кады́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Выпнутая храстковая частка гартані ў мужчын.

|| прым. кады́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казнакра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца казнакрадствам.

|| прым. казнакра́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казу́ля, -і, мн. -і, -зу́ль, ж.

Парнакапытная жывёліна сямейства аленевых; дзікая каза.

|| прым. казу́лін, -а, -ы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Сістэматызаваны набор аднародных прадметаў.

К. мінералаў.

|| прым. калекцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калі́зія, -і, мн. -і, -зій, ж. (кніжн.).

Сутыкненне процілеглых поглядаў, інтарэсаў, імкненняў.

|| прым. калізі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камба́йнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механізатар, які працуе на сельскагаспадарчым камбайне.

|| прым. камба́йнерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камбінезо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Суцэльны касцюм з курткі і штаноў.

|| прым. камбінезо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каналіза́цыя, -і, ж.

Сістэма труб, падземных каналаў для выдалення нечыстот.

Гарадская к.

|| прым. каналізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канста́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Пастаянная велічыня.

|| прым. канста́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канья́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Моцны алкагольны напітак з вінаграднага спірту.

|| прым. канья́чны, -ая, -ае.