ВАЙДЭЛО́ТЫ, вейдалоты,

язычніцкія жрацы старадаўняй Літвы, хавальнікі вечнага агню бога Перуна (Перкунаса). Вайдэлоткі ахоўвалі вечны агонь пры храме багіні Праўрымы, прыносілі ахвяры багам. У час баляў і на святы вайдэлоты спявалі і ўслаўлялі подзвігі продкаў, расказвалі пра барацьбу з іншаземнымі заваёўнікамі. Песні і легенды вайдэлотаў доўгі час бытавалі ў народаў ВКЛ і пасля прыняцця хрысціянства.

т. 3, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГДАШЭ́ВІЧ Іван, арганізатар і кіраўнік аднаго з найбольш буйных на Беларусі Давыд-Гарадоцкага паўстання 1648—50 у час антыфеадальнай вайны 1648—51. Быў войтам Давыд-Гарадка. У час паўстання выбраны палкоўнікам войска, якое складалася з некалькіх тысяч чалавек. Пад яго кіраўніцтвам паўстанцы больш як 2 гады кантралявалі ўсю тэр. Давыд-Гарадоцкай вол.

т. 2, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАБА́ЦЫЯ ( ад лац. probatio выпрабаванне),

від умоўнага асуджэння ў крымінальным праве ЗША, пры якім асуджаны знаходзіцца пад наглядам спец. органаў на час выпрабавальнага тэрміну, устаноўленага судом. На асуджанага на час П. можа быць накладзены таксама шэраг дадатковых абмежаванняў (напр., не наведваць пэўныя месцы, устрымлівацца ад зносін з пэўнымі асобамі і да т.п.).

т. 12, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТЭ́Й,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскі бог, пастух цюленевых статкаў. Быў стары, меў вял. колькасць дзяцей (пратыдаў), вызначаўся здольнасцю прымаць выгляд розных істот, прароцкім дарам, вял. дасведчанасцю. Лічыўся таксама стараж. царом Егіпта, дзе, паводле некаторых міфаў, у яго ў час Траянскай вайны знаходзілася сапраўдная Алена, у той час як Парыс валодаў толькі яе прывідам.

т. 13, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Распу́т1 ’дарога падчас ранняй вясны’: Белы сняжкі разойдуцца, / Быстры рэчкі разальюцца, / Сам к табе прыбуду / Па вялікаму распуту (Кос.). Да распу́цце (гл.) з маскулінізацыяй лексемы (не выключае, што толькі ў песенным ужыванні для захавання рытма і рыфмы) і ўзнаўленнем у сувязі з гэтым гістарычнага ‑т у корані. Параўн. рус. дыял. распу́тачас, калі дарогі становяцца малапраезнымі; становішча дарог у такі час’.

Распу́т2 ’распуста, разбэшчанасць’ (Растарг.). Нульсуфіксальны субстантыў ад распу́тный ’разбэшчаны’ (Бяльк.), якое ўтворана ад распу́цін ’свавольнік, лайдак’ (Ян.), роспу́ціца ’распуснік’ (ТС), распу́ціцца ’згінуць (?)’ (Яшк. Мясц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брузда́цца ’аблівацца ў час яды, неахайна есці’ (Бяльк.). Мабыць, гукапераймальнае. Параўн. рус. бру́здить ’бурчаць’ (да апошняга гл. Фасмер, 1, 219, які прыводзіць і літ. bruzduliúoti). Да семантыкі параўн. бурбо́ліць ’булькаць; старанна есці, спяшацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́шпар ’вячэрня ў католікаў’ (Гарэц., Касп., Шат.), нешпо́р ’вячэрні час; вячэрня’ (Нас.). З польск. nieszpor ’вячэрняя служба ў католікаў’, што ўзыходзіць да лац. vesper ’вечар’, магчыма, праз н.-ням. Vesper (Кюнэ, Poln., 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашамётак ’нерухавае дзіця, адзетае ў рыззё не свайго памеру’ (КЭС, лаг.). Ад шамятаць ’выдаваць ’прыглушаныя гукі; ціха есці; рваць што-небудзь на дробныя кавалачкі і інш.’, параўн. рус. шеметать ’праводзіць час без справы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малацьба́, мыладзьба́, молоцьба́, маладжба́ ’выбіванне зерня з каласоў, струкоў; час, пара, калі малоцяць’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., ТС, Ян.). Укр., рус. молотьба, польск. młoćba, чэш., славац. mlatba. Паўн.-слав. moltьba. Да малаціць, молат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ткі ’капшук’ (ашм., Сл. ПЗБ). Да муды́, му́дзікі (гл.).

Муткі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (маг., Кіс.). Няясна. Да муці́ць (гл.) ’не даваць спакою, трывожыць’: мяцёлка расліны амаль увесь час непакоіцца; трасецца, дрыжыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)