ПАНТАТЭ́НАВАЯ КІСЛАТА́, вітамін B3,

прадукт злучэння β-аланіну з пантоевай к-той. Водарастваральная. У клетках жывёл і раслін уваходзіць у састаў каферменту A, які прымае ўдзел у найважн. рэакцыях абмену рэчываў. Сінтэзуецца зялёнымі раслінамі, мікраарганізмамі, у т. л. кішэчнай мікрафлорай. Недахоп П.к. ў арганізме выклікае запаволенне росту, пашкоджанне скуры, пасівенне валасоў, парушэнне дзейнасці нерв. сістэмы і страўнікава-кішачнага тракту. У чалавека сутачная патрэбнасць у П.к. (10 мг) задавальняецца пры харчаванні (П.к. ёсць у дражджах, капусце, малацэ, моркве, печані, яйках і інш.). Кальцыевую соль П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне пры парушэннях абменных працэсаў, недастатковасці кровазвароту, алергічных станах і інш.

С.​С.​Ермакова.

т. 12, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

восць, ‑і, ж., зб.

Доўгія і больш рэдкія валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем валасоў, шэрсці, шчаціны і пад. Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Гуляць, не спяшаючыся; гуляць час ад часу. Пагульваць па вуліцы.

2. Забаўляцца гульнёй зрэдку або час ад часу. Цярэбіць вецер дзедаву бараду, касмыком сівых валасоў пагульвае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі руды, не зусім руды. [Галіна Адамаўна] не ведае больш прыгожых валасоў. Дурні тыя, хто кажа, што доктар Яраш трохі рудаваты. Шамякін. [Сабастыян] пільна ўзіраецца пад кусты ядлоўцу, шукаючы рудаватых грыбных капялюшыкаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

knot1 [nɒt] n.

1. ву́зел (на вяроўцы, шнуры і да т.п.)

2. пучо́к (валасоў)

3. (марскі) ву́зел (мера хуткасці карабля = 1,853 км за гадзіну)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Brkenwasser n -s

1) бяро́завы сок

2) ва́дкасць для валасо́ў (на бярозавым соку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gmsbart m -(e)s, -bärte кута́сік з валасо́ў са́рны (аздабленне на цірольскіх капелюшах)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

расчо́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Грэбень для расчэсвання валасоў. Чалавек зняў з рукі плашч, .. дастаў з верхняй кішэні пінжака расчоску і правёў ёю некалькі разоў па рэдкіх пасівелых валасах. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wisp [wɪsp] n.

1. жмуто́к; пучо́к;

a wisp of hair пасма́чка валасо́ў

2. не́шта кво́лае;

a wisp of a girl то́ненькае дзяўчо́; не дзяўчо́, а сало́мінка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кераці́н

(ад гр. keras, -atos = рог)

бялковае рэчыва, састаўная частка рагавога слоя валасоў, ногцяў, капытоў, рагоў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)