горад у Славеніі, на р. Драва. Каля 110 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (транспартнае, энергет., эл.-тэхн., с.-г. і інш.), тэкст., хім., дрэваапр., папяровая, гарбарна-абутковая, харчовая. Краязнаўчы музей. Мастацкая галерэя. Арх.помнікі: сабор 12—16 ст., замак 15—18 ст., рэшткі ўмацаванняў і ратуша 16 ст. Паблізу — каскад ГЭС на р. Драва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТХУРА,
горад у Паўн. Індыі, на р. Джамна, у штаце Утар-Прадэш. Засн. ў 4 ст. да н.э., адзін з найстараж. гарадоў Індыі; паводле індускай традыцыі, месца нараджэння бога Крышны; да 1948 наз. Матра. Нас. 227 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Прам-сць: тэкст., алейная, нафтахім., металаапрацоўчая. Археал. музей. Стараж. будыйскія помнікі (3—4 ст. да н.э.) і індуісцкія храмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШКАНЫ́,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., на р. Абалянка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 39 км на ПнУ ад г. Сянно, 27 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. раз’езда Лычкоўскага. 851 ж., 296 двароў (1999). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі І.І.Камінскаму і А.К.Гараўцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́І АРХІТЭКТУ́РНЫЯ Захоўваюць і экспануюць помнікі архітэктуры. Уключаюць уласна арх. музеі
(напр., Афінскі акропаль, комплексы пірамід і храмаў у Гізе, Рымскі форум),
музеі-гарады (Венецыя, Дуброўнік, Каркасон у Францыі), музеі-сядзібы (Абрамцава, Кускова) палацы-музеі (Версаль, Петрадварэц), музеі н.-д. (Музей архітэктуры імя А.Шчусава ў Маскве, засн. ў 1934). Рысы М.а. і музеяў этнаграфічных маюць музеі пад адкрытым небам — скансэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛЕФЕЛЬД (Bielefeld),
горад на Пн Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Вядомы з 1015. 324,7 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел (чыгунка і шаша каля праходу праз горны масіў Тэўтабургскі Лес). Маш.-буд. (у т. л.с.-г. і тэкст.), тэкст. (ільняная), швейная (у т. л. выраб бялізны), харч., хім.-фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Ун-т. Музеі (у т. л. мастацкі, этнагр., ігральных картаў). Арх.помнікі 13—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬЗУКЕ́ВІЧ (Баляслаў Вінцэнтавіч) (12.11.1879, Вільня — 13.2.1935),
бел. скульптар. Вучыўся ў Віленскай школе малявання і рамёстваў (1894—97), у школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1902—09), скончыў Кракаўскую АМ (1902). З 1904 працаваў у Вільні, з 1908 — у Пецярбургу, потым у Парыжы (удзельнік салонаў 1909, 1912, 1914). З 1919 жыў у Вільні. У рэаліст.манеры ствараў партрэты, помнікі, бюсты, мемар. дошкі, медальёны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРО́ПАЛЬ (грэч. akropolis ад акра... + polis горад),
узвышаная ўмацаваная частка стараж.-грэч. горада, т.зв. верхні горад; месца першапач. паселішча, вакол якога пазней развіўся т.зв. ніжні горад. Служыў сховішчам для жыхароў акругі ў час войнаў. На Акропалі звычайна знаходзіліся храмы багоў — заступнікаў горада. У руінах шэрагу Акропаля знойдзены шматлікія помнікі матэр. культуры. Найб. вядомы Афінскі акропаль, дзе захаваліся шэдэўры стараж. архітэктуры і скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДУРАХМА́НАЎ (Фуад Гасан аглы) (11.5.1915, г. Шэкі, Азербайджан — 15.6.1971),
азербайджанскі скульптар. Нар. мастак Азербайджана (1955). Чл.-кар.АМСССР (1949). Вучыўся ў АМ у Ленінградзе (1935—40). Працаваў пераважна як манументаліст: помнікі Нізамі ў Гянджы (Дзярж. прэмія СССР 1947) і Баку, пісьменніку С.Вургуну ў Баку, паэту Рудакі ў Душанбе і інш.; статуя «Чабан» (Дзярж. прэмія СССР 1951). Творы Абдурахманава адметныя выразнасцю формы, спакойнай, ураўнаважанай кампазіцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́ВІН,
археалагічныя помнікі (стаянка, селішча, курганны могільнік) каля в. Глівін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. На стаянцы днепра-дзяснінскай культуры (6—5-е тыс. да н.э.) знойдзена каля 3 тыс. крамянёвых прылад працы, на селішчы — ляпная кераміка 2 — 5 ст., фрагменты глянцавай міскі зарубінецкай культуры, ляпны і ганчарны посуд 8—13 ст. На могільніку крывічоў (9 ст.) пахавальны абрад — трупаспаленне ў насыпе, знойдзены ляпны посуд з плечукамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫ́БАЧКА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на паўн.-ўсх. беразе воз. Глыбачка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 40 км на ПнУ ад Ушач, 85 км ад Віцебска, 37 км ад чыг. ст. Полацк. 827 ж., 336 двароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі помнікі прыроды Глыбачанскія валуны.