вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдЗ ад г. Пружаны, 67 км ад Брэста, 15 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 201 ж., 65 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1825).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НІН (Анатоль Мікалаевіч) (20.11.1898, г. Магілёў — 16.9.1970),
генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Скончыў артыл. школу (1923). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну нач. упраўлення проціпаветр. абароны, нам. камандуючага артылерыяй па ППА Карэльскага і Паўд.-Зах. франтоў, удзельнік абароны Сав. Запаляр’я. У снеж. 1943 — вер. 1946 нам.Нач.Цэнтр. штаба войск ППАСав. Арміі.
савецкі спартсмен (фігурнае катанне на каньках). Адзін з лепшых фігурыстаў свету (спарт. танцы на лёдзе) 1-й пал. 1970-х г.Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1970, Масква). Алімпійскі чэмпіён 1976, чэмпіён свету ў 1970—74, 1976, Еўропы 1971, 1973—76 (усё ў пары з Л.Пахомавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛЕЦ,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., каля р. Пціч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдЗ ад г. Мар’іна Горка і чыг. ст. Пухавічы, 84 км ад Мінска. 409 ж., 148 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Нар. музей партыз. славы. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЯ́С (Goáis),
штат у цэнтр.ч. Бразіліі. Займае ч. Бразільскага пласкагор’я. Пл. 340,2 тыс.км². Нас. 4013 тыс.чал. (1991). Адм. ц.Гаянія. Аснова эканомікі — экстэнсіўная жывёлагадоўля (зебупадобная буйн. раг. жывёла). Вырошчванне кавы і бавоўны, мяса-малочная жывёлагадоўля, агародніцтва і пладаводства. Збор натуральнага каўчуку. Здабыча золата, алмазаў, нікелевай руды. Прам-сць: харч., папяровая і інш. Транспарт пераважна аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РНІ́КА (Guernica),
Герніка-і-Луна, горад на Пн Іспаніі ў Баскаў краіне (правінцыя Біская). Знаходзіцца ў Кантабрыйскіх гарах у даліне Мундака. Стараж.цэнтр баскскай культуры. У час грамадз. вайны і італа-герм. інтэрвенцыі 1936—39 26.4.1937 падверглася бамбардзіроўцы герм. авіяцыяй. Пад уражаннем гэтай падзеі створана карціна П.Пікаса «Герніка» (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́ВІН,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на ПдУ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Барысаў, 79 км ад Мінска. 645 ж., 220 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі група археал. помнікаў Глівін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдЗ ад Лельчыц, 257 км ад Гомеля, 110 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 2367 ж., 715 двароў (1996). Друзавы з-д, кар’ер «Граніт» (гл.Глушкавіцкае радовішча будаўнічага каменю). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ЗЕВЫЯ ВУЛКА́НЫ, сальзы,
геалагічныя ўтварэнні, якія пастаянна ці перыядычна вывяргаюць гразевыя масы, а таксама гаручыя газы, часта з вадой і нафтай. Разнастайныя па форме; невялікія наз. гразевымі сопкамі. Пашыраны пераважна ў нафтаносных і вулканічных абласцях, а таксама ў дэльтах рэк; напр., на Апшэронскім (найб. ў свеце), Таманскім, Керчанскім, Апенінскім, Пірэнейскім п-вах, на в-ве Сахалін, у Цэнтр. Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЧЫНА,
вёска ў Фаніпальскім с/с Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.Цэнтр калгаса. За 18 км на ПдУ ад Дзяржынска, 25 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 450 ж., 130 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. ваеннапалонных. За 1,7 км ад вёскі курганны могільнік 10—11 ст.