сцяна з двух радоў бярвён ці брусоў, прамежак паміж якімі запаўняўся зямлёй і каменнем; тып абарончага збудавання. Здаўна вядомы ў драўляным дойлідстве славян. У адрозненне ад гародняў Т. ўяўляла сабой суцэльную сцяну, падзеленую папярочнымі сценкамі на шэраг прамавугольных у плане адсекаў. У верхняй ч. мела баявы ярус з абламам, звычайна завершаным 2-схільным дахам. Вядома з 15 ст., на Беларусі — з 16 ст. (гарады Орша, Віцебск). У сувязі з развіццём артылерыі і заняпадам будаўніцтва драўляных абарончых збудаванняў сталі менш пашыранымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калга́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калгаса, калгасаў, належыць ім. Калгасны статак. Калгасныя палеткі. Калгаснае будаўніцтва.// Які ўваходзіць у калгас, працуе ў калгасе. Калгаснае сялянства. Калгасны каваль. Калгасны аграном.
2. Заснаваны на калектыўнай форме гаспадаркі. Калгасны лад. Калгасная вытворчасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зару́ка, ‑і, ДМ ‑руцы, ж.
Залог, гарантыя. Адно толькі цешыла сэрца: народ не хоча змірыцца з такім ладам. І ў гэтым — зарука перамогі.Колас.Зарука творчых поспехаў савецкай літаратуры ў шчыльнай, самай цеснай сувязі пісьменнікаў з практыкай сацыялістычнага будаўніцтва.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напру́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень...Глебка.Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча.Нікановіч.Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыллёвы Wóhnungs-, Wohn-;
жыллёвы аддзе́л Wóhnungsamt n -es, -ämter;
жыллёвае ўпраўле́нне Wóhnungsverwaltung f -, -en;
жыллёвыя абста́віны Wóhnverhältnisse pl;
жыллёвае будаўні́цтва Wóhnungsbau m -es
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
удешеви́тьсов. патанні́ць, зрабі́ць танне́йшым, зме́ншыць (зні́зіць) кошт (цану́) (на што), зме́ншыць (зні́зіць) кошт (чаго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«ГРАМАДА́»,
газета, орган Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася з 1.5 да 11.6.1917 у Мінску на бел. мове. Рэдактар А.Смоліч. Змяшчала інфарм. матэрыялы, давала ацэнку грамадска-паліт. падзей у краіне, абмяркоўвала пытанні сацыяліст. светаўпарадкавання, будучага дзярж.будаўніцтва, асновы духоўнага жыцця народа. Пісала пра сац.-паліт. прычыны вайны, пра падзеі на фронце, заклікала да міру. Публікавала матэрыялы пра культ. жыццё ў Мінску, асобныя творы З.Бядулі, Л.Родзевіча, з запісаў А.Сержпутоўскага, рэв. песні. Выйшлі 4 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ГІСТО́РЫЯ,
1) працэс развіцця ваен. справы са старажытнасці да нашых часоў.
2) Навука, якая вывучае войны і ўзбр. сілы мінулага, развіццё ваен. майстэрства, ваен. думкі, вопыт падрыхтоўкі і вядзення мінулых войнаў. З’яўляецца часткай гіст. і ваен. навукі. Важнейшыя галіны ваеннай гісторыі: гісторыя войнаў; гісторыя ваеннага будаўніцтваўзбр. сіл; гісторыя ваеннага майстэрства, гісторыя ваен. думкі. Спец. раздзелы ваеннай гісторыі: ваен. гістарыяграфія, ваен. крыніцазнаўства, ваен. археаграфія, ваен. археалогія, ваен. статыстыка. Ваенная гісторыя даследуе таксама суб’ектыўныя фактары: ролю палкаводцаў, здольнасці камандзіраў у арганізацыі баявых дзеянняў, ролю маральна-патрыят. духу войск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВЭ́ Восіп Іванавіч (4.11.1784, Санкт-Пецярбург — 28.6.1834),
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Вучыўся ў Маскве, у арх. школе пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва (1802—07).
Гал. архітэктар камісіі па аднаўленні Масквы пасля пажару 1812. Удзельнічаў у рэканструкцыі Краснай пл. (1814—17), стварэнні Тэатральнай пл. і Вял. тэатра (1820—24), Аляксандраўскага саду, Манежа і інш. Па яго праектах пабудаваны Трыумфальныя вароты (1827—34, разабраны ў 1932, адноўлены ў 1968 на Кутузаўскім праспекце), 1-я Градская бальніца, цэрквы Усіх Самотных Радасці ў Маскве (1828—33) і ў с. Архангельскае Маскоўскай вобласці (1822).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПРАЕ́КТНЫ ІНСТЫТУ́Т (Белпраект) Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1933 у Мінску на базе праектнай канторы Белжылбуда і Бел. філіяла Дзіпрагара РСФСР як Бел.дзярж. праектны ін-т. З 1990 арэнднае прадпрыемства. Галаўны ін-т па жыллёва-грамадз. буд-ве ў Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка тэндэрнай дакументацыі, тыпавых, эксперым. і асобных індывід. праектаў, жылых дамоў, інтэрнатаў, гасцініц, школ, дзіцячых дашкольных устаноў і праектаў забудовы; комплекснае праектаванне аб’ектаў аховы здароўя і адпачынку, спарт. Збудаванняў, н.-д. і навуч. устаноў, відовішчных, адм.-вытв. будынкаў і інш. аб’ектаў грамадз. прызначэння.