Разра́дка ’частка выплаты падатку, доўгу’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Ад рад ’чарга’ (гл. рад1), магчыма, пад уплывам слова рата (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэ́ч’е ’мова, голас’: Нема нарэчʼя крыкнуць (ТС), рус. наречиеслова; нараканне’, ст.-слав. нарѣчие ’прыгавор, рашэнне’. Да *rekti ’сказаць’, гл. рикнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лістаносец ’паштальён’ (ТСБМ, ТС) з’яўляецца працягам ст.-рус. листоносецъ (з XVII ст.). Да ліст і насіць (гл.). Параўн. наступнае слова (лістанош).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мата́йза ’мужчынскі гальштук’ (Сцяшк.). З англ. neck‑tie ’гальштук’ (магчыма, праз польск. мову). Мена пачатку слова адбылася пад уплывам дзеяслова матаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памы́лка ’няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д.; няправільнае напісанне слова’. Суфіксальны (суф. ‑к‑) дэрыват ад памыляцца < мыляцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вядзяя́ ’від сеткі для лоўлі рыбы’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з літ. vedė́ja, vedėjà ’тс’ (да этымалогіі літ. слова гл. Фрэнкель, 1211).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рнак ’гаршчок’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. garnek (Сл. паўн.-зах., 427). Да польск. слова гл. Слаўскі, 1, 259–260.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гары́ла ’гарыла’ (БРС). Рус. гори́лла, укр. гори́ла. Непасрэднай крыніцай слова з’яўляецца англ. gorilla ’тс’. Падрабязней гл. Шанскі, 1, Г, 134–135.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́да ’загарадка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Фанетыка і геаграфія слова сведчаць аб магчымасці балт. паходжання. Параўн., аднак, семантычна далёкае kede ’лаўка, табурэт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кзык ’шум, гудзенне; насякомае’ (Нас.). Гэта слова можна разглядаць як кантамінацыю гзіціся (гл.) (< польск. gzić się ’гізаваць’) і бзыкаць (гл.) ’гудзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)