4. Пагрузіць усё, многае. — Колькі я перагрузіў ужо гэтага лесу? — уздыхнуў Санкоўскі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак.
1.каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды‑н. паступова або за некалькі прыёмаў усё, вялікую колькасць чаго‑н. Перанасіць усе дровы пад павець. Перанасіць бульбу ў склеп кашамі. □ Колькі Юрка перанасіў адтуль — з бярэзніку і з ячменю — баравікоў... І адзін, і з бацькам...Пташнікаў.
2.што. Знасіць вялікую колькасць чаго‑н. (пра адзежу, абутак і пад.).
3.што. Разм. Пранасіцца даўжэй за што‑н. Мае лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя.Прыказка.
4.каго. Пранасіць дзіця звыш тэрміну (пра цяжарную).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
okład, ~u
м. кампрэс, прыпарка;
z ~em — з гакам, з лішнім, з лішкам, звыш; з хвосцікам;
ma 60 lat z ~em — яму шэсцьдзесят гадоў з хвосцікам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
да..., прыстаўка.
1. Надае дзеясловам значэнне а) давядзення дзеяння да поўнага завяршэння, канца; дасягнення мэты, мяжы якога‑н. дзеяння, напрыклад: даараць, дапісаць, давучыць, даварыць, дабегчы, дажыць, дабрацца, дазваніцца; б) папаўнення чаго‑н. да пэўнай меры, а таксама прыбаўкі звыш нормы, напрыклад: даліць, дасыпаць, дабавіць; в) (зчасціцамі ‑ся, ‑ца, ‑цца) адмоўнай ацэнкі вынікаў дзеяння, напрыклад: дагуляцца, даскакацца, дастукацца.
2. Утварае прыметнік са значэннем: які адбываўся раней таго, што абазначана асновай, напрыклад: дакастрычніцкі, дарэформенны, дагістарычны.
3. У спалучэнні з кароткімі якаснымі прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напрыклад: дагала, дабяла, дачыста, дасуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мета́л, ‑у, м.
Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці. Лёгкія металы. □ Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту.Паслядовіч.Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму.Скрыган.// Пра гукі, голас, якія нагадваюць металічны звон. Смелы, магутны, з металу скованы голас аэраплана залятае ў дзедаву хату.Колас.
•••
Высакародныя металы — золата, серабро, плаціна.
Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.
Невысакародныя металы — металы, якія акісляюцца, ржавеюць.
Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.
Чорныя металы — чыгун, жалеза, сталь.
[Грэч. metallon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыда́так, ‑тка і ‑тку, м.
1.‑тку. Тое, што з’яўляецца дадаткам да чаго‑н., што не мае самастойнага значэння. З адсталага аграрнага прыдатку імперыялістычных дзяржаў, з задворкаў Еўропы Латвія ператварылася ў высокаразвітую індустрыяльна-калгасную рэспубліку.«Звязда».// Тое, што дадаецца да чаго‑н., прыбаўляецца звыш чаго‑н. Бацькава тактыка была такая: выменьваць каня на горшага і атрымаць некалькі рублёў прыдатку.Бядуля.
2.‑тка. Адростак, дадатковае ўтварэнне (у чалавека, жывёлы, раслін), якое страціла свае звычайныя функцыі. Мазгавы прыдатак. Рагавы прыдатак.
3.‑тка. У сінтаксісе — азначэнне, выражанае назоўнікам, дапасаваным да азначаемага слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмансіпа́цыя, ‑і, ж.
Вызваленне ад якой‑н. залежнасці, прыгнёту; адмена якіх‑н. абмежаванняў. Адной з характэрных рыс светапогляду Скарыны было імкненне да эмансіпацыі ад заплеснеўшых царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця свабоднай чалавечай асобы.Алексютовіч.// Грамадою рух у Заходняй Еўропе і дарэвалюцыйнай Расіі за роўныя правы жанчын з мужчынамі ў галіне грамадскага і працоўнага жыцця. За сваю эмансіпацыю, мне здаецца, жанчына дорага заплаціла: за ёй засталіся ўсе яе жаночыя абавязкі, і звыш таго, яна яшчэ ўзваліла на свае плечы вельмі многія мужчынскія.Сіпакоў.
[Лац. emancipatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nadto
1. занадта, задужа;
nadto szczery — занадта шчыры (адкрыты);
2. апрача таго; звыш таго; у дадатак;
nadto muszę powiedzieć, że ... — у дадатак я мушу (павінен) сказаць, што...
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
hináusadv
1) во́нкі, з;
~! прэч!;
darüber ~звыш таго́
2) пры абазначэнні часу на;
auf Jáhre ~ на до́ўгія гады́;
darüber bin ich ~ гэ́та для мяне́ про́йдзены эта́п [шлях]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Вяршы́ць ’складваць, канчаць стог, сцірту’ (Выг., КТС), (перан.) ’вырашыць чый-небудзь лёс’ (БРС), укр.вершити ’вяршыць’; ’насыпаць звыш краёў’, рус.вершить ’канчаць складваць стог, снапы (на возе), верх страхі’; ’вырашаць лёс’, польск.wierszyć ’укладваць спадзісты верх, страху’; ’мець першаснасць перад кім-небудзь’, чэш.vršiti ’складваць у вышыню, збіраць у кучу’, славац.vŕšiť ’кідаць, укладваць у кучу’; ’узвышацца’; ’заканчваць’, славен.vršíti ’тс’, серб.-харв.вр́шити ’выконваць, рабіць, вяршыць’, макед.врши ’выконваць, рабіць’; ’малаціць’; ’дамаўляцца на заручынах’, балг.върша ’выконваць, рабіць, прызначаць’, върше́я ’малаціць’. Прасл.vьršiti ’канчаць, завяршаць, рабіць што-небудзь, рабіць верх’, якое мела ў прасл. мове яшчэ значэнне ’малаціць з дапамогай скаціны’ (Выгонная, Лекс. Палесся, 83–87; Скок, 3, 624; БЕР, 1, 214; Шанскі, 1, В, 71; Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 1949, 183).