расійскі географ і гляцыёлаг. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1950 у Ленінградскім ун-це, з 1971 дырэктар Ін-та азёразнаўства АНСССР. Навук. працы па гляцыялогіі і геамарфалогіі Цэнтр. Цянь-Шаня і Джунгарскага Алатау, па тэарэт.пытаннях гляцыялогіі, землязнаўства, фіз. геаграфіі. Прэзідэнт Геагр.т-ваСССР (1964), віцэ-прэзідэнт Міжнар.геагр. саюза (1968). Яго імем пазваны ледавікі ў Заілійскім Алатау, Джунгарскім Алатау, па Палярным Урале.
Тв.:
Основы общего землеведения. 2 изд. М., 1955;
Очерки гляциологии. М., 1963;
Общие географические закономерности Земли. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛНІНЬШ (Альберт Пятровіч) (н. 30.9.1928, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1958). Працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (да 1988; з 1976 кіраўнік арх. майстэрні). Асн. работы: генплан і праект дэталёвай планіроўкі г. Чавусы (1963—67), праекты планіроўкі і забудовы вёсак Леніна Горацкага (1965—75), Сяменча Жыткавіцкага (1970—78), Сноў Нясвіжскага (1970—80), Расна Камянецкага (1975—80) р-наў; комплексны праект в. Усакіна Клічаўскага і пас. Жамчужны Баранавіцкага (абодва 1979—85) р-наў; мемарыял Вязень-Сялец у Клічаўскім р-не (1985). Аўтар тэарэт. работ па пытаннях архітэктуры і капітальнага буд-ва на вёсцы.
фінскі філолаг-славіст, балтыст, германіст. Акад. Фінскай АН (1977). Скончыў Хельсінкскі ун-т (1929), вучыўся ў Празе. У 1947—63 праф. Хельсінкскага, Індыянскага (г. Блумінгтан, ЗША), Бірмінгемскага (Вялікабрытанія), Вольнага (Берлін) ун-таў. Аўтар манаграфій: «Агульнаславянскія запазычаныя словы з германскіх моў» (1934), «Чужое ў мове балтыйскіх немцаў» (1936), «Курскае пытанне» (1939; пра мёртвы балт. дыялект), «Фінляндыя ў рускай літаратуры» (1943), «Поўнач у рускай літаратуры» (1947), «Англійскія і амерыканскія тыпы ў рускай літаратуры» (1964), «Руская гістарычная граматыка» (т. 1—3, 1963—75), артыкулаў па пытаннях этымалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЫ́ЛАВА (Ірына Аляксееўна) (н. 6.5.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі і эмбрыяпаталогіі. Д-рмед.н. (1994). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1972). З 1989 у НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў. Навук. працы па пытанняхпаталаг. анатоміі, заган развіцця і іх частаты да і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, распрацоўцы метадаў прэнатальнай ультрагукавой дыягностыкі плода.
Тв.:
Monitoring of congenital malformations in Belarus after the Chemobyl accident (у сааўт.) // The Chemobyl papers. Washington, 1993. Vol. 1;
Патоморфологические и сонографические параллели при пороках развития плода в первом триместре беременности (у сааўт.) // Проблемы репродукции. 1995. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯБА́КІН (Віктар Сяргеевіч) (30.10.1891, Масква — 11.2.1970),
савецкі вучоны ў галіне авіяцыйнай электратэхнікі, апаратабудавання і аўтаматыкі. Акад.АНСССР (1939). Ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1942). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1914). У 1917—40 выкладаў у ім, адначасова ў 1923—60 у Ваенна-паветр. акадэміі імя М.Я.Жукоўскага. Заснавальнік і дырэктар (у 1939—42) Ін-та аўтаматыкі і тэлемеханікі АНСССР. Навук. працы па тэорыі і метадах разліку эл. машын і апаратаў, па пытаннях электраабсталявання самалётаў, аўтам. рэгулявання, разліку рэгулятараў. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Электрооборудование самолетов. Ч. 1. М., 1945 (разам з АМ.Сянкевічам).
