Існаваў у 18—1-й пал. 20 ст. ў в. Мерачоўшчына (б. фальварак каля г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.). Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак, завершаны высокім 2-ярусным дахам, меў рысы стылю барока. Цэнтргал. фасада быў вылучаны слупавым ганкам і трохвугольным шчытом з парнымі вільчакамі. У 1746 тут нарадзіўся А.Т.Касцюшка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЙСТЧЭРЧ (Christchurch),
горад у Новай Зеландыі, на Паўднёвым в-ве, паблізу ад узбярэжжа Ціхага ак.Засн. ў 1850. 314 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт К. — Літэлтан. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: трансп. машынабудаванне, хім., шарсцяная, харч., у т. л. мясахоладабойная, плодакансервавая. Цэнтр буйнога с.-г. раёна. Ун-т. Геафіз. і астр. абсерваторыі. Штогод у К. адбываецца с.-г. кірмаш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ЎНА,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Крапівенка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 11 км на У ад горада і 14 км ад чыг. ст. Орша, 91 км ад Віцебска. 782 ж., 271 двор (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Прачысценская царква (2-я пал. 19 ст.). Каля вёскі адбылася Аршанская бітва 1514.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Віша, на аўтадарозе Калінкавічы — г.п. Азарычы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на Пн ад г. Калінкавічы, 168 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Халоднікі. 578 ж., 221 двор (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Пётр Сяргеевіч) (22.1.1921, в. Мікулічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 22.12.1967),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Кіеўскае пях. вучылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім, Паўд., Цэнтр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў час Бабруйскай аперацыі 1944, пры вызваленні вёсак на Пд ад Бабруйска. Да 1953 у Сав. Арміі, пасля на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАГО́НСКІ (Сямён Аляксандравіч) (14.1.1910, в. Залучча Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.1.1955),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Цэнтр., Варонежскім, 4-м Укр. франтах. Пам. камандзіра ўзвода сяржант З. вызначыўся ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад г.п. Ржышчаў у баях за вызваленне Кіеўскай вобл. На радзіме на ўшанаванне яго памяці пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДО́Р’Е,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе в. Даўгінава — в. Жардзяжжа. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на Пн ад г.п. Лагойск, 90 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Будслаў. 352 ж., 135 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл.Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на ПдЗ ад г. Бялынічы, 66 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Друць. 433 ж., 157 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, дом быта, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі стараж. селішча і курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Мінск—Слуцк. Цэнтр Бокшыцкага с/с і калгаса. За 6 км на Пн ад горада і чыг. ст. Слуцк, 99 км ад Мінска, 175 ж., 78 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, насыпаны курган і пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́ЧЧА,
вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на беразе воз. Рака, на аўтадарозе Браслаў—Даўгаўпілс (Латвія). Цэнтр сельсавета. За 8 км на ПнЗ ад г. Браслаў, 228 км ад Віцебска, 38 км ад чыг. ст. Друя. 86 ж., 31 двор (1997). Базавая школа, б-ка. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — вадзяны млын (канец 18—1-я пал. 19 ст.).