дзюралюмі́ній, -ю, м.

Лёгкі трывалы сплаў алюмінію і медзі з прымессю іншых элементаў.

|| прым. дзюралюмі́ніевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

док, -а, мн. -і, -аў, м.

Партовае збудаванне для рамонту суднаў.

Плывучы д.

|| прым. до́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

донжуа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шукальнік любоўных прыгод, спакуснік жанчын.

|| прым. донжуа́нскі, -ая, -ае.

Донжуанскія паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыназа́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Яшчарападобная жывёліна, якая вымерла ў далёкім мінулым.

|| прым. дыназа́ўравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыск-жаке́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Чалавек, які вядзе праграму дыскатэкі.

|| прым. дыск-жаке́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбіто́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Даўжнік прадпрыемства, арганізацыі, установы.

|| прым. дэбіто́рскі, -ая, -ае.

Дэбіторская запазычанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэду́кцыя, -і, ж.

Спосаб разважання ад агульных палажэнняў да прыватных вывадаў.

|| прым. дэдукты́ўны, -ая, -ае.

Д. метад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзактыва́цыя, -і, ж.

Выдаленне радыеактыўных забруджанняў з паверхні розных прадметаў, збудаванняў і пад.

|| прым. дэзактывацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзынфе́кцыя, -і, ж.

Абеззаражванне, знішчэнне хваробатворных мікробаў пры дапамозе спецыяльных сродкаў.

Правесці дэзынфекцыю.

|| прым. дэзынфекцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэцыме́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка даўжыні, роўная адной дзясятай частцы метра.

|| прым. дэцыметро́вы, -ая, -ае.