спермі́н

(ад гр. sperma = семя)

арганічнае рэчыва, якое здабываецца з семянной вадкасці жывёл і ўжываецца як лекавы сродак, што ўмацоўвае нервовую сістэму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таксано́мія

(ад гр. taksis = парадак, лад + -номія)

тэорыя і метады класіфікацыі раслін і жывёл, а таксама распрацоўка правіл класіфікацыі і вылучэнне таксонаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трофабіёз тро́фабіёз

(ад гр. trophe = ежа + -біёз)

разнавіднасць сімбіёзу, якая назіраецца ў некаторых жывёл (напр. у мурашак, якія харчуюцца выдзяленнямі тлей тлі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

туніка́ты

(лац. tunicatus = які мае абалонку)

падтып марскіх жывёл тыпу хордавых, цела якіх пакрыта тунікай 3 (апендыкулярыі, асцыдыі, пірасомы, сальпы і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фасфата́зы

(ад фасфаты)

гідралітычныя ферменты, якія каталізуюць адшчапленні фосфарнай кіслаты з арганічных злучэнняў; змяшчаюцца ва ўсіх клетках арганізма чалавека, жывёл і раслін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фібрабла́сты

(ад. лац. fibra = валакно + -бласты)

разнавіднасць клетак злучальнай тканкі жывёл і чалавека, якія прымаюць удзел ва ўтварэнні міжклетачнага рэчыва і фібрацытаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фуза́рый

(н.-лац. fusarium)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на бабовых, злаках, бульбе, ільне, выклікае хваробы раслін, атручванне жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хандрафо́ры

(н.-лац. chondrophora)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных; прадстаўлены адзіночнымі буйнымі плаваючымі паліпамі, на якіх развіваюцца дробныя паліпы і медузы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хо́мінг

(ад англ. home = вяртацца дамоў)

прыроджаная рэакцыя жывёл (інстынкт), якая абумоўлівае вяртанне іх на свой участак жыхарства, туды, дзе яны нарадзіліся.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

этагра́ма

(ад гр. ethos = звычай + -грама)

больш або менш поўны пералік «мовы», поз, жэстаў і мімікі, уласцівы таму або іншаму віду жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)