каршу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Вялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных з доўгімі крыламі і загнутай дзюбай.
◊
Каршуном наляцець — злосна і хутка накінуцца, напасці на каго-н.
|| прым. каршуно́вы, -ая, -ае.
Каршуновая дзюба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
ка́ры¹, -ая, -ае.
Карычневы (пра колер вачэй).
Карыя вочы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
ка́ры², -аў.
1. Сані для перавозкі бярвення.
2. Вялікія калёсы для перавозкі грузаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
кары́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
Масавае відовішча ў Іспаніі і ў некаторых іншых краінах: бой тарэадора з быком.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
ка́рыес і карыёз, -у, м.
Паступовае разбурэнне цвёрдай тканкі косці зуба.
|| прым. ка́рыесны, -ая, -ае і карыёзны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
карыкату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
1. Малюнак, на якім намаляваны хто-н. або што-н. у скажоным, падкрэслена смешным выглядзе.
К. на гультаёў.
2. перан. Смешнае, недасканалае падабенства да каго-, чаго-н.
Гэты касцюм — к. на ўменне шыць.
|| прым. карыкату́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
карыкату́рны, -ая, -ае.
1. гл. карыкатура.
2. перан. Смешны, недарэчны, прыдатны для карыкатуры.
К. выгляд.
|| наз. карыкату́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
карыкатуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Мастак, які малюе карыкатуры.
|| ж. карыкатуры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. карыкатуры́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
кары́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Чорны дробны сушаны вінаград без костачак.
|| прым. кары́нкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
кары́слівец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м. (разм.).
Тое, што і карысталюбец.