1. Той, хто стаў старым для чаго‑н.; які перасягнуў мяжу адпаведнага ўзросту. «Вывучуся яшчэ. Не перастарак, маё ад мяне не ўцячэ. Вернецца Барыс, тады тое будзе», — падахвочвала часам бацьку і сябе дзяўчына.Пальчэўскі.
2. Старая дзеўка. [Антаніна] была перастарак, даўно заседзелася ў дзеўках і хоць добры мела пасаг, ніхто не квапіўся на яе багацце.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запустава́ць, ‑туе; зак.
1. Прыйсці ў стан заняпаду, зрабіцца пустым; апусцець. За гады вайны.. [зямля] запуставала, пакрылася купкамі зарасляў.М. Ткачоў.Ужо і яблыкі знялі, і агароды запуставалі, і лес распранаецца.Лупсякоў.// Астацца пустым, незасеяным (пра ўчастак зямлі, ніву і пад.). Не бойся, людзі не сядзяць, Зямля небудзе нас чакаць. Не запустуе, не згуляе.Колас.
2. Апусцець, абязлюдзець. Дзве брыгады рабочых перабраліся ў баракі, па той бок лесу, цэглу рабіць будуць. Хаты запуставалі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падбухторваць на якія‑н. дзеянні шляхам правакацыі (у 1, 2 знач.). [Астапчык:] — Я аднаго зараз баюся: каб не знайшліся гарачыя галовы і не хапіліся за зброю. Во тады будзе бяда! Урад даўно правакаваў на гэта «Грамаду».Машара.
2.Спец. Рабіць правакацыю (у 3, 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угрэ́цца, угрэюся, угрэешся, угрэецца; зак.
Разм.
1. Сагрэцца, пагрэцца. Так [Парамон] устыў, што і на гарачай печы не мог угрэцца.Лобан.Угрэецца зямля — хутчэй [зерне] узыдзе і ўраджай будзе.Савіцкі.
2. Успацець, упарыцца; вельмі ўтаміцца. [Ніна] спяшалася і праз якую гадзіну добра ўгрэлася, але не спынілася, каб перадыхнуць, а толькі на хаду расшпіліла кажушок.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уры́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑мсціцца; зак.
Разм. Супакоіцца, угаманіцца. [Зося:] — А каб ты ведаў, Рыгор, як я цябе чакала! Проста ўрымсціцца не магла...Гартны.[Маці:] — Што з яе [Надзі] толькі будзе, чаго яна сабе шукае, чаму не ўрымсціцца, чаго ёй трэба?Галавач.[Эма:] Летась спалілі гумно, Можа, сяголета зноў.. Новую нашу абору? Хіба ж урымсціцца вораг?Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЛЕ́ДСТВА,
у крымінальным працэсе — збіранне і праверка доказаў, неабходных і дастатковых для высвятлення акалічнасцей, што ўваходзяць у прадмет даказвання. Складаецца з папярэдняга С. (у Рэспубліцы Беларусь ідзе за ўзбуджэннем крымін. справы і ажыццяўляецца следчымі пракуратуры, органаў мін-ваўнутр. спраў, дзярж. бяспекі і фін. расследаванняў, а таксама органамі дазнання) і судовага С., якое ажыццяўляе суд. пасяджэнне і з’яўляецца састаўной часткай судаводства з удзелам абвінавачанага, яго абаронцы, пацярпелага, істца і адказчыка (іх прадстаўнікоў). Пры гэтым робіцца праверка доказаў, сабраных папярэднім С., збіранне і праверка новых доказаў з мэтай усебаковага, аб’ектыўнага высвятлення ўсіх істотных акалічнасцей справы. Судовае С. вядзецца вусна ва ўмовах галоснасці, неперарыўнасці суд. разбору, нязменнасці складу суда (суддзі), роўнасці правоў удзельнікаў суд. працэсу. Па ўсіх справах публічнага, прыватна-публічнага і прыватнага абвінавачання, узбуджаных пракурорам, абавязковы ўдзел у суд. разборы дзярж. абвінаваўцы, які агалошвае абвінавачанне, прад’яўляе доказы, удзельнічае ў даследаванні, выказвае сваю думку па сутнасці абвінавачання, робіць суду прапанову аб прымяненні крымін. закону і назначэнні абвінавачанаму пакарання, прад’яўляе або падтрымлівае заяўлены іск, калі гэта патрабуе абарона правоў грамадзян, дзярж. або грамадскіх інтарэсаў. Калі ў ходзе суд. разбору будзе высветлена, што прад’яўленых доказаў недастаткова для пастановы прыгавору, суд па хадайніцтве бакоў прыпыняе справу і прапануе дзярж. абвінаваўцу арганізаваць правядзенне дадатковага С. ці інш. працэсуальных дзеянняў. Суд мае права спыніць справу, калі для гэтага будуць законныя падставы. Суд. разбор крымін. справы праводзіцца толькі ў адносінах абвінавачанага і толькі па тым абвінавачанні, якое таму было прад’яўлена на папярэднім С. Суд правамоцны змяніць кваліфікацыі злачынства незалежна ад пазіцыі дзярж. абвінаваўцы, калі гэта не пагаршае становішча абвінавачанага і не патрабуе змены сутнасці абвінавачання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́ЦКІ Напалеон Казіміравіч (13.7.1866, в. Нача Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 14.2.1937),
