цёмная частка сутак ад заходу Сонца вечарам да яго ўсходу раніцай. Разам з днём складае суткі. Працягласць (даўжыня) Н. залежыць ад геагр. шыраты мясцовасці і схілення Сонца адносна гарызонту. На зямным экватары даўжыня Н. прыблізна пастаянная і роўная 12 гадз, у Паўн. паўшар’і — больш за 12 гадз пры адмоўным схіленні Сонца (у халодны перыяд) і менш за 12 гадз пры дадатным. Найб. даўжыня Н. ў Паўн. паўшар’і бывае ў дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снеж.), найменшая — у дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.). За палярным кругам даўж. Н. зімой можа перавышаць 24 гадз (палярная Н.), на полюсах Н. і дзень доўжацца па паўгода. Самая доўгая Н. у Мінску складае 16 гадз 29 мін, самая кароткая — 6 гадз 49 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАБО́ТНІЦКА-СЯЛЯ́НСКАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,
вячэрняя штодзённая насценная газета Захфронтроста. Выдавалася 4.7—25.9.1920 пераважна ў Мінску на бел. мове. Рэдактар З.Жылуновіч (Ц.Гартны). Пачала выходзіць у час ліп. аперацыі сав.-польскай вайны 1920. Выконвала ролю масавага агітатара і паліт. выхавальніка малапісьменнага чытача: адметнасць стылю, кароткая перадавіца, сціслыя фразы, буйны шрыфт; друкавалася на адной старонцы газетнага аркуша. Мела рубрыкі: «Абарона савецкіх рэспублік», «Весткі з заграніцы», «На Беларусі» і інш. Змяшчала аператыўныя звесткі з франтоў, асвятляла ход ваен. дзеянняў і этапы мірных перагавораў з Польшчай, міжнар. становішча і акцыі салідарнасці з Сав. Расіяй у Англіі, Францыі і інш. краінах. Надрукавала вершы З.Бядулі (пад псеўд. Вольны) і А.Бабарэкі (пад псеўд. Адам Чырвоны). Выйшла 46 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
коро́ткий
1. каро́ткі;
коро́ткая волна́радиокаро́ткая хва́ля;
коро́ткое замыка́ниеэл. каро́ткае замыка́нне;
коро́ткое чутьёохот. каро́ткі нюх;
коро́ткий уда́рвоен. каро́ткі ўдар;
2.(дружественный) блі́зкі;
в коро́тких отноше́ниях, на коро́ткой ноге́ у блі́зкіх адно́сінах;
коро́ткое знако́мство блі́зкае знаёмства;
◊
коро́ткая па́мятькаро́ткая па́мяць;
коро́ткая распра́ва ху́ткая распра́ва;
ум ко́роток ро́зум каро́ткі;
ру́ки ко́ротки ру́кі каро́ткія;
в коро́тких слова́х у не́калькіх сло́вах;
до́лго ли, ко́ротко ли праз некато́ры час, ці мно́га, ці ма́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фігаро́
(фр. Figaro = імя героя камедыі П. Бамаршэ «Севільскі цырульнік»)
1) перан. спрытны, дасціпны, вынаходлівы чалавек;
2) кароткая вольнага крою жаночая кофтачка, якую надзяваюць на сукенку або блузку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экспро́мт
(лац. expromtus = гатовы)
1) твор (паэтычны, музычны), створаны адразу, у момант выканання;
2) кароткая прамова, сказаная без папярэдняй падрыхтоўкі;
3) невялікая музычная п’еса, напісаная ў свабоднай форме.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Камізэ́лька ’кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Бес., Тарн., Мядзв., Малч., Гарэц.), камзэ́лька ’тс’ (Сцяшк.; смал., КЭС), камізолка (глус., КЭС), камызэлька (Нік. Очерки; віц., карэліц., Янк. 1, Жд. 2) камузэ́лька (Сцяц.). Запазычана з польск.kamizelka ’мужчынская жилетка пад пінжаком’ < франц.camisole ’каптан’ < італ.camiciola — памяншальнае ад camicia ’кашуля’ < лац.camīsia (Слаўскі, 2, 38–39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сардэ́лька1 ’тоўстая кароткая сасіска’ (ТСБМ), сардэ́ля ’тоўстая каўбаса’ (Сл. рэг. лекс.). З рус.сарде́лька ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое ад сардэ́ль ’рыба Engraulis encrasicholus L.’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 562). Апошняе з італ.sardella < лац.sardīna ’рыба, якая ловіцца каля сардынскага ўзбярэжжа’ (Праабражэнскі, 2, 253; Фасмер, 3, 562).
