каро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
1. Невялікая скрынка (з кардону, дрэва, пластмасы і пад.), а таксама такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў.
К. пячэння.
2. Каркас будынка.
К. дзевяціпавярховага дома.
○
Каробка хуткасцей — у розных машын: механізм для змены хуткасці і напрамку руху.
Чарапная каробка — тое, што і чэрап (у 1 знач.).
|| памянш. каро́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. каро́бачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́бчаты, -ая, -ае (спец.).
Які мае выгляд каробкі, карабка.
Каробчатае скляпенне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́ва, -ы, мн. -ы, -ро́ў, ж.
Буйная свойская жывёліна, якая дае малако; самка быка, а таксама некаторых парод буйной рагатай жывёліны (лася, аленя, зубра).
○
Марская карова — вымерлае воднае млекакормячае атрада сірэн.
◊
Дойная карова — пра крыніцу матэрыяльных даброт, якой звычайна карыстаюцца несумленныя людзі ў асабістых мэтах.
Як карова языком злізала каго-што (разм., жарт.) — хутка і бясследна знік, як і не было.
|| памянш. каро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.
|| прым. каро́він, -а.
К. рык.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́зія, -і, ж. (спец.).
Разбурэнне металаў пад уздзеяннем асяроддзя — вільгаці, хімічных рэчываў і пад.
К. жалеза.
|| прым. каразі́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́ль, караля́, мн. каралі́, каралёў, м.
1. Адзін з тытулаў манарха, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.
Іспанскі к.
2. перан., чаго або які. Манапаліст у якой-н. галіне прамысловасці і гандлю.
3. перан., чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якой-н. галіне дзейнасці, хто дасягнуў дасканаласці.
К. пейзажу.
4. Галоўная фігура ў шахматнай гульні.
5. Ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне.
|| ж. карале́ва, -ы, мн. -ы, -ле́ў (да 1 знач.).
|| прым. карале́ўскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́мысел, -сла, мн. -слы, -слаў, м.
1. Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер з вадой і іншых грузаў.
2. Рычаг у некаторых механізмах, напр., у вагах.
◊
Дым каромыслам (разм.) — вялікае ажыўленне; шум, беспарадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́на, -ы, мн. -ы, -ро́н, ж.
1. Галаўны ўбор манарха з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з’яўляецца сімвалам улады манарха.
Царская к.
2. перан. Улада, першынство ў чым-н.
Барацьба за карону.
Барацьба за шахматную карону.
3. Тое, што і крона¹.
4. Светлы арэол вакол Сонца, бачны ў час сонечнага зацьмення (спец.).
Сонечная к.
5. у знач. прысл. каро́най. Вакол галавы (пра жаночую прычоску).
Улажыць касу каронай.
◊
Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) (разм.) — гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не пацерпіць.
|| прым. каро́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́ністы, -ая, -ае.
Які мае вялікую карону (у 3 знач.), галінасты.
Кароністае дрэва.
|| наз. каро́ністасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Знешняя частка зуба.
2. Артапедычная канструкцыя, мікрапратэз, які пакрывае частку сапсаванага зуба з мэтай яго захавання.
Паставіць каронку.
|| прым. каро́нкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
каро́нны, -ая, -ае.
1. У манархічных краінах: дзяржаўны, урадавы (уст.).
К. суд.
Каронныя землі.
2. Найбольш удалы, лепшы.
К. нумар канцэрта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)