інтуі́цыя
(фр. intuition, ад лац. intuitus = унутраны)
неўсвядомленае чуццё, заснаванае на папярэднім вопыце, якое накіроўвае на правільныя дзеянні; прадбачлівасць, здагадка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
капітулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак.
1. Спыніўшы ваенныя дзеянні, здацца (здавацца) пераможцу на прадыктаваных ім умовах. Рэшткі нямецка-фашысцкай арміі безагаворачна капітулявалі. «Беларусь».
2. перан. Адступіць (адступаць) перад цяжкасцямі, перашкодамі; прызнаць (прызнаваць) сваё бяссілле ў чым‑н. Капітуляваць перад пагрозай. Капітуляваць у спрэчцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пальба́, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. паліць 1 (у 5 знач.), а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры гэтым дзеянні. Гарматы толькі выйшлі з бою І астываюць ад пальбы. Прыходзька. Адказваючы кароткімі чэргамі на бесперапынную пальбу немцаў, разведчыкі ўсё глыбей і глыбей спускаліся ў яр. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрцэ́сія
(лац. intercessio = літар. умяшанне)
1) права службовых асоб у Стараж. Рыме прыпыняць дзеянні іншых службовых асоб;
2) прыняцце на сябе чужога доўгу, паручальніцтва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ксерагра́фія
(ад ксера- + -графія)
спосаб электрафатаграфіі, заснаваны на дзеянні святла на матэрыял са святлоадчувальным слоем з паўправадніка, на які перад здымкай наносіцца электрастатычны зарад.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абстру́кцыя
(лац. obstructio = перашкода)
від пратэсту, метад барацьбы, дзеянні, учынкі асоб ці калектываў, накіраваныя на зрыў якога-н. мерапрыемства, прапановы; найбольш пашырана ў парламентах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вальтаме́тр вальта́метр
(ад вольт + -метр)
прыбор для вымярэння колькасці электраэнергіі па хімічным дзеянні электрычнага току (па колькасці металу або газу, што выдзяляецца з электраліту).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэпрэса́ліі
(с.-лац. represaliae, ад лац. reprehendere = затрымліваць)
кніжн. прымусовыя меры з боку адной дзяржавы ў адносінах да другой у адказ на неправамерныя дзеянні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ ДЭПАРТА́МЕНТ (De partment of State),
галоўнае знешнепалітычнае ведамства ЗША (з ліп. 1789), якое выконвае функцыі Міністэрства замежных спраў. Ўзначальваецца дзярж. сакратаром. Юрыдычна з’яўляецца дарадчым органам (Канстытуцыя ЗША ускладвае ажыццяўленне знешняй палітыкі на прэзідэнта). Фактычна дэпартамент плануе і, пасля адабрэння прэзідэнтам і кангрэсам, ажыццяўляе знешнепалітычны курс, нясе адказнасць за яго выкананне. Каардынуе таксама дзеянні іншых выканаўчых дэпартаментаў, якія датычаць знешняй палітыкі, садзейнічае грамадскаму яе разуменню шляхам інфармацыйных паслуг і публікацый.
т. 6, с. 152
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́САВАЯ СВЯДО́МАСЦЬ,
спецыфічны від грамадскай свядомасці, уласцівы вял. колькасці людзей (масам). Складваецца пад уплывам непасрэдных умоў жыцця людзей, падзей і працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, пануючай ідэалогіі і інш. Уключае пашыраныя ў грамадстве ідэі, погляды, уяўленні, сац. пачуцці людзей і характарызуецца статычнасцю, супярэчлівасцю, размытасцю межаў, раптоўнымі зменамі ў адных выпадках і пэўным акасцяненнем (стэрэатыпамі) — у іншых. Стан М.с. адлюстроўвае грамадская думка, настрой і дзеянні мас. Гл. таксама Масавая культура.
т. 10, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)