караткахва́левы, -ая, -ае.

Які працуе на кароткіх радыёхвалях.

Караткахвалевая радыёстанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караткахво́сты, -ая, -ае.

3 кароткім хвастом.

К. заяц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караткашэ́рсны, -ая, -ае.

3 кароткай шэрсцю.

Караткашэрсная парода авечак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца каратэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

каратэ́, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае эфектыўныя прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі, заснаванай на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караце́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Сорт морквы з кароткім акруглым коранем; мышатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца карацейшым, менш працяглым у прасторы або ў часе.

Пад восень дні карацеюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караці́н, -у, м. (спец.).

Аранжаважоўты пігмент, які спрыяе ўтварэнню ў арганізме вітаміну А.

У моркве многа караціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; незак., што.

Рабіць карацейшым.

К. штаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

Падвяргаць пакаранню каго-н.

К. за злачынства.

|| зак. пакара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.