ПАНКРА́ТАВА (Ганна Міхайлаўна) (16.2.1897, г. Адэса, Украіна — 25.5.1957),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1953), акад.АНБССР (1940), правадз.чл.АПН РСФСР (1944). Скончыла Новарасійскі ун-т (1917, Адэса), Ін-тчырв. прафесуры (1925). З 1925 у ВНУ Масквы, Ленінграда, Саратава, заг. сектара і нам. дырэктара Ін-та гісторыі АНСССР (1932—52), гал. рэдактар час. «Вопросы истории» (1953—57). Навук. працы па пытаннях гісторыі рас. і зах.-еўрап. рабочага руху, рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТНО́ВА (Зінаіда Мартынаўна) (20.2.1926, С.-Пецярбург, Расія — студз. 1944),
удзельніца камсам. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1958). З 1942 чл.к-таОбальскага камсамольска-маладзёжнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, удзельнічала ў дыверсіях на цагельным з-дзе, электрастанцыі і вадакачцы чыг. ст. Обаль і інш. Разведчыца партыз. атрада імя Варашылава: пранікала ў варожыя гарнізоны і здабывала каштоўныя звесткі. У снеж. 1943 пасля выканання чарговага задання схоплена фашыстамі. На допыце застрэліла афіцэра. Закатавана.
палітычная арг-цыя паўднёваславянскіх эмігрантаў з Харватыі, Далмацыі, Славеніі і Босніі ў 1915—18. Засн. ў Лондане ў маі 1915. Змагаўся за вызваленне паўд.-слав. зямель Аўстра-Венгрыі і аб’яднанне іх з Сербіяй і Чарнагорыяй у адзіную незалежную дзяржаву. Гэтыя планы адлюстраваны ў пагадненні старшыні к-та А.Трумбіча з прэм’ер-міністрам Сербіі Н.Пашычам у ліп. 1917 (гл.Корфская дэкларацыя 1917). П.к. спыніў існаванне пасля стварэння (снеж. 1918) Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЭТЭРЫФІКА́ЦЫЯ,
хімічная рэакцыя, што прыводзіць да замены аднаго спіртавога ці кіслотнага астатку ў малекуле складанага эфіру на другі; адзін са спосабаў атрымання складаных эфіраў. Адбываецца пры ўзаемадзеянні эфіру са спіртам (алкалоліз), карбонавай к-той (ацыдоліз) ці інш. складаным эфірам (падвойны абмен) у прысутнасці каталізатара (алкагаляты, шчолачы, саляная к-та і інш.). Выкарыстоўваюць у прам-сці для атрымання полікарбанатаў, тэрэфталатаў, метылавага і бутылавага эфіраў вышэйшых тлустых кіслот, а таксама для сінтэзу складаных эфіраў, якія нельга атрымаць этэрыфікацыяй (напр., вінілавыя эфіры вышэйшых кіслот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯВА́КА (Фёдар Нічыпаравіч) (25.4.1842, г. Троіцк Арэнбургскай вобл., Расія — 5.1.1909),
рускі юрыст, адвакат. Скончыў юрыд.ф-т Маскоўскага ун-та (1870). Удзельнік буйных паліт. і крымін. працэсаў: справы лютарыцкіх (1880), сеўскіх (1905) сялян, аб стачцы рабочых ф-кі Т-ва С.Марозава (1886), рабочых ф-кі Коншынскай мануфактуры (1897) і інш. Дэпутат 3-й Дзярж. думы ад партыі акцябрыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЕ́КА (Rijeka),
горад у Харватыі, на беразе Рыжскага зал. Адрыятычнага мора. Вядомы з пачатку н.э. З прыгарадамі каля 300 тыс.ж. (2000). Гал. порт краіны, абслугоўвае часткова Аўстрыю, Венгрыю, Чэхію. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., маторабуд., нафтаперапр., хім., дрэваапр., папяровая, гарбарна-абутковая, харчасмакавая. Вышэйшыя марская і пед. школы, філіялы Заграбскага ун-та. Музеі. Захавалася стараж. забудова горада (15—18 ст.), рамана-гатычны сабор (перабудаваны ў 17—18 ст.), барочная царква св. Віта (1638—1742), гар. вежа (15—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗНІКАЎ (Аляксандр Ігнатавіч) (1.8.1897, г. Рыльск Курскай вобл., Расія — 15.8.1971),
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н., праф. (1952). Скончыў Варонежскі ун-т (1927). З 1958 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях гемараргічнай ліхаманкі, бактэрыяльнай дызентэрыі, хваробы Боткіна.
Тв.:
Геморрагическая лихорадка с почечным синдромом в Верхне-Волжском бассейне (у сааўт.) // Вопр. вирусологии. 1956. №4;
0 дифтерии в послевоенные годы по Витебску и области // XIX итоговая науч. сессия Витеб. гос. мед. ин-та. Витебск, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́СЕЛ, Расел (Russell) Генры Норыс (25.10.1877, г. Ойстэр-Бей, ЗША — 18.2.1957), амерыканскі астраном. Скончыў Прынстанскі ун-т (1900), дзе і працаваў з 1911, у 1912—47 дырэктар астр. абсерваторыі гэтага ун-та. Навук. працы па астрафізіцы, зорнай астраноміі і касмалогіі. Вызначыў залежнасць паміж свяцільнасцю і спектральнымі класамі зорак (гл.Герцшпрунга—Рэсела дыяграма). Аўтар адной з першых гіпотэз аб эвалюцыі зорак.
Тв.:
Рус.пер. — Солнечная система и ее происхождение. М.; Л., 1944.
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
аргенцінскі дзярж. дзеяч. Скончыў ун-т Буэнас-Айрэса (1903). Прафесар. З 1908 дэпутат парламента Аргенціны. З 1915 міністр юстыцыі і грамадз. адукацыі, у 1932—38 міністр замежных спраў. 3.8.1932 у сваёй міністэрскай дэкларацыі сфармуляваў прынцыпы міжнар. адносін, якія былі пакладзены ў аснову Сааведра Ламаса пакта 1933. У 1935 выконваў ролю пасрэдніка ў мірным урэгуляванні ўзбр. канфлікту паміж Парагваем і Балівіяй. У 1941—43 прэзідэнт ун-та Буэнас-Айрэса. Нобелеўская прэмія міру 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Вацлаў Іванавіч) (н. 1.10.1931, в. Вітаўцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1976). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1956). У 1963—77 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемных пытаннях хірургіі сэрца і сасудаў.
Тв.:
Профилактика и лечение послеоперационных осложнений у больных митральным стенозом // Здравоохранение Белоруссии. 1965. № 4;
Определение активности ревмокардита у больных с митральным стенозом // Материалы VII науч. сессии Гродн. гос. мед. ин-та. Мн., 1968.