Мітыліні, востраў у Эгейскім м., каля ўзбярэжжа п-ва М. Азія; тэр. Грэцыі. Пл. 1636 км². Нас.больш за 100 тыс.чал. Узгоркі і горы выш. да 967 м (г. Олімбас), шмат бухтаў. Тэрмальныя крыніцы. Міжземнаморскія хмызнякі, лясы. Аліўкавыя гаі. Вырошчваюць цытрусавыя, тытунь. Рыбалоўства. Здабыча мармуру. Гал. порт — Мітыліні. Л. — адзін з цэнтраў стараж.-грэч. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗАСО́МЫ (ад лізіс + sōma цела),
структуры цытаплазмы клетак жывёльных і раслінных арганізмаў, якія здольны расшчапляць бялкі, нуклеінавыя кіслоты, поліцукрыды, ліпіды. Дыяметр Л. 0,2—0,4 мкм: маюць у сабе больш за 50 гідралітычных ферментаў. Адкрыты К.Дэ Дзювам. Вылучаюць 2 асн. класы Л. — першасныя і другасныя. Парушэнне функцыі Л. вядзе да лізасомных хвароб намнажэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМФАТЫ́ЧНЫЯ ВУЗЛЫ́,
органы лімфатычнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Знаходзяцца па ходу лімфатычных сасудаў. У чалавека іх больш за 500 (памеры 0,5—50 мм), асабліва шмат у шыйнай, падпахавай і пахвіннай абласцях. Складаюцца з капсулы і рэтыкулярнай стромы, дзе знаходзяцца лімфацыты. Асн. функцыі: ахоўная (выпрацоўка антыцел, лімфацытаў, фагацытоз), бар’ерна-фільтрацыйная (абясшкоджванне бактэрый, таксінаў); дэпануючая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛІС»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 200 родаў Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы, у т. л. Ваньковічы, Наркевічы-Ёдкі, Парчэўскія, Сапегі, Свірскія. У чырв. полі сярэбраная двойчы перакрыжаваная страла, клейнод — над прылбіцай з каронай верхняя палавіна чырв. ліса. Існавала некалькі варыянтаў герба. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСКАВА́ТЫЯ (Squamata),
атрад паўзуноў. 3 падатр.: амфізбены, змеі і яшчаркі, больш за 6600 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 6 відаў: вераценніца ломкая, вуж звычайны, гадзюка звычайная, мядзянка (занесена ў Чырв. кнігу Беларусі), яшчарка жывародная (Lacerta vivipara) і яшчарка порсткая (Lacerta agilis).
Цела ўкрыта рагавымі шчыткамі і луской. Зубы прырослыя да сківічных касцей. Размнажаюцца яйца-жыванараджэннем або адкладваюць яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮСТРА́НАЯ АНТЭ́НА,
востранакіраваная антэна, якая мае крывалінейнае металічнае або металізаванае люстэрка. Бывае адналюстэркавая (напр. парабалічная, рупарна-парабалічная, сферычная) і больш дасканалая шматлюстэркавая (антэна Касегрэна, Грэгары). Для змяншэння масы і ўплыву ветру люстэркі вырабляюць з сеткі, правадоў, паралельных пласцін ці з перфарыраваных (з адтулінамі) металічных лістоў. Л.а. выкарыстоўваюцца ў дыяпазоне звышвысокіх частот у радыёрэлейнай сувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ СТУЖКАТКА́ЦКАЯ ФА́БРЫКАімя 50-годдзя БССР.
Уведзена ў дзеянне ў 1963 у Магілёве. Складаецца з вытв-сцей: гардзіннай, стужкаткацкай, пляцельнай, фарбавальна-аздабляльнай і інш. З 1993 адкрытае акц.т-ва «Стужка». Асартымент прадукцыі (1999) уключае больш за 200 найменняў вырабаў, у т. л. гардзіннае палатно, стужкі рознага прызначэння, шнуры, тасьма, бінты мед., тэкст. засцежка «Кантакт» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ДЫСАН (Madison),
горад на Пн ЗША. Адм. ц. штата Вісконсін. Засн. ў 1836. 194,6 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 400 тыс.ж. (1997). Важны трансп. вузел (чыгункі і аўтадарогі). Прам-сць: харч., паліграф., прыладабуд., эл.-тэхн., радыёэлектронная. Каляровая металургія. Вытв-сцьс.-г. машын. Ун-т (з 1848). Неарэнесансавы капітолій, унітарыянская царква (1947—52, арх. Ф.Л.Райт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́ТНАЯ СТАПА́,
колькасць манет, якая выпускаецца з пэўнай масы металу (лібры, маркі, грыўні, фунта). Павелічэнне колькасці манет, што выбіваюцца з пэўнай адзінкі масы металу, прыводзіла да змяншэння масы каштоўнага металу ў манеце. Таму М.с. можна было або павялічыць, г. зн. біць з гэтай колькасці металу менш манет, або панізіць — біць больш манет з гэтай жа колькасці металу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТА́НЬ-ПЕЛЕ́ (Montagne Pelée),
Мон-Пеле, дзеючы вулкан у паўн.ч. в-ва Марцініка (Вест-Індыя). Выш. 1397 м. Складзены з базальтаў, андэзітаў і дацытаў. Вядомы катастрафічным вывяржэннем у 1902, калі быў знішчаны г. Сен-П’ер з нас. 26 тыс.ж. Па гэтым вывяржэнні падобныя вулканы адносяць да пелейскага тыпу. Больш слаба дзейнічаў у 1929—32.