1. Агульная назва наяўнасці ў населеным пункце ці ў гэтай мясцовасці водных аб'ектаў — возера, ракі, рэчкі, балота, мачулішчаў, крыніц (Слаўг.). Тое ж вадазбор, вадзя́нка (Слаўг.).
2. Разліў вады вясной у час разводдзя, летніх ліўняў, восеньскіх дажджоў, зімовых паводак і верхаводак (Ветк., Жытк., Слаўг., Стол.). Тое ж вадаполь (Смален.Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ВАЎКАВЫ́СКАЕ КНЯ́СТВА,
удзельнае княства ў 13 ст. ў бас.р. Рось (левы прыток Нёмана). Цэнтр — г.Ваўкавыск. Паводле пісьмовых крыніц, вядомы адзіны князь Глеб. Іпацьеўскі летапіс пад 1256 паведамляе, што ў паходах галіцка-валынскіх і мазавецкіх князёў на яцвягаў удзельнічалі князі новагародскі Раман, свіслацкі Ізяслаў і ваўкавыскі Глеб як васальна залежны ад галіцка-валынскага князя. У час паходу татарскага ваяводы Бурундая на Літву ў 1258 галіцкі кн. Даніла Раманавіч захапіў Ваўкавыск, узяў у палон кн. Глеба. У 1260—80-я г. княства падуладнае князям ВКЛ Войшалку, Шварну, Трайдзеню. У 1289 князі ВКЛ Будзікід і Будзівід перадалі Ваўкавыскае княства валынскаму кн. Мсціславу Данілавічу, «абы с ними мир держал». Верагодна, Ваўкавыскае княства існавала працяглы час у складзе ВКЛ у канцы 13 — пач. 14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́МНЕЗ (ад грэч. anamnēsis успамін),
сукупнасць звестак аб жыцці хворага і развіцці хваробы, атрыманых апытаннем хворага або з іншых крыніц. Выкарыстоўваецца для ўстанаўлення дыягназу, прагнозу хваробы, выпрацоўкі аптымальных метадаў лячэння і прафілактыкі; адзін з асн. метадаў комплекснага абследавання, вывучэння хворага як асобы, індывідуальнасці; прасцейшы спосаб устанаўлення кантакту паміж хворым і ўрачом. Паводле анамнезу дыягназ хваробы ўстанаўліваецца больш як у 50% выпадкаў. Анамнез хваробы ўключае звесткі аб узнікненні хваробы і цячэнні яе да моманту даследавання, скаргі і адчуванні хворага. Анамнез жыцця ўключае агульныя біягр. звесткі па перыядах жыцця, перанесеныя хваробы, спадчыннасць, сямейнае жыццё, умовы працы і быту, шкодныя звычкі. Асобна вылучаюць фармакалагічны, алергалагічны, экспертна-працоўны анамнез. Пры неабходнасці збіраюць эпідэміялагічны анамнез. Паняцце анамнезу ўжываюць таксама ў ветэрынарыі пры дыягностыцы хвароб свойскіх жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАКАПЫ́ТНІК (Petasites),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі на пясчаных берагах рэк, заліўных лугах трапляецца белакапытнік несапраўдны (Petasites spurius), па берагах азёраў, каля крыніц у вільготных лясах і на схілах — белакапытнік гібрыдны, або лекавы (Petasites hybridus), які занесены ў Чырв. кнігу.
Шматгадовыя звычайна двухдомныя травяністыя расліны з галінастым паўзучым карэнішчам. Кветаноснае сцябло (паяўляецца ранняй вясною да ўтварэння лісця) прамое, касмата-апушанае. Прыкаранёвае лісце да 1,5 м у дыяметры, трохвугольна- або круглавата-сэрцападобнае, з лопасцямі, на чаранках, сцябловае — рэдукаванае, сядзячае, лускападобнае. Кветкі брудна-пурпуровыя, чырвоныя, фіялетавыя, жаўтаватыя або белыя, у разнаполых кошыках, сабраных у гронкі, коласападобныя суквецці, мяцёлкі або шчыткі. Плод — сямянка з чубком. Лек., меданосныя, вострапрыпраўныя, харч., кармавыя, дэкар. і інсектыцыдныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗІМЕ́ТРЫЯ (ад доза + ...метрыя),
раздзел прыкладной ядз. фізікі, які займаецца вымярэннем і вывучэннем іанізавальных выпрамяненняў і эфектаў узаемадзеяння іх з рэчывам. На аснове рэгістрацыі выпрамянення метадамі Д. атрымліваюць таксама інфармацыю аб крыніцах выпрамянення, іх ізатопным складзе і размеркаванні ў прасторы, апрамененым целе. Тэхн. сродкамі Д. з’яўляюцца дазіметрычныя прылады (дазіметры).
