1.Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных або радыёсігналаў.
2. Установа, якая прымае і адпраўляе такія паведамленні, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая ўстанова.
Працаваць на тэлеграфе.
Пошта і т.
3. Апарат для перадачы і прыёму тэлеграм.
|| прым.тэлегра́фны, -ая, -ае.
Тэлеграфныя слупы.
Т. стыль пісьма (перан.: вельмі сціслы, лаканічны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАНАТЫ́ПІЯ,
від друкаванай графікі, у якім алейныя фарбы ад рукі наносяцца на ідэальна гладкую паверхню метал. друкарскай формы. Друкаванне робіцца па ўвільготненай паперы, атрыманы адбітак адзін (унікальны). Творам уласцівы прыгожая фактура, багацце колеравых спалучэнняў. Існуе таксама аднаколеравая М., пераважна чорная. Тэхніка М. вядома з 17 ст., пашырана з канца 19 ст.
Да арт.Манатыпія. Р.Кудрэвіч. Волагда. Сафія. 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РФА (ад грэч. morphē від, форма),
група фенатыпаў унутры віду або папуляцыі, што рэзка вылучаецца знешнім выглядам, напр., альбіносы і меланісты пазваночных жывёл, рыжавалосыя асобіны (храмісты) у еўрапеоіднай расе чалавека і інш. Віды і папуляцыі, што маюць М., наз. паліморфнымі. Часам М. наз. сезонныя (асеннія, веснавыя) формы некат. насякомых, азёрныя і рачныя формы некат. рыб (напр., стронгі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ле́йка1, ‑і, ДМ лейцы; Рмн. леек; ж.
1. Прыстасаванне ў выглядзе конуса з вузкай трубкай для пералівання і фільтравання вадкасцей.
2. Тое, што і палівачка.
3.Спец. Чарпак для вылівання вады.
ле́йка2, ‑і, ДМ лейцы; Рмн. леек; ж.
Від вузкаплёначнага фотаапарата. З «лейкай» цераз плячо, спяваючы, па лесвіцы збягала дзяўчына.Алешка.
[Ням. Leica (скарачэнне слова Leitz-Camera — па назве фірмы Leitz).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЯТЛІ́ЧКА (Apera),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. палявая (A. spicaventi). Трапляецца на вільготных пясках, каля дарог, у пасевах збожжавых культур.
М. палявая — аднагадовая травяністая расліна выш. да 1 м. Сцёблы круглыя, голыя, прамыя або каленчата-ўзыходныя. Лісце лінейна-ніткападобнае, шурпатае. Дробныя аднакветныя каласкі сабраны ў буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — зярняўка. Шкоднае пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ро́та, ‑ы, ДМ роце, ж.
Вайсковае падраздзяленне, якое ўваходзіць у склад батальёна. Пасля кароткага адпачынку роце капітана Ватурына было загадана ўзяць хутар, што знаходзіўся на невысокім узгорку.Сіняўскі.Неспакой за лёс разведчыкаў ахапіў усю роту.Васілёнак.
•••
Арыштанцкія роты (гіст.) — від пакарання ў дарэвалюцыйнай Расіі за ўчыненае злачынства.
[Польск. rota.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рызі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Невялікі кавалачак рызіны, якім сціраюць напісанае; сцірка.
2. Ніткі з рызіны, а таксама шнур, тасьма з рызінавых нітак. Кароткія рукавы .. рызінкамі нацерлі вышэй локцяў шырокія чырвоныя палоскі.Вітка.
3. Спецыяльны від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца. Вязаць рызінкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
1.Спец.Від энергіі, што ствараецца бязладным рухам мікрачасцінак цела (малекул, атамаў і пад.) і праяўляецца ў награванні яго. Адзінка вымярэння цеплаты.
2. Тое, што і цеплыня. Востры сум.. патроху раставаў ад бадзёрых Юзікавых слоў, ад цеплаты і дужасці яго грудзей.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
від дванаццаціступеннай гукавой сістэмы, у якой кожны гук можа функцыянаваць як самаст. элемент. З ёю звязаны многія новыя віды тэхнікі ў музыцы 20 ст., у т. л. сіметрычныя лады (І.Стравінскі, А.Месіян), «сінтэтакорды» М.Рослаўца, дадэкафонія, тропы (І.М.Хаўэр), 12-тонавыя рады (Дз.Шастаковіч, Р.Шчадрын), 12-тонавыя палі, акорды, свабодная атанальнасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІНО́,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Расонскім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1979 для захавання прыродных журавіннікаў. Пл. 640 га. Размешчаны на вярховым балоце Васільева. Азёрна-ледавіковая нізіна. Глебы тарфяна-балотныя (глыб. торфу 5,5 м, у сярэднім 2,46 м). Хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы. Значны ўчастак высокаўзроставага (60—80 гадоў) шэраалешніка. Сустракаецца рэдкі атлантычна-еўрап.від — смалянка двухдомная.