асобны адм. раён на ПдУ Кітая, на ўзбярэжжы Паўд.-Кітайскага мора. Пл. 1066 км². Нас. 7,12 млн.чал. (2000), больш за 98% — кітайцы. Адм. ц. — г.Сянган (Вікторыя). Міжнар. цэнтр знешнегандл. (у т. л. рээкспарт) і валютна-фін. аперацый (больш за 140 банкаў). Буйны прамысл. цэнтр (больш за 43 тыс. прадпрыемстваў); каля 80% прадукцыі ідзе на экспарт. Прам-сць: швейная, абутковая, эл.-тэхн., электронная, тэкст., харч., тытунёвая, нафтахім., суднабудаўнічая, цэм., фарфора-керамічная і інш.Вытв-сць пластмасавых вырабаў, гал. чынам цацак. Вытв-сць электраэнергіі 27 млрд.кВт∙гадз (1996). Інтэнсіўнае агародніцтва, кветкаводства, свіна- і птушкагадоўля. Рыбалоўства. Кампаніі С. кантралююць гандл. флот агульным танажом 60 млн.т дэдвейт. Экспарт і рээкспарт прамысл. прадукцыі, ювелірных вырабаў, цацак. Турызм (штогод больш за 3 млн.чал.).
Тэр. С. ўваходзіла ў склад Кіт. дзяржавы з 3 ст. да н.э., але пасяленні тут з’явіліся толькі ў 11 ст. У час англа-кітайскай вайны 1840—42 англічане захапілі в-аў Сянган. Нанкінскім дагаворам 1842 ён замацаваны за Вялікабрытаніяй у «вечнае валоданне». У выніку англа-франка-кітайскай вайны 1856—60 англічане захапілі паўд.ч. п-ва Каўлун. У 1898 Вялікабрытанія ўзяла ў арэнду на 99 гадоў яшчэ адну ч. п-ва Каўлун з прылеглымі астравамі, т.зв. «Новую тэрыторыю». Да пач. 20 ст. С. стаў адным з найбуйн. гандл. цэнтраў і партоў на Д. Усходзе. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны яп. войскамі (1941—45). Пасля вайны адбыўся хуткі эканам. рост, які паставіў С. у адзін шэраг з новымі індустр. краінамі Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. У 1984 падпісаны дагавор паміж урадамі КНР і Вялікабрытаніі аб вяртанні С. ў склад Кітая ў 1997. Пры гэтым урад КНР гарантаваў захаванне ў С. капіталіст. ладу паводле канцэпцыі «адна краіна — дзве сістэмы». З 1.7.1997 С. перайшоў пад юрысдыкцыю КНР як спец.адм. раён з уласным аўт. урадам.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
по́ўны, -ая, -ае; по́вен, по́ўна.
1.чаго і без дап. Напоўнены чым-н. да самых берагоў, умясціў у сябе многа каго-, чаго-н.
Поўнае вядро вады.
Поўная хата людзей.
2.перан., чаго і чым. Цалкам ахоплены, прасякнуты чым-н.
Вочы, поўныя спачування.
3. Цэльны, цалкам закончаны, вычарпальны.
Апісаць п. круг.
П. збор твораў.
Поўная свабода выбару.
З поўным правам.
4.Які дасягнуў адпаведнай нормы, найвышэйшага развіцця, граніцы.
Поўных васямнаццаць гадоў.
У поўным росквіце сіл.
Уключыць поўную скорасць.
Работа ідзе поўным ходам (хутка, інтэнсіўна). У поўным сэнсе слова (у сапраўдным значэнні слова, сапраўды). Гаварыць на п. голас (на ўвесь голас; таксама перан.: адкрыта, не хаваючы нічога).
5. Тоўсты, мажны.
П. мужчына.
Гімнастыка для поўных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
slow
[sloʊ]1.
adj.
1) мару́дны, паво́льны
a slow journey — мару́днае падаро́жжа
2) які́ по́зьніцца
a slow clock — гадзі́ньнік, які́ по́зьніцца
3) тупы́, адста́лы
a slow pupil — адста́лы ву́чань
4) ну́дны
a slow party — ну́дная вечары́на
5) вя́лы, мля́вы
Business is slow — Га́ндаль ідзе́ вя́ла
2.
v.t.
запаво́льваць; зьмянша́ць ху́ткасьць
to slow down a car — запаво́ліць машы́ну
3.
v.i.
павальне́й ісьці́, е́хаць, запаво́льваць
Slow up when you drive through a town — Запаво́ль ху́ткасьць, е́дучы праз го́рад
4.
adv.
паво́льна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
тра́льшчык, ‑а, м.
1. Рыбалоўнае судна, забяспечанае траламі (у 1 знач.).
2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.
