шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ў жн.—вер. на пясчанай глебе ў хвойніках і дубровах.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 6—15 см, пукатая, потым распасцёртая, сухая, апушаная, светла-бурая або саламяна-жоўтая*. Мякаць белая, на зломе хутка і моцна сінее (адсюль назва). Трубачкі свабодныя з белымі або ружавата-бураватымі порамі. Ножка выш. 7—8 см, клубнепадобная, аднаго колеру з шапкай. Споры гладкія, яйцападобныя, светла-жаўтаватыя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́снява жы́та ’расліна спарыння, Claviceps purpurea L.’ (зах.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся). Выгонная, там жа, мяркуе, што назва абумоўлена тым, што, як і Claviceps purpurea, буслу ў народных паданнях адводзіцца значнае месца (бусел ведае, які будзе ўраджай і г. д.) і прыводзіць серб.-харв. назву расліны — ро́дац. Але серб.-харв.ро́дац — гэта і ’бусел’ і тутавае дрэва’ (плады якога фіялетавыя, як і рожкі спарынні). Сувязь з буслам (што такая можа быць, сведчыць ням.назва для Claviceps purp. — Storchkorn, літаральна ’буслава зерне’; гл. Марцэль, Pflanzennam., 5 (4), 551) можа быць і іншай: па колеру дзюбы або ног бусла. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галубцы́ ’галубцы (назва ежы)’ (БРС). Рус.голубцы́, укр.голубці́, польск.gołąbki. У аснове назвы ляжыць *golǫbь — назва птушкі (гэта, магчыма, не па форме, не па знешняму падабенству галубцоў з птушкай, а ў сувязі з вясеннімі і да т. п. абрадамі; гл. Слаўскі, 1, 313). Узаемныя адносіны паміж адпаведнымі словамі са слав. моў вельмі заблытаныя. Рус.голубцы́ як мяркуе Шанскі (1, Г, 122), запазычана, відавочна, з укр. мовы. Польск. слова, паводле Слаўскага (там жа), узята таксама з укр. мовы. Што датычыцца бел. слова, то таксама можна меркаваць аб яго запазычанні з укр. або рус. мовы (няма ў дыялектных крыніцах).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабіна лета. Рус.бабье лето, укр.бабине літо, бабське літо, польск.babie lato, чэш.babí léto, ням.Altweibersommeri г. д. Назва шырока вядома ў еўрапейскіх мовах. Здаецца, што яна асноўваецца на ўяўленні аб познім каханні старых жанчын, удоў. Гл. Леман, Altweib.; Пауль, Wörterb., 19; Клюге, 18 (там і шмат ням.дыял. форм, якія раскрываюць этымалогію); Махэк₂, 40; Галынська–Баранова, Ukr. nazwy, 61 (Качэрган, Мовознавство, 1971, 2, 87, як і Я. Галавацкі, непераканаўча лічыць, што назва адносіцца да дамашняй працы жанчын пасля жніва). З неіндаеўрапейскіх моў можна прывесці тур.gelin havasí ’цёплае, яснае надвор’е’ (дзе gelin ’нявеста, маладая’, ’нявестка’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́йдуб1, кайдоб ’бочка’ (Мат. Гом.), кайдуб, кайдуп, кайдоб, кайдупчык, кайдопчык (палес., З нар. сл., Нар. сл.), кайдуб ’драўляны корпус ручнога млына’ (кобр., Выг.). Усе формы да kadьlbъ, гл. аб этымалогіі кадоўба. Што датычыцца фанетыкі, можна меркаваць, што тут ‑й‑ на месцы ‑ў‑, параўн. форму каўдуб; ў у выніку метатэзы з другой часткі слова. Менш верагодна думаць пра з’яўленне ўстаўнога ‑й‑ у кайстра1 ’кастра’.
Ка́йдуб2 ’вельмі гразкае месца’ (Клім.), ’вытаптанае месца на лузе’ (Яшк.), лексема дэманструе пераход: назва посуду > назва рэаліі геаграфічнага рэльефу. Падрабязней гл. кадоўба, з літаратуры параўн. Талстой, Геогр., 219, дзе разглядаецца такі тып семантычнага пераходу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селяні́н ‘жыхар сельскай мясцовасці, земляроб’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк.). Укр.селяни́н, рус.селяни́н, ст.-рус.селянинъ ‘селянін, вясковы жыхар’, серб.-харв.сѐљанин ‘вясковы жыхар’, славен.selján ‘селянін, вясковы жыхар’, балг.се́лянин, макед.селанин, селанец ‘селянін’, ст.-слав.селꙗнинъ ‘земляроб’. Паводле Трубачова (Проспект, 77), прасл.*sedlʼaninъ/*sedlěninъ < прасл.*sedlo (адрознага ад *sedъlo ‘сядло’) ‘земляробчая гаспадарка з домам’ (Махэк₂, 539) з і.-е.*sedlom, роднаснага лац.sella ‘сядзенне’ < *sedlā, што мае фанетычную і словаўтваральную адпаведнасць у палеабалканскім Ἕλλα ‘назва храма Зеўса ў Дадоне’, ад якога выводзіцца племянная назваἝληνες, паралельная да *sedlʼane ‘сяляне’ (Трубачоў, Этимология–1980, 14–15). Гл. сяляне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ітэ́рбій
(н.-лац. ytterbium, ад Ytterby = назва мясцовасці ў Швецыі)
хімічны элемент сям.лантаноідаў, серабрыста-шэры метал; выкарыстоўваецца як газапаглынальнік у электравакуумных прыборах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кампе́ш
(фр. campêche, ад Campeche = назва горада ў Мексіцы)
дрэва сям. бабовых, пашыранае ў тропіках, якое дае каштоўную драўніну і фарбавальнік; кампешавае дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лейко́з
(гр. leukos = белы)
агульная назва пухлін, што ўзнікаюць з крывятворных клетак і пашкоджваюць касцявы мозг, а таксама іншыя органы і тканкі; белакроўе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
магістрату́ра
(н.-лац. magistratura, ад лац. magistratus = улада, кіраўніцтва)
1) назва вышэйшых дзяржаўных пасад у Стараж. Рыме;
2) судовае ведамства ў некаторых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)