амерыканскі эканаміст. Член Нідэрландскай АН. Адукацыю атрымаў ва Утрэхцкім і Лейдэнскім ун-тах. У 1938—40 эксперт Лігі Нацый па пытаннях грашовага абарачэння. У 1946—55 праф. Чыкагскага, у 1955—81 Іельскага ун-таў. З 1975 прэзідэнт Амер.эканам. асацыяцыі. Даследаванні ў галіне тэорыі эканам. цыкла і планавання, лінейнага праграміравання, аперацыйнага аналізу, аптымальнага размеркавання рэсурсаў. Аўтар прац «Тры нарысы аб стане эканамічнай навукі» (1957), «Мэты, абмежаванні, даходы ў мадэлях аптымальнага росту» (1966) і інш.Навук. даклады К. ў 2 т. выдадзены ў 1970—85. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Л.В.Кантаровічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-ГРОЎ-ХІЛ КО́МПАНІ ІНКАРПАРЭ́ЙТЭД (Mc Graw-Hill Company Incorporated),
адно з буйнейшых выдавецтваў ЗША. Засн. ў 1809 у Нью-Йорку. Выдае навукова-тэхн. л-ру — энцыклапедыі, энцыклапедычныя даведнікі, падручнікі, кнігі па прыродазнаўчых, дакладных, грамадска-паліт. навуках, медыцыне, тэхніцы, а таксама па пытаннях арганізацыі і кіравання вытворчасцю. Найб. значныя выданні — «Штогоднік навукі і тэхнікі» (т. 1—9, 1982—90), «Энцыклапедыя навукі і тэхнікі» (т. 1—15, 7-е выд. 1992). Выпускае магнітафонныя і відэакасеты, кампакт-дыскі. Мае фірмы ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, Еўропе, Азіі, Аўстраліі. З 1980-х г. дзейнічае ў складзе амер. медыя-канцэрна «Мак-Гроў-Хіл».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНО́ ((Monod) Жак Люсьен) (9.2.1910, Парыж — 31.5.1976),
французскі біяхімік і мікрабіёлаг. Чл.Франц.АН. Скончыў Парыжскі ун-т (1934), працаваў у ім. З 1945 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1971 дырэктар), адначасова з 1959 праф. Парыжскага ун-та, у 1967—72 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па пытаннях росту бактэрый, індукцыі і рэпрэсіі бактэрыяльных ферментаў. Аўтар гіпотэз аб пераносе пры ўдзеле інфарм. РНК генет. інфармацыі з ДНК на рыбасомы і аб механізме генет. рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрый (канцэпцыя аперона). Нобелеўская прэмія 1965 (разам з Ф.Жакобам і А.М.Львовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ (Ізабела Іванаўна) (н. 27.10.1927, г.п. Багушэўск Віцебскай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1969), праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Засл. юрыст Беларусі (1995). Скончыла Мінскі юрыд.ін-т (1949). З 1956 у БДУ. Навук. працы па пытаннях судовага ладу, пракурорскага нагляду, крымінальнага працэсу, гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Тв.:
История суда. в Белорусской ССР (1917—1960 гг). Мн., 1961;
Адвокатура в БССР. Мн., 1973;
Общественные суды БССР в социалистическом строительстве. Мн., 1978;
Белорусская ССС: Статус, достижения, развитие. Мн., 1989 (у сааўт.);
Судебно-правовая реформа в Республике Беларусь. Мн., 1995 (разам з М.І.Пастуховым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА (Анцінея Рыгораўна) (н. 15.10.1924, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1959). Скончыла БДУ (1948). З 1950 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1963—93 у БДУ. Навук. працы па бел. дыялекталогіі, пытаннях узаемадзеяння бел. мовы з суседнімі слав. і неслав. мовамі. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1969), падручніка «Сучасная руская мова» (ч. 1—2, 1979—81). Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі.