ілжа́, ілжы, ж.
Разм. Няпраўда, выдумка, хлусня. Бо хто ж ведаў, скажы, Аб забытым народзе і краі? Цемра зману, ілжы Тут стаўляла крыжы, Як слупы па дарозе да раю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашма́т, прысл.
Больш, чым трэба; замнога. Перасадкі з поезда на поезд — вельмі нудная справа, ды і часу траціцца зашмат. Лынькоў. Даклад, мабыць, спадабаўся, бо Юрку задалі нават зашмат пытанняў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрато́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Пратаптаць усё, многае, у многіх месцах. Папратоптваць дываны. Папратоптваць падэшвы ў ботах. □ Маці на мяне крычала, бо па ўсім агародзе я папратоптваў сцежкі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́ша, ‑ы, ж.
Разм. Пасудзіна для спаражненняў і памыяў у турэмнай камеры. Усе камеры былі замкнуты на замок, бо ўжо адбылася паверка, і парашы займалі пачэснае месца каля дзвярэй. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасрэ́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць пасрэднага. Пакуль .. [Малышаў] тоіць ад сябе гэтыя думкі аб сваёй пасрэднасці, бо перад чыстымі імкненнямі дзяцінства яны ўганяюць у сорам. Хадановіч.
2. Разм. Бясталентны, няздатны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Кухонная анучка для выцірання стала.
2. Гумка для сцірання напісанага. Напісанае пяром прыходзілася выскрабаць ножыкам, бо сцірка не памагала. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́дубень ’намаразень’ (свісл., Шатал.). З *на‑дълб‑ень, гл. кадаўба, відаць, збліжанае з дуб (бо часцей рабілася з дуба?), ці пераасэнсаванне ўнутранай формы тэрміна на‑мараз‑ень з наступным калькаваннем, параўн. надубецца ’намерзнуцца’ (Сцяшк. Сл., Сцяц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Седмачо́к ‘семачок, Trientalis europaea L.’ (гродз., маг., Кіс.; Байк. і Некр.). Рэдкі выпадак захавання этымалагічнага д у вытворных ад сем (гл.), наўрад ці пад уплывам польск. siedem, бо назва фіксуецца і на ўсходзе Беларусі. Гл. семачок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смяцю́х ‘від жаваранкаў, якія не адлятаюць у вырай’ (Скарбы), ‘шэрая сініца’ (Сцяшк. Сл.), сьмэтю́шка ‘жаваранак чубаты, Galerida cristata L.’ (стол., Нікан.), укр. смітю́х ‘тс’. Да смецце (гл.), бо птушкі ўзімку збіраюцца каля сметнікаў. Гл. сметнік 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадун ’персаніфікаванае абазначэнне стану чалавека’ ў выразе «вадун водзіць з голаду» (КТС); параўн. вады́ ’нейкія чэрці’ ў выразе «вады́ водзяць» (Бяльк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзі́ць 1; параўн. бягун у выразе «бегуны яго ганяюць»; ’бегае, бо жывот баліць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)