ПІВУНО́ЎСКІ (Ігнацій Іванавіч) (н. 29.8.1930, г. Горкі Магілёўскай вобл.) бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1992),
праф. (1998). Скончыў БСГА (1953). З 1961 у БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. Навук. працы па ўдасканальванні тэхнал. працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасаваннях для ўнясення хім. кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытв-сці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кармасумесей.
Тв.:
Досушивание сена активным вентилированием. Мн., 1979 (разам з В.В.Рамановічам);
Совершенствование косилок-плющилок для скашивания трав (разам з А.А.Шупілавым) // Техника в сельском хозяйстве. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІЭТЫЛЕНТЭРЭФТАЛА́Т,
сінтэтычны палімер, складаны поліэфір тэрэфталевай (n-бензолдыкарбонавай) к-ты і этыленгліколю [—O(O)CC6H4C(O)OCH2CH2—]n, мал. м. (2—5)∙104. Цвёрдае бясколернае рэчыва, шчыльн. 1380—1400 кг/м³, tпл255—265 °C. Тэрмапласт. Не раствараецца ў вадзе, пры награванні да 40—150 °C раствараецца ў фенолах і іх алкіл- ці хлорвытворных. Характарызуецца высокай тэрмаўстойлівасцю расплаву (каля 290 °C), нізкай гіграскапічнасцю. Трывалы, зносаўстойлівы, добры дыэлектрык. Выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці валокнаў і нітак (гл.Поліэфірныя валокны), бутэлек для безалкагольных напіткаў і алею, а таксама плёнак, радыёдэталей, хім.абсталявання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРОДААХО́ЎНЫЯ НО́РМЫ,
эколага-прававыя патрабаванні да прыродакарыстальнікаў, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы ўзаемадзеяння чалавека і прыроды. Накіраваны на задавальненне патрэб грамадства ў ахове прыроды і забеспячэнні аптымальнай якасці навакольнага асяроддзя. Замацаваны ў прыродаахоўным заканадаўстве, дапаўняюцца экалагізаванымі нормамі гасп., адм., грамадз., крымін. і інш. заканадаўстваў, якія канкрэтызуюць матэрыяльныя, арганізац. і прававыя гарантыі выканання П.н. У адпаведнасці з імі ўстанаўліваюцца ліміты здабычы прыродных рэсурсаў або нормы выкідаў у навакольнае асяроддзе забруджвальнікаў. Пры парушэнні П.н. ужываюцца пэўныя санкцыі (штрафы, прыпыненне ці забарона эксплуатацыі абсталявання, цэхаў, вытв-сцей і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЧКО́ВАЯ ЗБРО́Я,
від зброі, заснаваны на выкарыстанні паскораных часціц высокіх энергій. Па сваіх уласцівасцях блізкая да прамянёвай зброі; вызначаецца больш эфектыўным паражэннем цэляў (аб’ектаў).
Прынцып дзеяння ўключае генерацыю, факусіроўку і навядзенне на цэль інтэнсіўнага імпульснага (ці неперарыўнага) пучка зараджаных часціц з энергіяй да 1 ГэВ (гл.Паскаральнікі зараджаных часціц). Паражальныя фактары: мех. пашкоджанні, падрыванне зараду боепрыпасаў, вывядзенне са строю электроннага абсталявання за кошт радыяцыйнага ўздзеяння і эфектаў эл.-магн. імпульсу. Выкарыстоўваецца ў комплексах стратэгічнай проціракетнай абароны, у т. л.касм. базіравання.
Літ.:
Космическое оружие: Дилемма безопасности. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аксесуа́ры
(фр. accessoires, ад лац. accessorium = дабаўленне)
1) тэатр. дробныя рэчы, прадметы сцэнічнага абсталявання;
2) перан. прыватнасці, другарадныя дэталі (у жывапісе, скульптуры, літаратуры);
3) дробныя прыналежнасці чаго-н. (напр. а. дамскага туалету).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АЧЫ́СТКА ПАВЕ́ТРА,
выдаленне з паветра пылу, вадкіх і газападобных шкодных дамешкаў. Адрозніваюць: ачыстку забруджанага паветра, якое выдаляецца з вытв. памяшканняў і ад прамысл.абсталявання (гл.Газаачыстка); паветра, якое падаецца ў памяшканні і інш. аб’екты сістэмамі вентыляцыі і кандыцыяніравання, а таксама паветра, што выкарыстоўваецца ў тэхнал. працэсах (напр., вытв-сць кіслароду, інертных газаў, у доменнай і мартэнаўскай вытв-сці).
Ачыстка паветра — адно з найважнейшых мерапрыемстваў па ачыстцы асяроддзя, у т. л. атмасферы ў гарадах і прамысл. цэнтрах. Ачыстка паветра таксама забяспечвае неабходныя сан.-гігіенічныя ўмовы ў памяшканнях і інш. аб’ектах, папярэджвае забруджванне і пашкоджанне прамысл.абсталявання, парушэнне тэхнал. працэсаў. Сродкі ачысткі паветра выбіраюцца ў залежнасці ад віду дамешкаў і ступені забруджанасці паветра. Канцэнтрацыя пылу рознага паходжання ў сярэднім за суткі можа дасягаць 0,5 мг/м³ (у жылых раёнах прамысл. гарадоў), 1 мг/м³ (у індустр. раёнах) і 3 мг/м³ і больш (на тэрыторыі прамысл. прадпрыемстваў). У асобных выпадках вылучаныя з паветра дамешкі выкарыстоўваюцца (напр., сажа, злучэнні серы і інш.) у прам-сці і інш. галінах практычнай дзейнасці.