бел. публіцыст, перакладчык. Скончыў Слуцкую гімназію (1887), Маскоўскі ун-т (1894). У Слуцкай гімназіі ўваходзіў у тайны гурток самаадукацыі, у Маскве — у тайныя студэнцкія гурткі сацыяліст. накіраванасці. За ўдзел у хваляваннях 1890 выключаны з ун-та і сасланы ў маёнтак бацькі пад нагляд паліцыі. Працаваў урачом. У 1904—05 мабілізаваны на Маньчжурскі фронт. У 1908—12 у эміграцыі ў Канадзе. З 1918 у Варшаве, пасля ў Вільні. У 1922 уступіў у Польскую сацыяліст. партыю. З 1928 працаваў лекарам на Валыні, з 1931 у г. Ліда Гродзенскай вобл. З 1936 жыў у в.Вял. Лябёдка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Першая літ. праца — удзел у перакладзе і выданні на гектографе 1-га варыянта рэв. брашуры «Дзядзька Антон» (1885, не выяўлена); браў удзел у выданні 2-га варыянта (1892; з М.Абрамовічам). Пераклаў на польскую мову апавяданне У.Караленкі «У дрэннай кампаніі» (каля 1887, не выяўлена, захаваліся 2 лісты Ч. да пісьменніка), на бел. мову п’есы «Сватанне» А.Чэхава і «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага (1910). У арт. «Да пытання пра беларускую народную школу» (1908) выступіў у абарону бел. мовы, з прыязнасцю пісаў пра творчасць Я.Коласа, паказаў добрае веданне бел. фальклору. Аўтар брашуры «Як будзе з зямлёю?» (1907), успамінаў пра рэв. рух, Абрамовіча, публіцыстычных арт. у «Нашай ніве» і «Вольнай Беларусі».
Тв.:
Батлейкі з ваколіц Начы // Народны тэатр.Мн., 1983.
Літ.:
Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971;
Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. № 2;
Каханоўскі Г. Таямніцы за чортавым мостам // Маладосць. 1992. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
failing
[ˈfeɪlɪŋ]1.
n.
1) няўда́ча f.
2) сла́басьць f.; віна́f.; зага́на f.
2.
prep.
1) без, за недахо́пам
failing good weather — калі́ ня бу́дзе паго́ды
2) пры адсу́тнасьці
failing election — у выпа́дку няўда́чы ў вы́барах
3.
adj.
1) слабы́, кво́лы (пра здаро́ўе)
2) яко́га не стае́, не хапа́е; нездавальня́ючы
a failing grade — нездавальня́ючая адзна́ка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«СУ́ВЯЗЬ НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ І НЕПАДЗЕ́ЛЬНАСЦІ БЕЛАРУ́СІ»,
арганізацыя, якая існавала ў 1917—18 у Вільні. У яе ўваходзілі В.Ластоўскі, князь В.Святаполк-Мірскі, барон К.Шафнагель і інш. З 2.6.1917 да 22.4.1918 выдала 4 лістоўкі з выкладам сваіх поглядаў (іх аўтарам лічыцца Ластоўскі). Адмаўляла ідэю Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага, паводле якой на бел. і літ. землях, акупіраваных Германіяй, прапаноўвалася стварыць бел.-літ. дзяржаву; выступала за злучэнне падзеленай фронтам Беларусі ў «адзін суцэльны і незалежны арганізм». Прапаноўвала ўстанавіць у незалежнай дзяржаве рэсп. лад, правесці беларусізацыю школ, рэліг. і дзярж. устаноў з забеспячэннем правоў нац. меншасцей. Выступала за тое, каб прадстаўнікі бел. народа «з абедзвюх старон фронту» былі дапушчаны на мірную канферэнцыю і каб яна прызнала незалежнасць Беларусі; выказвала надзею, што польскае грамадства небудзе чыніць перашкоды ў культ. і нац. будаўніцтве. Прызнаючы права літ. народа на незалежнасць, арг-цыя выступала супраць анексіянісцкіх памкненняў дзеячаў Літвы. Лічыла, што паліт. раўнавага ў Еўропе цесна звязана з вырашэннем укр. пытання, вітала Укр. раду і жадала, каб Украіна была прызнана незалежнай дзяржавай. Адначасова выказвалася за федэратыўныя сувязі з суседнімі народамі, вылучала ідэю «Беларуска-Украінскай федэратыўнай дзяржавы». Палажэнні праграмы, распрацаванай «С.н. і н.Б», прыняты Беларускім народным камітэтам (БНК), канферэнцыяй БНК, Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групай і Віленскім к-там Беларускай сацыялістычнай грамады (вер. 1917), а таксама Беларускай канферэнцыяй 1918 у Вільні. Палажэнні гэтай праграмы спрабаваў ажыццявіць урад Беларускай Народнай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пава́жыцца1, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Вызначыць сваю вагу шляхам узважвання.
пава́жыцца2, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Пасмець, асмеліцца. Дні паднявольныя болей не вернуцца; Эх, не надзенуць нам пут... Хай хто паважыцца, хай хто намерыцца — Сам імі будзе ён скут!Чарот.[Бацька:] — Як паважыцца хто памерацца сілаю, гукні свой народ, і ён зноў абароніць цябе.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)