3. Ваеннае судна, прызначанае для выяўлення і знішчэння мін тралам (у 3 знач.). А там, дзе вада сыходзіцца з небам, два тральшчыкі ў пошуках мінаў баразнілі хвалі.Карпюк.Дакладна працуе сігнальшчык, — У мора выходзіць тральшчык. Трывожна грукочуць машыны, — Тральшчык ідзе на міны...Лось.
4. Ваенны мінёр на такім судне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамы́, -а́я, -о́е.
1. Роўна выцягнуты ў якім-н. напрамку, без выгібаў.
Прамая дарога.
Правесці прамую (наз.). Прамыя валасы (не кучаравыя). Прамая кішка (апошняя частка кішэчнага канала ў выглядзе кароткай прамой трубкі). Прамая лінія сваяцтва (радаслоўная ад бацькі да сына, ад сына да ўнука, не бакавая). П. наследнік (наследнік па прамой лініі).
2.Які непасрэдна ідзе куды-н., злучае што-н. без прамежкавых пунктаў.
Прамыя зносіны.
Гаварыць па прамым провадзе.
3.Які непасрэдна адносіцца да чаго-н., непасрэдна накіраваны на што-н. або які непасрэдна вынікае з чаго-н., без прамежкавых ступеней.
Прамыя выбары.
П. падатак.
Прамыя ўказанні.
У прамым сэнсе слова (літаральна, не пераносна).
4. Яўны, адкрыты.
П. выклік.
5. Шчыры, праўдзівы, прынцыповы.
П. чалавек.
П. адказ.
6. Такі, пры якім павелічэнне (памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (памяншэнне) другога.
Прамая прапарцыянальнасць.
○
Прамое дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў вінавальным склоне без прыназоўніка пры пераходным дзеяслове.
Прамы вугал — вугал у 90°.
|| наз.прамізна́, -ы́, ж. (у 1 знач.) іпрамата́, -ы́, ДМ -маце́, ж. (да 5 знач.).
Прамізна тунэля.
Прамата характару.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
судо́вы, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да суда. Судовыя органы. Судовы прыгавор. Судовы выканаўца. □ І раптам пачуўся гучны голас: — Устаць! Суд ідзе! Гэта выгукнуў судовы прыстаў.Колас.//Які падлягае нагляду, распараджэнню суда. Усе ўжо ведалі, што да судовай адказнасці прыцягваюць прараба Нядаўняга.Дадзіёмаў.Зрэшты, не паспеў Максім Танк выйсці на волю, як на яго завялі новую судовую справу.Бугаёў.
2.Які мае адносіны да судаводства. Судовы працэс. Судовы разбор. Судовыя выдаткі.// У складзе назваў рада дысцыпліну якія адыгрываюць дапаможную ролю пры судзе і следстве. Судовая медыцына. Судовая хімія.
•••
Спаборны судовы працэсгл. працэс.
Судовы выканаўцагл. выканаўца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сты́гнуць ‘стыць’ (Гарэц., Нар. Гом.), сты́гці ‘стынуць; зябнуць’ (Нас.), ‘астываць’ (шальч., паст., Сл. ПЗБ). Параўн. укр.сти́гнути ‘халадзець, зацвердзяваць, згушчацца’, рус.сты́гнуть, дыял.пск.сту́гнуть ‘тс’, польск.stygnąc ‘тс’ (з XVIII ст., гл. Борысь, 585). Паводле Бязлая (3, 338), ад таго ж і.-е. кораня, што і ў *stydnǫti (гл. стынуць), але з іншым дэтэрмінатывам: *(s)teu‑g‑, *(s)teu‑d‑. Да *stydnǫti, параўн. польск.stydnąć ‘тс’ (XVI ст., Брукнер, 523), узводзяць Міклашыч (327), Сабалеўскі (РФВ, 62, 234). Сумненні ў Фасмера (3, 789), які следам за іншымі аўтарамі набліжае слова да літ.stū́gti ‘тырчаць, рабіцца жорсткім’, грэч.στυγέω ‘ненавіджу, пагарджаю, баюся’, ст.-грэч.στύγε мн. л. ‘ледзяны холад’. Гл. таксама Коген, УЗ БГУ, 1, 190–194; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 81–82 (гутарка ідзе пра пазнейшую інавацыю).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спага́длівыіспага́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Уважлівы да людзей, чулы, сардэчны. [Ярына:] — Балазе, хоць людзі ў нас спагадлівыя, хату, бачыш, памаглі паставіць, сені перасыпалі і так не забываюцца заглянуць да мяне.Бажко.Мележ імкнуўся паказаць Тураўца як чалавека чулага і спагадлівага да людзей.Дзюбайла.//Які выяўляе спачуванне, спагаду. Ідзе Ядзя на заданне, а свае людзі праводзяць яе спагадлівымі позіркамі.Новікаў.Ніна ўбачыла над сабою незнаёмы, спагадлівы твар жанчыны і ціха, прыглушана застагнала.Мележ.