ра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Невялікая рама (у 2 знач.).

Партрэт у прыгожай рамцы.

2. Графічнае абрамленне якога-н. тэксту, малюнка.

3. толькі мн., чаго; перан. Межы, у якіх павінна адбывацца, адбываецца што-н.

У рамках канцэртнай праграмы.

4. Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

◊

Выйсці за рамкі — перайсці межы чаго-н.

|| прым. ра́мачны, -ая, -ае (у 1, 2 і 4 знач.).

Рамачная антэна.

Р. вулей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́нішны Ziel-;

фі́нішная сту́жка Zíelband n -(e)s, -bänder;

фі́нішная прама́я Zíelgerade (sub) f -n, -n;

вы́йсці на фі́нішную праму́ю zum Éndspurt ánsetzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

éckig a

1) з вугла́мі

2) неачэ́саны, нязгра́бны (пра чалавека);

~ wérden вы́йсці з сябе́, стаць рэ́зкім

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

áufsässig a непаслухмя́ны, упа́рты, сваво́льны;

j-m ~ sein вы́йсці з чыйго́-н. падпарадкава́ння; недалю́бліваць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

heráuswollen* vi хаце́ць вы́йсці;

er will mit der Wáhrheit nicht heráus ён не хо́ча каза́ць пра́ўды

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вы́бавіцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм. З вялікімі намаганнямі выбрацца адкуль‑н. — І не думай выходзіць у поле — згоніць ветрам з дарогі, абмарочыць, закруціць — не выбавішся з сумётаў і гурбаў. Сачанка. // перан. Выйсці з цяжкага становішча. Дыхаць [Слімак] пачаў хутка-хутка, як бы выбавіўшыся ад смяротнай небяспекі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкруціцца.

2. Разм. пагард. Круціцца; прыхарошвацца. Адэля ў бакоўцы заўзята выкручвалася перад люстэркам. Броўка.

3. Зал. да выкручваць.

•••

Выкручвацца вужом перад кім — а) падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча; б) тое, што і віцца вужакай (гл. віцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падто́чка ​1, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. падтачыць ​1 (у 1 знач.).

падто́чка ​2, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтачыць ​2.

2. Падточаны кусок якой‑н. матэрыі. Мае хвацкія аўчынкі: з аднае могуць выйсці плечы без падточак. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца тонкім у выніку качання чым‑н. па паверхні. Цеста раскачалася.

2. Разм. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. Слаба ў нас праходзіць кампанія агляду вытворчых нарад, не раскачаліся так, як у іншых мясцкомах вузла. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устарэ́ць, ‑эе; зак.

Перастаць адпавядаць сучасным патрабаванням, выйсці з ужытку, моды. Устарэла мадэль станка. □ [Пушкоў:] — Ісціна, што любоў і голад правяць светам, устарэла. Гаўрылкін. [Настаўнік:] — У тваіх вершах усё вельмі проста, вельмі ўсё зразумела. Цяпер гэта не ў модзе, устарэла. Бялевіч. Кінь, Ілья, пустое дзела! Твая тэхніка ўстарэла. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)