залежнасць ад каардынат і часу змены станаў асяроддзя ці поля пры распаўсюджванні хвалі; частковае рашэнне хвалевага ўраўнення. Напр., для плоскай гарманічнай хвалі, якая распаўсюджваецца ў непаглынальным асяроддзі ўздоўж восі x, мае выгляд: ξ(x, t) = Acos (ωt − kx + φ0), дзе ξ(x, t — імгненнае значэнне вагальнай велічыні ў пункце xумомант часу t, A — амплітуда, φ = ωt − kx + φ0 — фаза φ і φ0 — пачатковая фаза, ω — кругавая частата, k = 2πλ — хвалевы лік, λ — даўжыня хвалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХМЕ́ЦЬЕВА ПРА́ВІЛА,
раптоўны скачок т-ры ўверх на вызначаным участку цела ў халаднакроўных (пайкілатэрмных) жывёл пры рэзкім зніжэнні т-ры асяроддзя, а потым новае глыбокае яе падзенне. Правіла ўстанавіў у 1899 П.І.Бахмецьеў. Тэмпературны скачок прыпадае на момант замярзання тканкавай вадкасці, які суправаджаецца вылучэннем скрытай цеплыні плаўлення. За ім настае далейшае ахаладжэнне тканак, у выніку паступовае ахаладжэнне вядзе да ўтварэння крышт. лёду, які парушае структуру тканак; пры вельмі хуткім ахаладжэнні (100 °C за 1 с) узнікае аморфны лёд, які не парушае структуры тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНЫ РУХ,
рух цел пад дзеяннем рэактыўнай цягі. У тэхніцы ажыццяўляецца з дапамогай рэактыўных рухавікоў за кошт выцякання газаў, што ўтвараюцца пры згаранні рэактыўнага паліва. Бывае і ў прыродзе сярод жывёл (медуза, каракаціца, кальмар) і раслін (шалёны агурок). Тэорыю Р.р. (рух ракеты з улікам змены яе масы) распрацаваў К.Э.Цыялкоўскі. Скорасць Р.р. vу любы момант часу t вызначаецца формулай Цыялкоўскага: v = u [ln(M1 + M2) − ln(M1 + M)], дзе u — адносная скорасць выцякання газу з рухавіка, M1, M2 і M — адпаведна масы ракеты, згарэлага паліва і паліва, што засталося.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКЕ́ВІЧ Сяргей Рыгоравіч (23.4.1910, с. Чкалаўскае Спаскага р-на Прыморскага краю, Расія — 27.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939). УЧырв. Арміі з 1933. УВял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Камандзір роты ст. лейтэнант Ц. вызначыўся 27.6.1944 у баях каля в. Галоўчын Бялыніцкага р-на: рота на чале з ім 26 чэрв. фарсіравала рэкі Бася і Дняпро, захапіла плацдарм, у крытычны момант бою Ц. са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк.Ус. Чкалаўскае ўстаноўлены бюст Ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чмы́ханне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чмыхаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У гэты момант за акном пачуўся скрып намерзлых палазоў і задаволенае чмыханне каня, які прабег доўгую дарогу і нарэшце пачуў стайню.Хацкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грози́тьнесов.
1.в разн. знач. пагража́ць;
грози́ть разры́вом пагража́ць разры́вам;
скала́ грози́т обвали́ться скала́ мо́жа абвалі́цца (у любы́мо́мант);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЯЖКО́Ў Іван Сцяпанавіч (15.5.1923, с.Вял. Чараватава Дзівееўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 26.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1946). УВял.Айч. вайну з 1941 на 2-м Бел. фронце. Камандзір аддзялення сяржант Я. вызначыўся 26.6.1944 каля в. Рудзіца Шклоўскага р-на, дзе з групай байцоў пасля фарсіравання р. Бася ўступіў у бой за плацдарм; у рашаючы момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. Ув. Чэрнеўка Шклоўскага р-на на брацкай магіле сав. воінаў, дзе Я. пахаваны, абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пача́так¹, -тку, м.
1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.
П. жніва.
У пачатку восені.
П. навучальнага года.
Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).
2. Зыходны пункт, кропка.
У пачатку вёскі.
Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.). Браць п. (пачынацца).
3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.
Арганізуючы п.
Стрымліваючы п.
4.мн. -ткі, -ткаў. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.
Пачаткі дзяржаўнасці.
5.мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.
На калектыўных пачатках.
На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фа́за
(гр. phasis = з’яўленне)
1) момант, асобная стадыя ў развіцці якой-н. з’явы або працэсу ў прыродзе ці грамадстве, у змене формы ці стану чаго-н. (напр. ф. цвіцення расліны, другая ф. месяца);
2) фіз. велічыня, якая характарызуе стан вагальнага працэсу ў кожны момант часу (напр. газападобная ф. рэчыва);
3) адзін з электрычных ланцугоў у мнагафазавай сістэме пераменнага току.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПРЫЧЫ́ННАСЦІ ПРЫ́НЦЫПу фізіцы,
адзін з метадалагічных прынцыпаў, які вызначае дазволеныя межы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці фіз. падзей у прасторы і часе. Найб. простае патрабаванне П.п. — недапушчальнасць адваротнага ўплыву фіз. сістэмы на сваё мінулае.
Уфіз. тэорыях прычыннасць адлюстравана ўраўненнямі руху (напр., Ньютана законамі механікі, Максвела ўраўненнямі, Шродынгера ўраўненнем, ураўненнямі квантавай тэорыі поля), з дапамогай якіх можна вызначыць стан фіз. сістэмы ў любы момант часу. На П.п. грунтуецца выбар пачатковых і гранічных умоў (гл.Краявая задача) адпаведных ураўненняў руху, што забяспечвае фіз. сэнс і адназначнасць іх рашэння.