1) філасофска-этычнае вучэнне, якое заснавана на сістэме поглядаў старажытнагрэчаскага філосафа Эпікура, для якога разумная асалода — найвышэйшая радасць;
2) светапогляд, які ўзнік на глебе скажонага тлумачэння вучэння Эпікура як імкненне да задавальнення пачуццёвых інстынктаў і дасягнення асабістых выгад;
3) перан. схільнасць да пачуццёвага задавальнення, распешчанага жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НІКАНО́ВІЧ (Мікола) (Мікалай Уладзіміравіч; 15.4.1902, в. Кляннік Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — кастр. 1944),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў гімназіі ў г. Чэрвень. З 1921 настаўнічаў, з 1928 супрацоўнік газ. «Чырвоная змена». У 1933 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. З 1933 працаваў у газ. «Уральский рабочий», «Советский Дон». У Вял.Айч. вайну прапаў без вестак на фронце. Друкаваўся з 1922. Аўтар зб-каў апавяданняў «Золак» і «Радасць» (1926), «Крык працы» (1928), «Вясновы прамень» (1929). У апавяданнях, абразках, допісах і нататках выкрываў цемру, прымхі, п’янства, заклікаў моладзь разгортваць асв. работу. Жыццё і побыт старой і новай вёскі, цяжкая доля вясковай жанчыны, станаўленне новага чалавека, грамадз. вайна — тэмы апавяданняў 1920—30-х г., аповесцей «Мяцеліца», «У паўстанцаў» (абедзве 1930) і інш. Пераадольваючы наіўную рамантызацыю, маралізатарства, захапленне маладнякоўскай паэтыкай, авалодваў прынцыпамі рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці (апавяданні «Светлая даль», «Кацярына», «Зімовымі досвіткамі» і інш.). У 1929 у газ. «Чырвоная змена» і «Савецкая Беларусь» апубл. урыўкі з раманаў «У дні барацьбы» і «Вяснянка», у 1931 у час. «Чырвоная Беларусь» — урывак з аповесці «Скарабея». Для яго прозы характэрны рамант. прыўзнятасць, жыццесцвярджальны пафас, лірызм, шчырасць. На бел. мову пераклаў аповесці «Ташкент — горад хлебны» А.Няверава, «Ударны атрад» А.Дончанкі, кн. Е.Ф.Бурчэ «Прыгоды ў паветры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Linquere promissa procellae (Catullus)
Пакідаць абяцанні навальніцы.
Оставлять обещания буре.
бел. Абяцанкі ‒ цацанкі, а дурню радасць. Хто багата абяцае, той мала дае. Абяцаў пан кажух.
рус. Обещанного три года ждут. На посуле, что на стуле: посидишь да встанешь. Не держать обещаний. Обещанная шапка на уши не лезет.
фр. Chacun peut être riche en promesse (Каждый может быть богат на обещания).
англ. Between promising and performing a man may marry his daughter (Между обещанием и исполнением человек может дочь замуж выдать).
нем. Wer viel verspricht, hält wenig (Кто много обещает, тот мало выполняет).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Est vita misero longa, felici brevis
Для няшчаснага жыццё доўгае, для шчасліўца ‒ кароткае.
Для несчастного жизнь долгая, для счастливца ‒ короткая.
бел. Шчасліваму і ў сне шчасце сніцца. Радасць кароткая, як ноч у сенакос, гора доўгае, як дзень у Пятроўкі. На адну каплю мёду, а на дзве ‒ смуроду.
рус. Счастливые часов не наблюдают.
фр. Les gens heureux ne voient pas le temps passer (Счастливые не видят, как проходит время).
англ. Happiness takes no account of time (Счастье не замечает времени).
нем. Dem Glücklichen schlägt keine Stunde (Счастливые часов не замечают).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
го, выкл., частазпаўтарэннем (го-го-го!).
1. Ужываецца для выражэння пачуццяў радасці, здзіўлення і пад. — Го, якая радасць! .. — пачуўся голас сувязнога.М. Ткачоў.
2. Ужываецца як прызыўнае слова, кліч. Яшчэ момант, і пачуўся нясмелы воклік. — Гого! — Го! — адгукнуўся дзед Талаш, пазнаўшы голас свайго Панаса.Колас.
3. Ужываецца гукапераймальна для выражэння грубага смеху. — Го-го! — рагочуць падлетні.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць каго‑н. шчаслівым; прынесці радасць каму‑н. Кіра, відаць, баіцца не за шчасце, а самога шчасця — ці справіцца з ім, ці будзе варта яго, ці таксама ашчаслівіць таго, хто ашчаслівіў яе.Карпаў.[Тварыцкаму] хацелася і ашчаслівіць дачку, і адарвацца, адрачыся, ачысціцца ад свайго мінулага, знішчыць у сабе ўсе яго сляды. Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.чаго,сазлучн. «каб» і без дап. Патрабаваць. Вымагаць да сябе ўвагі. Работа вымагае ўмення. □ Радасць працы вымагае, каб усё тое, што добра зроблена, было заўважана і адзначана.Чорны.Садзяцца госці, ды не зразу,.. Бо так шляхетнасць вымагае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяк1, ‑у, м.
Рэзкі металічны ці шкляны гук. У тры рады павозкі, На сотні вёрст абоз: Дубовых спіцаў лёскат, І звяк старых атос.Пушча.У пакой урываецца свежы подых паветра, востры пах зямлі і зеляніны, шкляны звяк кропель і — радасць.Скрыган.
звяк2, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў звякаць і звякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дача́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца ці адбыўся раней вызначанага часу, раней звычайнага тэрміну. Дачаснае выступленне. Дачасная радасць.// Які адбыўся раней, чым можна было чакаць. Чалавек быў малады, ён здаваўся б зусім юным, калі б не дачасная паўната на добрым, даволі прыгожым твары.Мележ.
2. Разлічаны на кароткі час; часовы. Над зямлянкай дыміцца драўляны дачасны комін.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нераздзе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Не падзелены на часткі. Нераздзеленая маёмасць.
2.перан. Які не атрымлівае водгуку, не сустракае спачування, разумення. Колькі год прайшло з таго часу, але не ціхне ў сэрцы боль нераздзеленага кахання.Бярозкін.Галі карцела расказаць, паспавядацца ў сваіх пачуццях, бо нераздзеленая радасць — палова радасці, а нераздзелены смутак — глядзі што большы, як у два разы.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)