Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ціхо́ня, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй (‑яю), ж.
Ціхі, лагодны, ціхмяны чалавек. Аднойчы гэты ціхоня, які, здавалася, і мухі не мог пакрыўдзіць, учыніў такое, што не кожны даваў веры.Сіняўскі.Івось Волька скончыла вучобу не горш, а, можа, нават і лепш за Петруся. Вось табе і ціхоня Волька. Хто б мог падумаць!..Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дада́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дадатнага. — І наша справа такім чынам набывае пэўны водгук. Вось у чым дадатнасць адозвы, невядома чыёю рукою напісанай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
голь, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і галота. — Ну, вось вам і праўда, — адказвае.. пан, — голь нямытая, працаваць вам заўсёды на нас, паноў.Нар. казка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕ́ЙШЫ (ад франц. seiches),
стаячыя хвалі вялікага (ад некалькіх мінут да дзесяткаў гадзін) перыяду, без пашырэння профілю хваль на паверхні замкнёных або паўзамкнёных вадаёмаў. Утвараюцца па інерцыі пасля спынення ветру, сейсмічных штуршкоў, рэзкіх змен атм. ціску або выпадзення інтэнсіўных ападкаў у розных частках вадаёма іінш. Частыя ў азёрах, калі паверхня возера нахіляецца папераменна ў розныя бакі. Нерухомая вось, вакал якой вагаецца люстэрка возера, наз. вузлавой лініяй. С. бываюць адна- і двухвузлавыя, з амплітудамі ад некалькіх міліметраў да некалькіх метраў (напр., у Жэнеўскім воз. амплітуда да 2 м з перыядам больш за 1 гадз). Назіраюцца на азёрах Беларусі: на воз. Нарач выш. хваль да 25 см, перыяды 45—51 мін, на меншых азёрах — 1—2 см, 10—15 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́лісь, прысл.
Разм. Калісьці, некалі ў мінулым. Івось на месцы тым стаю, Дзе колісь быў мой ціхі дом.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разняго́дзіцца, ‑дзіцца; безас.зак.
Разм. Пра наступленне непагоды, нягоды. Вось нечакана разнягодзілася, пайшлі дажджы, шэрасць і волкасць завалаклі далягляд.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́ласнасць, ‑і, ж.
Стан цэласнага; цэльнасць. Тэрытарыяльная цэласнасць. □ Надзвычайная цэласнасць светаадчування, багацце пачуццяў.. — вось што характарызуе творы Я. Коласа.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнары́знік, ‑а, м.
Уст. Манах. Любілі гуляць вечарамі па шляху і чарнарызнікі, што жылі вось тут, управа, у манастыры.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хааты́чны, ‑ая, ‑ае.
Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону.Колас.На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, якія, здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)