хімічныя злучэнні, у якіх атам бору звязаны з арган. радыкаламі непасрэдна ці праз гетэраатам (кісларод, сера, азот, фосфар). Найб. вывучаны злучэнні агульнай формулы RnBX3-n (арганабараны), дзе R — арган. радыкал, X — галаген, вадарод, гідраксільная група, амінагрупа і інш.; n = 1, 2, 3. Выкарыстоўваюць як дабаўкі да маторнага і рэактыўнага паліва, змазак і фарбавальнікаў, як каталізатары палімерызацыі, антыаксіданты, бактэрыцыды, фунгіцыды, пры нейтроннай тэрапіі злаякасных пухлін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ (Хасень Мустафавіч) (н. 20.4.1924, г. Клецк),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1970), праф. (1972). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фіз.-хім. асновах селектыўнай флатацыі сільвініту паверхнева-актыўнымі рэчывамі, тэхналогіі вытв-сці мінер. угнаенняў з калійных рудаў Старобінскага радовішча.
Тв.:
Основы применения реагентов при флотации калийных руд. Мн., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВІ́ТА,
возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,35 км², даўж. 1,22 км, найб.шыр. 0,5 км, найб.глыб. 7,7 м. Пл. вадазбору 6,85 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя. Берагі пясчаныя, на Пн і З сплавінныя. 3 астравы агульнайпл. 2 га. Злучана ручаямі з азёрамі Плацішна і Плесна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯПАЗІТЫ́Ў (ад дыя... + лац. positivus дадатны),
фатаграфічны каляровы ці чорна-белы пазітыўны відарыс на празрыстай аснове (шкле або плёнцы), які разглядаецца на прасвет ці праецыруецца на экран. Для вырабу Д. выкарыстоўваюць абарачальныя ці спец. дыяпазітыўныя фотаплёнкі або фотапласцінкі. Да Д. часта адносяць рысункі, карціны, чарцяжы, выкананыя на адфіксаваных фотапласцінках ці фотаплёнках. Д. выкарыстоўваюць для навуч., дэманстрацыйных і інш. мэт. Шэраг Д., аб’яднаных агульнай тэмай, складае дыяфільм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РГЕР (Юлій Маркавіч) (4.6.1897, Мінск — 26.5.1941),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1928), праф. (1934). Засл. дз. нав.БССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1934 у Мінскім мед. ін-це, з 1932 адначасова кіраўнік Бел.НДІ пералівання крыві. Навук. працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пераліванні крыві.
Тв.:
Пасляаперацыйная і пасляродавая затрымка мачы. Мн., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭФІЦЫЕ́НТ ЗМЕ́ННАСЦІ АБСТАЛЯВА́ННЯ,
паказчык выкарыстання абсталявання на прадпрыемствах, які характарызуе зменнасць яго працы. Разлічваецца як адносіны колькасці адпрацаваных станка-змен (машына-змен) да агульнай колькасці станкоў, замацаваных за прадпрыемствам, цэхам, участкам (або да найб. колькасці станка-гадзін, якія могуць быць адпрацаваны пры адназменнай працы і інш.). Павышэнне К.з.а. мае важнае значэнне для павелічэння аб’ёму прадукцыі, зніжэння яе сабекошту, паляпшэння выкарыстання сродкаў вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМАЛЯМЕ́Р,
прылада для вымярэння даўжыні агульнайнармалі цыліндрычных зубчастых колаў са знешнім зачапленнем. Бываюць накладныя (накладваюцца на зубчастае кола) і стацыянарныя (зубчастае кола ставяць на прыладу). Складаецца з корпуса, вымяральнай і перастаўной губак, штангі і адліковага прыстасавання. Мяжа вымярэнняў 700 мм. Цана дзялення адліковага прыстасавання 0,005 і 0,01 мм.
Нармалямер: 1,4 — вымяральная і перастаўная губкі; 2 — адліковае прыстасаванне; 3 — штанга; 5 — нармаль; W — даўжыня нармалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ПЦІХ (ад грэч. polyptychos шматразова складзены),
1) складзень з 5 і болей частак, з рэльефнымі або жывапіснымі выявамі. Быў пашыраны ў зах.-еўрап. мастацтве сярэднявечча.
2) Комплекс некалькіх твораў выяўл. мастацтва, звязаных агульнай задумай, адзінствам кампазіцыйнага і колеравага ладу. У сучасным мастацтве выкарыстоўваецца рэдка, найб. пашыраны серыі і цыклы. Сярод П., створаных бел. мастакамі, «Праабражэнне», «Вяртанне майстра» (абодва 1993) У.Напрэенкі і інш.Гл. таксама Дыпціх, Трыпціх.
залозы ўнутранай сакрэцыі чалавека і жывёл. Складаюцца з 4 або 8 невял. цел, размешчаных на задняй паверхні шчытападобнай залозы. Целы ўкрыты агульнай са шчытападобнай залозай капсулай і тонкімі ўласнымі абалонкамі, ад якіх унутр цел адыходзяць перагародкі. Парэнхіма П.з. пабудавана з цяжоў і згуртаванняў клетак двух тыпаў — гал. (сакратуюць паратгармон) і аксіфільных. Рэгулююць кальцыевы і фосфарны абмен у арганізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫ ВУ́ЗЕЛ,
спалучэнне прамысловых прадпрыемстваў, аб’яднаных паміж сабой цеснымі вытв. і вытв.-тэхнал. сувязямі, адзінай вытв. інфраструктурай, агульнасцю трансп., геагр. размяшчэння ў межах аднаго або некалькіх блізкіх адзін ад аднаго нас. пунктаў (гарадоў, гар. пасёлкаў і інш.). Таксама наз. група прадпрыемстваў галіны прам-сці, размешчаных на адной пляцоўцы, пабудаваных паводле адзінага плана і аб’яднаных агульнай інфраструктурай, часам узаемнымі вытв. сувязямі. Гл, таксама Канцэнтрацыя вытворчасці, Канцэрн.