Пачала развівацца ў сувязі з неабходнасцю стварэння радыяцыйнай бяспекі чалавека, потым набыла важнае значэнне ў фіз., хім. і радыебіял. даследаваннях, радыяцыйнай тэхналогіі, ахове навакольнага асяроддзя. Раздзел Д., звязаны з вызначэннем эквівалентнай дозы выпрамянення, наз.эквідазіметрыяй; метады вымярэння актыўнасці радыеактыўных крыніц складаюць аснову радыеметрыі; даследаванні біял. ўздзеяння іанізавальных выпрамяненняў на клетачным і малекулярным узроўнях выклікалі ў 1960-я г. інтэнсіўнае развіццё мікрадазіметрыі, якая займаецца пытаннямі мікраскапічнага размеркавання энергіі пры ўзаемадзеянні выпрамянення з рэчывам. Гл. таксама Дозы выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЧКО́ЎСКІ (Ігнат Юльянавіч) (16.3.1883, Вільня — 24.1.1951),
савецкі вучоны-ўсходазнавец. Сын Ю.Ф.Крачкоўскага. Акад.АНСССР (1921), Польскай АН, правадз.чл. Арабскай АН у Дамаску, ганаровы чл. Іранскай і інш. акадэмій. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1905). У 1908—10 у навук. экспедыцыях у Сірыі і Егіпце. З 1918 праф. Петраградскага ун-та. Упершыню ў свеце пачаў сістэм. вывучэнне новай і найноўшай араб. л-ры. Працы па гісторыі, філалогіі і культуры арабаў, у т. л. «Арабская культура ў Іспаніі» (1937), «Нарысы па гісторыі рускай арабістыкі» (1950), «Уводзіны ў эфіопскую філалогію» (1955). Вывучаў рус.-араб.літ. сувязі, распрацаваў план выдання збору араб.крыніц па гісторыі народаў Усх. Еўропы, Каўказа, Сярэдняй Азіі. Даследаваў і помнікі стараж.-бел. мовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТА́ЎРЫ (відаць, ад познагрэч. polytaurea, ад полі... + taurea барабан),
старажытны мембранны ўдарны муз. інструмент. Вядомы многім народам свету. Традыцыйна выкарыстоўваюцца пераважна парамі. Мае котлападобны метал. корпус-рэзанатар, зверху зацягнуты скураной мембранай. Пры ўдары па ёй 2 драўлянымі калатушкамі ўзнікае гук акрэсленай вышыні. Для настройкі мембраны служаць спец. вінты, размешчаныя па акружнасці, або педальны механізм. У Еўропе Л. вядомы з сярэдневякоўя. Выкарыстоўваліся звычайна як ратны сігнальны інструмент асобна або ў ансамблі з трубамі. Пад назвай бубны ўпамінаюцца ў стараж.-рус л-ры 12 ст. У 17 ст. ўведзены ў оперна-сімф. аркестр. Поўны камплект сучасных Л. уключае да 5 інструментаў розных памераў і настройкі. На Беларусі паводле этнагр.крыніц 19 ст.наз. катламі, выкарыстоўваліся ў некаторых нар. абрадах (валачобным, купальскім), а таксама паўстанцамі 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1661 Адбылося 11.2.1661 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. 3.9.1654 Магілёў перайшоў без бою на бок маскоўскага войска. Хутка паміж магістратам і рас. вайсковай адміністрацыяй узніклі супярэчнасці. Выбухнуў канфлікт і паміж бел. праваслаўным духавенствам і маскоўскай іерархіяй. Паўстанне пачалося раней запланаванага тэрміну з-за рабаўніцтва і знявагі на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. Пад умоўны вокліч «Пара! Пара!» бурмістр Язэп Левановіч, узброены катаўскім мячом, кінуўся секчы крыўдзіцеляў; зазваніў ратушны звон. На дапамогу мяшчанам прыйшлі выпушчаныя імі ваеннапалонныя. Маскоўскі гарнізон (ад 2 тыс. да 7 тыс.чал. паводле розных крыніц) амаль цалкам быў вынішчаны, ваявода С.С.Гарчакоў трапіў у палон. Найб. актыўныя ўдзельнікі паўстання атрымалі шляхецтва. Магілёву вернута магдэбургскае права, ён быў ураўнаваны ў правах з Вільняй, яму нададзены новы гар. герб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ГІСТОРЫІ І СТАРАЖЫ́ТНАСЦЕЙ РАСІ́ЙСКІХ,
першае навук.гіст.т-ва ў Расіі ў 1804—1929. Засн. пры Маскоўскім ун-це для вывучэння і публікацыі дакументаў па рас. гісторыі, фактычна разгарнула дзейнасць пасля вайны 1812. Найб. размах дзейнасць т-ва (выданне летапісаў, стараж. актаў і г.д.) набыла з 1840-х г. пад кіраўніцтвам В.М.Бадзянскага, І.Дз.Бяляева, А.М.Папова, Е.В.Барсава і інш. Аб’ядноўвала б.ч.рас. гісторыкаў і археографаў. У сваіх выданнях «Записки и труды» (1815—37), «Русские достопамятности» (1815—44), «Русский исторический сборник» (1837—44), «Временник» (1849—57), «Чтения» (1846—1918) і інш. выдала вял. колькасць каштоўных гіст.крыніц і даследаванняў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 дзейнасць т-ва паступова згарнулася, афіц. скасавана ў 1929. Архіў рукапісных дакументаў т-ва захоўваецца ў Рас.дзярж. бібліятэцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФІНА́НСАВАЯ КАРПАРА́ЦЫЯ (МФК; International Finance Corporation),
спецыялізаваная ўстанова ААН. Створана ў 1956 як філіял Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР) для капіталаўкладанняў у прыватны сектар-краін, якія сталі на шлях развіцця. У 1995 у МФК уваходзіла 161 дзяржава (у т. л. Рэспубліка Беларусь; з 1992). Мэта МФК — садзейнічанне эканам. развіццю краін-членаў шляхам заахвочвання інвестыцый прыватнага капіталу за мяжой, пераважна ў краіны, якія развіваюцца, а ў апошнія гады ва ўсходне-еўрап. краінах. Вышэйшы орган МФК — Савет кіраўнікоў, бягучую дзейнасць карпарацыі накіроўвае дырэктарат на чале з прэзідэнтам МФК. Капітал карпарацыі складаецца з узносаў краін-удзельніц; найб. ўзносы зроблены ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і інш. развітымі краінамі. Да крыніц фінансавання МФК адносяцца таксама крэдыты МБРР, адлічэнні ад прыбыткаў, сродкі ад вернутых крэдытаў і прыцягнутыя на міжнар. рынках.