ЮСЦІРО́ЎКА (ад ням. justieren вывяраць, рэгуляваць ад лац. justus правільны),
сукупнасць аперацый па прывядзенні сродкаў вымярэнняў, прылад і да т.п. ў стан, які забяспечвае іх найлепшае функцыянаванне.
Пры Ю. ліквідуюцца хібнасці вырабу (зборкі) гэтых сродкаў, выяўленыя ў выніку іх праверкі. Асн. аперацыі Ю.: рэгуляванне ўзаемнага размяшчэння дэталей і вузлоў; ліквідацыя дэфектаў (шліфоўкай, прыціркай, даводкай); замена асобных дэталей і вузлоў. У адносінах да механізмаў часцей выкарыстоўваюць тэрмін «рэгуляванне», які характарызуе аналагічныя аперацыі.
т. 18, кн. 1, с. 221
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бесстаро́нні, ‑яя, ‑яе.
Не схільны загадзя аддаваць перавагу якому‑н. боку (пры дыскусіі, спрэчцы і інш.); аб’ектыўны, нейтральны, справядлівы. Бесстаронні назіральнік. □ [Рэдактар:] — Вы [Ганна Сымонаўна] як чалавек новы ў нашым раёне, хоць і нарадзіліся тут, можаце быць чалавекам бесстароннім у адным пытанні. Дубоўка. І што кіруе ім [настаўнікам] у яго адносінах да .. [Ліды]? Бесстаронняе жаданне дапамагчы ёй? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом. Штэпсельная вілка.
2. Сукупнасць двух прыцэлаў, пры адным з якіх атрымліваецца недалёт, а пры другім — пералёт снарадаў у адносінах да цэлі. Узяць цэль у вілку.
3. Шахматная пазіцыя, пры якой адна фігура пагражае адначасова некалькім фігурам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прад’яві́ць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., што.
1. Паказаць (які‑н. дакумент, білет) у пацверджанне чаго‑н. [Камандзір коннікаў] здзівіўся з’яўленню ў іх часці пяхотных камандзіраў і таму загадаў прад’явіць дакументы. Машара.
2. Заявіць аб якіх‑н. прэтэнзіях, патрабаваннях у адносінах да каго‑, чаго‑н. [Вярбіцкі:] — Вы.. не мелі права арыштоўваць нас, не прад’явіўшы абвінавачання. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЛАСАПТЭ́РЫЕВАЯ ФЛО́РА, гандванская флора,
існавала на мацерыку Гандвана з позняга карбону да ранняга трыясу. Выяўлена па знаходках у Антарктыдзе, Аўстраліі, Еўропе. Узнікненне і развіццё гіпатэтычнага мацерыка Гандвана з пашыраным абледзяненнем вызначылі аднастайны і бедны ў відавых адносінах своеасаблівы склад гласаптэрыевай флоры, для якой было характэрна мноства гласаптэрысаў і хвашчоў. На Беларусі магчыма існаванне рэшткаў гласаптэрыевай флоры ў адкладах позняга карбону і ранняй пярмі.
т. 5, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАМЕТРЫ́Я (ад ала... + ...метрыя), гетэрагонія,
нераўнамерны рост асобных частак цела ў працэсе развіцця жывёльнага арганізма. Бывае адмоўнай (напр., запаволены рост галавы ў адносінах да ўсяго цела ў дзіцяці) і станоўчай (напр., паскораны рост рагоў у жвачных жывёл). Парушэнне ўзаемадзеяння паміж развіццём асобных частак арганізма жывёлы адбываецца пры хуткім павелічэнні агульных памераў цела за кошт простага прадаўжэння перыяду росту, без адначасовай перабудовы карэляцый.
т. 1, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падзе́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падаць (у 1–3, 5–10 знач.).
2. Дзеянне паводле дзеясл. пасці (у 3, 5 і 9 знач.).
3. Страта добрага імя жанчынай; страта дзявоцтва. Розум і разважлівасць Міркіяна выключаюць якія б там ні было аб’ектыўныя фактары, што прывялі жанчыну да падзення. Майхровіч.
4. Спец. Нахіленасць у адносінах да гарызантальнай паверхні (пра зямлю, горныя пароды і пад.). Вугал падзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЯЦЕ́Ж,
узброенае выступленне ваен. і інш. апазіц. груповак супраць існуючай у краіне ўлады з мэтай ажыццяўлення дзярж. перавароту альбо далучэння краіны ці часткі яе тэрыторыі да інш. дзяржавы. Захоп улады мяцежнікамі звычайна суправаджаецца ўстанаўленнем адкрытай дыктатуры, разгромам дзярж. устаноў, адменай дэмакр. правоў і свабод насельніцтва, тэрорам у адносінах да паліт. апанентаў, апазіцыйных партый і арганізацый. Тыповыя прыклады М. — Карнілава мяцеж 1917 у Расіі, захоп улады ваен. хунтай у Чылі ў 1973. Гл. таксама Глінскіх мяцеж 1508, Доўбар-Мусніцкага мяцеж 1918.
т. 11, с. 82
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭ́ЙНСКАЯ ГАЗЕ́ТА»
(поўная назва «Rheinische Zeitung für Politik, Handel und Gewerbe», «Рэйнская газета па пытаннях палітыкі, гандлю і рамяства»),
штодзённая ням. газета ліберальнага кірунку, якая выдавалася 1.1.1842—31.3.1843 у г. Кёльн. З крас. 1842 супрацоўнікам, а ў кастр. 1842—17.3.1843 гал. рэдактарам газеты быў К.Маркс. Друкавала матэрыялы апазіц. зместу ў адносінах да ўрада Прусіі, у т. л. арт. Маркса і Ф.Энгельса. Закрыта прускімі ўладамі.
т. 13, с. 566
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧ,
адм.-гасп. комплекс з некалькіх вёсак з фальваркамі ці без іх у Беларусі, Польшчы і Літве ў 16—19 ст. Існавалі ў дзярж. і прыватных уладаннях. На К., як правіла, падзяляліся дзярж. эканоміі. К. мог быць часова вылучаны з латыфундыі і перададзены ў залогавае ці арэнднае трыманне; у гэтым выпадку адміністрацыя ўласніка на яго не распаўсюджвалася. Часам К. называлі староствам. У адм.-гасп. адносінах К. быў падобны да войтаўства.
т. 8, с. 352
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)