Сардэ́лька2 ’рыба сардына’ (ТСБМ). Ад рус.сардэ́ль ’тс’. Далей гл. папярэдняе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДО́ГІ (ад англ. dog сабака),
догападобныя сабакі, група парод службовых сабак. Выкарыстоўваліся як паляўнічыя, баявыя, вартавыя і ахоўныя, цяпер — як свойскія вартавыя і службовыя сабакі. Радзіма Д. — Тыбет; пашырыліся да Еўропы, Паўн. Афрыкі, Японіі. Ад тыбецкіх Д. узніклі сучасныя пароды — баксёры, бульдогі, мастыфы і інш. Назва «Д.» захавалася за ням., выведзеным у Германіі ў сярэдзіне 19 ст., стараж. байцоўскім бардоскім і белым паляўнічым аргенцінскім, выведзенымі ў 1920-я г.
Нямецкі Д. — самая вял. сярод інш парод сабак. Выш. ў карку 72—80 см, маса 70 кг і больш Канстытуцыя моцная, сухая, касцяк і мускулатура магутныя. Грудзі глыбокія, галава доўгая, з шырокімі масіўнымі сківіцамі, на доўгай шыі. Поўсць кароткая, густая, бліскучая. Масць чорная. мармуровая, палевая. тыгравая, блакітнавата-шэрая розных адценняў. Характэрны алюр — галоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́БРЫ (Equus),
жывёлы роду коней атр. няпарнакапытных. З сучасныя віды З.: горная (E. zebra) з 2 падвідамі; пустынная, або Грэві (E. grevyi); саванная, або бурчэлава (E. burchelli), з 4 падвідамі: уласна бурчэлава (E. b. burchelli), Чапмана (E. b. antiquorum), селауская (E. b. selousi)’, Бёмэ, або Гранта (E. b. bohme). З. квага знішчана. Пашыраны ў Афрыцы. Жывуць у стэпах і саваннах (зрэдку ў гарах) табунамі па 10—30 асобін. З. горная і пусташная ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела да 2,4 м, выш. ў карку да 1,4 м, даўж. хваста да 57 см, маса да 350 кг. На целе цёмныя і светлыя палосы, якія чаргуюцца паміж сабой. Грыва кароткая, прамая; хвост з кутасом доўгіх валасоў. Палігамы, нараджаюць 1—2 дзіцянят. Траваедныя. Акліматызаваны ў Асканіі-Нова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́РКІ (Branta),
род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Амерыкі, К. гавайская (B. sandvicensis) — на Гавайскіх а-вах. На Беларусі 2 віды: К. чорная (B. bemicla) трапляецца на веснавых і асенніх пралётах; К. чырвонаваллёвая (B. ruficollis) — рэдкі залётны від.
Даўж. да 90 см, маса да 2,3 кг, К. канадскай (B. canadensis) да 8 кг. Колер апярэння розны. Галава маленькая, дзюба кароткая, чорная, ногі чорныя. Добра ходзяць, плаваюць. Гняздуюцца разрэджанымі калоніямі. Гнёзды на зямлі, нясуць 3—5 яец. Кормяцца раслінамі. У Чырв. кнігу МСАП занесены 1 від і 1 падвід. К. чырвонаваллёвая занесена ў Чырв. кнігу Беларусі. К. называюць таксама 2 віды гусей з роду Anser гусь белалобую (A albifrons) і піскульку (A. erythropus).