ме́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе і рамонце медных рэчаў.

|| прым. ме́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меха́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па механіцы, а таксама асоба, якая назірае за работай машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астрана́ўт, -а, М -ўце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па астранаўтыцы.

2. Тое, што і касманаўт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бето́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па бетонных работах.

|| ж. бето́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпадко́васць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. выпадковы.

2. Выпадковая акалічнасць.

Перашкодзіла в.

Па шчаслівай выпадковасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́страіць², -раю, -раіш, -раіць; -раены; зак., каго (разм.).

Адзець па-святочнаму; убраць.

|| незак. выстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарсэ́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Спецыялістка па вырабе гарсэтаў (у 1 знач.).

|| прым. гарсэ́тніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпнатызёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па гіпнозе, які валодае здольнасцю гіпнатызаваць.

|| прым. гіпнатызёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квач², -а́, м.

Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з удзельнікаў, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кровазваро́т, -у, Мо́це, м.

Бесперапынны рух крыві па сасудах крывяноснай сістэмы ў целе чалавека або жывёліны.