Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падклада́ць, падкла́дваць
1. (што-н.падшто-н.) únterlegen vt;
◊
падклада́ць свінню́каму-н.j-m (éinen) Knüppel zwíschen die Béine wérfen*;
2. (дадаць) hinzúfügen vt, (da)zúlegen vt;
3. (падкладку) (áb)füttern vt;
падклада́ць ва́ту wattíeren vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Мераючы, аддзяліць або адзначыць пэўную колькасць чаго‑н. Адмераць тры літры малака. □ Участак, які адмерала Вера, запісалі на яе імя.Галавач.Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.Прыказка.//Разм. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць. Толькі надвячоркам сябры прыйшлі ў Панямонь, адмераўшы дзесяткі лішніх вёрст, каб замесці свае сляды.Колас.//Разм. Лічачы, панесці каму‑н. пэўную колькасць удараў бізуном, шомпалам і пад. Дарэмна.. [Лявон] ляжаў пластом на зямлі і лічыў, колькі ўдараў адмерае яму гэты баязлівец Юзік.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́йцы, ‑аў; адз. ляйчына, ‑ы і лейчына, ‑ы, ж.
Вяроўкі, рамяні для кіравання коньмі ў запрэжцы. На высокім сядзенні, .. трымаючы туга нацягнутыя раменныя лейцы, сядзела маладая паненка.Колас.За мастом начальнік участка сагнаў нас з саней .. і хлыснуў лейчыной каня.Пташнікаў.Тузаючы за лейцы, бацька накіраваў Гнядва на дарогу.Васілёнак.
•••
Выпусціць лейцы з рукгл. выпусціць.
Ляйчына (лейчына) пад хвост папала (трапіла)каму — аб неапраўдана капрызных паводзінах.
Папусціць лейцыгл. папусціць.
Трымаць лейцы ў рукахгл. трымаць.
Узяць лейцы ў рукігл. узяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любі́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае пачуццё любві; дарагі, блізкі сэрцу. Любімая дачка. □ Шчаслівай дарогі, таварыш любімы, заўсёды, усюды з табою радзіма!Дубоўка.
2. Якому аддаецца перавага перад іншымі; асабліва дарагі каму‑н. Любімы настаўнік. Любімая справа. □ Чырванеючы ад хвалявання і рашучасці, Лёня заказаў музыкам свой любімы вальс «Бярозку».Брыль.
3.узнач.наз.любі́мы, ‑ага, м.; любі́мая, ‑ай, ж. Той (тая), каго любяць. Я толькі з любімай магу захапіцца Успененым морам, паводкай зары.Панчанка.
•••
Наступіць на любімы мазольгл. наступіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.
1. Пакрыць слоем фарбы, мазі. Замазаць надпіс чарнілам. □ — Хоць бы замазаў чым-небудзь, а то зусім яшчэ свежая метка.Брыль.
2. Заляпіць чым‑н. вязкім, ліпкім. Дзіркі ў сценах жанчыны замазалі глінай і вапнай.Маўр.Лапко паправіў печ, акуратна замазаў яе зверху.Колас.
3.перан.Разм. Знарок прыкрыць, схаваць, затушаваць. Замазаць недахопы. □ — [Валодзя] заяву на мяне падаў, думае гэтым свае грахі замазаць, — сказаў каваль.Чорны.
4. Забрудзіць, запэцкаць. Замазаць рукі ў фарбу.
•••
Замазаць роткаму — прымусіць маўчаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
густ, ‑у, М ‑сце, м.
1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая.Гурскі.Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ.Арабей.
2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку.Якімовіч.
3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.
•••
Па густу; пад густкаму (узнач.вык.) — падабацца, па душы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Выканаць, ажыццявіць чыё‑н. патрабаванне, жаданне і пад. Задаволіць попыт спажыўцоў. □ Нікіфаровіч ахвотна задаволіў .. просьбу [Шавейкі].Броўка.// Заспакоіць, наталіць. Хлопцы ж, сярод іх і Барыс, мелі добры апетыт, але не заўсёды мелі чым яго задаволіць.Лось.Я застаюся адна. І ніяк не магу задаволіць сваю прафесійную цікавасць: з кім я еду, хто мой сусед...Васілевіч.
2. Даць, прынесці каму‑н. задавальненне чым‑н. Адказ зусім задаволіў маладую жанчыну, а Пракоп адчуў некаторую палёгку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)