На Беларусі прыняты Закон аб ахове атм. паветра (1994), які прадугледжвае кантроль за сан. станам паветра і яго ачысткай. Нагляд за ачысткай паветра ажыццяўляецца Спецыялізаванай інспекцыяй па ахове і выкарыстанні атм. паветра Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і сан.-эпідэміял. службай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТО́ЛЬНАЯ ВЫДАВЕ́ЦКАЯ СІСТЭ́МА,
камп’ютэрная сістэма, прызначаная для аўтаматызаванай апрацоўкі тэкставай і ілюстрацыйнай (чорна-белай і каляровай) інфармацыі пры вырабе фотаформы або арыгінал-макета паліграф. выдання (кнігі, часопіса, газеты і інш.). Звычайна размяшчаецца на адным рабочым месцы і прызначана для выкарыстання ў выдавецтве або сярэднім паводле аб’ёму выдавецка-паліграф. комплексе.
Складаецца з персанальнай ЭВМ (ПЭВМ) з клавіятурай, дысплеем, маніпулятарам тыпу «мыш» і прыстасаваннямі для электронных носьбітаў інфармацыі, спецыялізаванага матэм. забеспячэння (праграмы аўтам. набору і вёрсткі ў пакетным і дыялогавым рэжыме) і дадатковага перыферыйнага абсталявання. Падрыхтоўка выданняў на Н.в.с. ўключае: набор тэкстаў з дапамогай тэкставых рэдактараў, апрацоўку ілюстрацый з дапамогай графічных рэдактараў, вёрстку выданняў і раздрукоўку матэрыялу (на паперы ці плёнцы ў выглядзе арыгінал-макета). Для апрацоўкі тэкстаў звычайна выкарыстоўваецца стандартная ПЭВМ, для вёрсткі і апрацоўкі ілюстрацый — удасканаленая ПЭВМ ці спецыялізаваныя графічныя станцыі. У якасці дадатковага абсталявання (арганізацыйна-тэхнал. забеспячэння) выкарыстоўваюць: сканеры для ўводу ілюстрацый ці тэксту, прынтэры ці фотанаборныя аўтаматы для раздрукоўкі матэрыялу і вываду інфармацыі на святлоадчувальную плёнку. Існуе больш за 100 варыянтаў Н.в.с., пабудаваных паводле модульнага прынцыпу. Стварэнне гарнітур-кегляў ажыццяўляецца праграмным шляхам, магчыма іх практычна неабмежаваная колькасць. Інфармацыя пра шрыфты закладзена ў памяць ЭВМ. У параўнанні з ранейшымі тэхналогіямі Н.в.с. дазваляе больш аператыўна і якасна рыхтаваць выданні.
Літ.:
Шкаев А.В. Настольные издательские системы: Справ. М., 1994;
Тимофеев Я.Я. Издательство на моем столе. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ізаля́цыя
(фр. isolation)
1) раз’яднанне частак электрычнага абсталявання або іншых праваднікоў пры дапамозе спецыяльнага матэрыялу (рэчыва), а таксама сам гэты матэрыял;
3) адасабленне каго-н. ад іншых людзей (напр. і. заразных хворых, палітычная і.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БУРАВА́Я ЎСТАНО́ЎКА,
комплекс абсталявання для бурэння свідравін. Асн. часткі: буравая вышка, сілавы прывод, вярчальнік (ротар), лябёдка, помпы, прыстасаванні для падрыхтоўкі і ачысткі прамывачных вадкасцей, пускарэгулявальная і кантрольна-вымяральная апаратура. У горнай справе буравыя ўстаноўкі наз.буравымі станкамі.
Бываюць: вярчальныя (найб. пашыраныя), ударныя, вібрацыйныя і інш.; электрычныя, дызельныя і гідраўлічныя; стацыянарныя (бурэнне нафтавых, газавых і глыбокіх геолагаразведачных свідравін), перасоўныя (у т. л. плывучыя для бурэння на вадзе, геолагаразведачныя і для буд. работ і інш.), самаходныя (гусенічныя або колавыя; бурэнне ўзрыўных свідравін) і пераносныя (пошукавае бурэнне ў цяжкадаступных раёнах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (н. 19.9.1925, в. Дзяшоўкі Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1986). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1956). З 1956 у Бел.політэхн. акадэміі, у 1975—88 прарэктар. У 1969—75 рэктар Магілёўскага машынабуд. ін-та. Навук. працы па стварэнні абсталявання і распрацоўцы методык для правядзення выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка «Трактары» (1972, 1977).
Тв.:
Тракторы. Ч. 1. Конструкции. Мн., 1979 (у сааўт.);
Тракторы. Ч. 4. Испытания. Мн., 1986 (разам з А.С.Салонскім).