прыгаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Вострыя, забаўныя словы, словазлучэнні, якія ўжываюцца для ажыўлення гаворкі, якога‑н. дзеяння; прымаўка. Некалькі жанчын і дзяўчат, са смехам і прыгаворкамі памагаючы адна адной, узлазілі на прычэп. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысце́нны, ‑ая, ‑ае.
Які размяшчаецца каля сцяны, пры сцяне. Паклаўшы часопіс на прысценную сетачку, Ганна пацягнула коўдру да самае шыі. Дубоўка. Бетон .. асцярожна засыпалі, укладвалі ў падрыхтаваныя ў катлаване формы і ў вузкія шчыліны прысценнай апалубкі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадылба́, прысл.
З-пад нахмураных броваў, недаверліва, злосна (глядзець і пад.). Ваўчок камячыў у руках паперку, углядаючыся ў яе і час ад часу пазіраючы спадылба на Паходню. Хадкевіч. Гаспадар толькі глянуў спадылба і не адказаў нічога. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́нкі, прысл.
Разм. У знадворны, вонкавы бок; на паверхні, звонку. Маладосць яшчэ біла ў.. [Васіліне] крыніцай і вырывалася вонкі, звяртаючы на сябе ўвагу. Хадкевіч. А неўзабаве здарылася яшчэ горшае: ураз страцілі энергію батарэі ўсіх робатаў, якія знаходзіліся вонкі. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́брыкі, ‑аў; адз. выбрык, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбрыкваць — выбрыкнуць.
2. Разм. Нечаканыя ўчынкі, якія супярэчаць агульным правілам паводзін. [Сямён:] — Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́караскацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і выкарабкацца. [Мірон:] — Хату ў мяне надоечы замяло так, што хоць праз гарышча вылазь. Ледзь выкараскаўся. Хадкевіч. Іхнюю дывізію [дзе служыў Карпенка] улетку разбілі пад Лепелем, аднак рэшткі палка неяк выкараскаліся з акружэння. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́селкі, ‑лак; адз. няма.
Невялікае паселішча, якое ўзнікла на новым месцы ў выніку перасялення з іншых населеных пунктаў. Калгас маленькі, не калгас — хутчэй хутар, выселкі. Хадкевіч. [Бабка:] — Чулі, можа, Сяльцо?.. Гэта — выселкі з нашае ж вёскі, двароў дзесяць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блю́да, ‑а, М ‑дзе, н.
Неглыбокая пасудзіна круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва, фрукты і пад. Столік у зальчыку гнуўся ад блюд са смажаным, вараным, печаным, ад бутэлек з півам і віном. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мялько́м, прысл.
Тое, што і мелькам. Пачуўшы стук у шыбіну, стары адклаў газету ўбок, глянуў мяльком праз акно і пайшоў адчыняць дзверы. Паслядовіч. Шнітава я бачыў усяго адзін раз і то мяльком, ён рэдка бывае ў канторы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мянта́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.
Разм. Тое, што і мянціць. Чуваць здалёку, як касцы Мянташаць звонка косы. Калачынскі. — Мянташыш ты языком, Пракоп, і праўда, як тая баба, — сярдзіта адгукнуўся з-пад стога Ладуцька і адвярнуўся ад мужчын. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)