Разм. Тое, што і шуснуць (у 3 знач.); упасці, праваліцца куды‑н. За восень у балота так наліла, што ў поцемках можна шуснуцца ў прорву — і памінай як звалі.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
амерыканскі пісьменнік. У 1815—32 жыў у Еўропе, быў выдаўцом, дыпламата.м, амер. паслом у Мадрыдзе. І. — першы амер. пісьменнік, які заваяваў еўрап. прызнанне. Гіст. хроніка «Гісторыя Нью-Йорка» (1809) — пародыя, вострая сатыра на амерыканцаў і тагачаснае жыццё Нью-Йорка. «Кніга эскізаў» (1819—20) і «Брэйсбрыдж-хол» (1822) сталі першымі творамі амер. рамантызму, для якіх характэрна іранічная трактоўка традыц.рамант. сюжэтаў, цікавасць не так да гіст. падзей, як да іх уплыву на нар. жыццё. Стварыў новы жанр тыповага амер. «кароткага апавядання» (зб-кі «Апавяданні падарожніка», 1824; «Альгамбра», 1832). Аўтар біягр. кніг пра Калумба (1828), англ. пісьменніка О.Голдсміта (1840), Дж.Вашынгтона (1855—59).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
séinesgleichenainv такі́як ён, падо́бны да яго́; падо́бны да сябе́;
er hat nicht ~ яму́ няма́ ро́ўных;
Léute ~ pflégen so zu hándeln лю́дзі, падо́бныя да яго́, звыча́йна такі дзе́йнічаюць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Canit avis quaevis sicut rostrum sibi crevit
Кожная птушка так спявае, як у яе дзюба расце.
Каждая птица так поёт, как у неё клюв растёт.
бел. Якая птушка, такі і галасок. Якая птушка, такія і песні. Як умею, такі пяю.
рус. Всякая птица своим голосом поёт. Всякая птица свои песни поёт. Всяк молодец на свой образец. Всякий поп по-своему поёт. У всякой пичужки свой голосок. Всякий Филат на свой лад. У всякой пташки свои замашки.
фр. Tel bec tel chant (Каков клюв, такое и пение).
англ. A bird is known by its, note, and a man by his talk (Птицу узнаю по песне, человека ‒ по речам).
нем. Jeder Vogel singt, wie ihm der Schnabel gewachsen ist (Каждая птица поёт так, какой у неё вырос клюв).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
АДМАЎЛЕ́ННЕ АДМАЎЛЕ́ННЯ,
адзін з асн. законаў дыялектыкі, які характарызуе агульную структуру развіцця як неабходнасць паступальнага працэсу з момантамі адноснай паўтаральнасці і цыклічнасці (зняцце, паўторнае адмаўленне, узаемапераход процілегласцяў, вяртанне да нібыта старога іінш.). Упершыню сфармуляваны Гегелем. Паводле яго вучэння, цыклічнасць развіцця мае форму руху ад зыходнага стану аб’екта праз яго адмаўленне да ліквідавання самога гэтага адмаўлення. Так, катэгорыя якасці (непасрэдная, унутраная пэўнасць рэчы) адмаўляецца колькасцю (апасродкаваная, знешняя пэўнасць), а колькасць «здымаецца» ў катэгорыі меры (якаснай колькасці, ці колькаснай якасці). Гегель надаваў трыядзе (зыходны момант — адмаўленне — адмаўленне адмаўлення) асаблівае значэнне як спосабу руху лагічных паняццяў. Разам з тым ён трактаваў яе толькі як знешні бок пазнання. Таму няма ніякіх падстаў атаясамліваць дыялектычнае паняцце развіцця ўвогуле з трыядамі. Пошукі трыяды як існуючых асобных ступеняў адзінага працэсу ў многіх выпадках вядуць да грубай схематызацыі рэальнай рэчаіснасці. У тым ці іншым сваім выглядзе адмаўленне ранейшых формаў існавання — неабходная ўмова развіцця ў любой сферы рэчаіснасці. Разам з тым у самім характары адмаўлення ёсць аб’ектыўная магчымасць момантаў паўторнасці і вяртання да нібыта старога, нелінейнасці працэсу развіцця. Аднаўленне ў вышэйшай стадыі некаторых рысаў ніжэйшай абумоўліваецца ўзаемапераходам процілегласцяў адна ў адну, зніжэннем узроўню арганізацыі сістэмы пры яе дэструкцыі, захаваннем пераемнасці адмаўляючага і адмаўляемага ў актах зняцця і трансфармацыі. Адмаўленне адмаўлення закон у інтэграцыі сваіх рысаў выяўляецца ў спецыфічных працэсах прыроды і чалавечай гісторыі і з асаблівай нагляднасцю — у сучасных сац. падзеях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
напа́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Упасці многа раз. Міхась успомніў, як ён упершыню выйшаў з канькамі на лёд.. Ён так нападаўся тады і змарыўся, што назаўтра ледзьве з пасцелі падняўся.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́вільна,
1.Прысл.да правільны.
2.узнач.вык.Разм.Такі патрэбна (як пацверджанне чаго‑н.). [Дзядзька:] — Ідзі, садзіся вось сюды. Ну, правільна.Брыль.[Парамонаў:] — Усё гэта слушна, правільна, што вы кажаце.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да сперціся.
2.Абл. Спрачацца. Вечна .. [настаўнік са швагеркай], бывала, спіраюцца, як што калі тварылася, і чаму так, а чаму не гэтак.Гарэцкі.
3.Зал.да спіраць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюпо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сыры, з дажджом або мокрым снегам. Была хлюпотная восень. Пасля невялікіх замаразкаў задажджыла так, што, як той казаў: не пі, не еш і з хаты не лезь.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Жонка сына. Урачыста пажадаў [стары] сыну з нявесткай добрага здароўя.Брыль.Хутка знадворку прыходзяць дзве жанчыны — нявестка і дачка старо[й] гаспадыні.Чорны.Як добрая свякроў, то добрая і нявестка.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)