вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 65 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Талачын, каля шашы Магілёў—Круглае (2 км). 608 ж., 227 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЧЫЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад Пінска. Пл. 0,51 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 8,3 м, даўж. берагавой лініі каля 3,1 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, разараныя, на З і У пад хмызняком. Берагі ўчасткамі забалочаныя. Злучана каналам з р. Піна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РБУТ (Пётр Юльянавіч) (29.9.1908, г. Пінск Брэсцкай вобл. — 4.2.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1941). З 1931 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўд., 4-м Укр. франтах. Камандзір танк. брыгады палкоўнік К. вызначыўся ў лютым 1944 у прарыве варожай абароны на Нікапальскім плацдарме (Украіна). Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Андрэй Рыгоравіч) (12.12.1911, в. Дуброва Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл. — 5.11.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Ленінграда: 5.11.1943, калі застаўся адзін з гарматнага разліку, працягваў весці агонь; цяжка паранены, накрыў сабой скрынку з артыл. снарадамі, якая загарэлася, і цаной свайго жыцця прадухіліў выбух. Яго імем названа вуліца ў г. Нароўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САЎСКІ СЯДЗІ́БНЫ ДОМ.
Існаваў у 18—1-й пал. 20 ст. ў в. Мерачоўшчына (б. фальварак каля г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.). Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак, завершаны высокім 2-ярусным дахам, меў рысы стылю барока. Цэнтр гал. фасада быў вылучаны слупавым ганкам і трохвугольным шчытом з парнымі вільчакамі. У 1746 тут нарадзіўся А.Т.Касцюшка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎШЫКАВА (Любоў Паўлаўна) (н. 13.7.1926, в. Чолсма Галіцкага р-на Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1980), праф. (1981). Скончыла Ленінградскі вет.ін-т (1949). З 1954 у Віцебскім вет. ін-це (у 1978—93 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні марфалогіі нерв. сістэмы і сасудаў органаў стрававання с.-г. жывёл і пушных звяроў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ЎНА,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Крапівенка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 11 км на У ад горада і 14 км ад чыг. ст. Орша, 91 км ад Віцебска. 782 ж., 271 двор (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Прачысценская царква (2-я пал. 19 ст.). Каля вёскі адбылася Аршанская бітва 1514.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРО́СНЫ»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Кампазіцыйна прасторавы малюнак нагадвае рух ніткі ў працэсе ткацтва. Асн. рухі — простыя і пераменныя крокі, па-дэ-баскі, падбіўкі. Пазіцыі рук імітуюць працу ткачых за кроснамі. Сустракаюцца парныя варыянты танца. Вядомы ў Бабруйскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл. Сцэнічны варыянт танца стварыў у 1955 балетмайстар В.Шалуха з самадз. калектывам Аршанскага льнокамбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІКАЎ (Мікіта Конанавіч) (19.5.1914, в. Залессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 8.12.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну на фронце з ліп. 1943. Танк. ўзвод на чале з лейт. К. вызначыўся 4.11.1943 пад Кіевам у баях пры вызваленні пас. Святошына, дзе адрэзаў шлях адступлення ворагу на шашы Кіеў—Жытомір. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Віша, на аўтадарозе Калінкавічы — г.п. Азарычы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на Пн ад г. Калінкавічы, 168 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Халоднікі. 578 ж., 221 двор (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.