планаме́рны, -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца па загадзя намечаным плане.

|| наз. планаме́рнасць, -і, ж.

П. развіцця вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

публіцы́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Літаратура па грамадска-палітычных пытаннях сучаснасці.

|| прым. публіцысты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёперада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

Перадача (у 2 знач.) па радыё.

Слухаць радыёперадачы.

Музычная р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёста́нцыя, -і, мн. -цый, ж.

Станцыя для перадачы і прыёму гукаў і іншых сігналаў па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тхнуць, -не; безас., незак., чым.

Несці, патыхаць, перадавацца па паветры (пра пахі).

З пограба тхнула сырасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тынко́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па тынкоўцы.

|| ж. тынко́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фармо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па фармоўцы.

|| ж. фармо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хірама́нтыя, -і, ж.

Прадказанне будучага і вызначэнне характару чалавека па лініях і бугарках на далонях рук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шабасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́ем, -су́еце, -су́юць; -су́й; незак.

Святкаваць шабас.

Яўрэі шабасавалі звычайна па корчмах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шту́рман, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па ваджэнні суднаў, лятальных апаратаў.

|| прым. шту́рманскі, -ая, -ае.