яйцакле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

У біялогіі — жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў, якая ў выніку апладнення або партэнагенезу дае пачатак новаму арганізму; яйцо (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растапта́цца, ‑топчацца; зак.

Разм. Страціць форму, стаць залішне прасторным у выніку працяглай носкі; разнасіцца (пра абутак). [Соф’я Сідараўна:] — Сукенка твая ўжо нікуды не варта. Ды і чаравікі растапталіся. Парахневіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

accrual

[əˈkru:əl]

n.

нараста́ньне n.; прыро́ст -у m.

Money left in a savings bank increases by the accrual of interest — Гро́шы, пакла́дзеныя ў банк, расту́ць у вы́ніку нараста́ньня працэ́нтаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

панаксамі́т, ‑у, М ‑міце, м.

Тонкі аксаміт з бліскучай паверхняй, якая атрымліваецца ў выніку начосу ворсу ў адзін бок. [Таццяна:] — Скажыце, Зіна, мне будзе да твару чорны панаксаміт? Васілёнак.

[Ад фр. panne — сорт матэрыі, які нагадвае аксаміт і слова аксаміт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

храматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. У фізіцы — заснаваны на з’явах храматызму, звязаны з храматызмам (у 1 знач.). Храматычная аберацыя.

2. У музыцы — які атрымаўся ў выніку храматызму, заснаваны на храматызме (у 2 знач.). Храматычная гама. // Здольны перадаць паўтоны. Храматычныя гармонікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́лад, -у, М -дзе, м.

1. Вострае адчуванне патрэбы ў ежы, а таксама працяглае недаяданне.

Памерці з голаду.

2. Адсутнасць ці недахоп прадуктаў харчавання ў выніку неўраджаю, засухі, вайны і пад.

Вайна нясе г. і разбурэнні.

3. перан. Увогуле недахоп чаго-н.

Кніжны г.

Г. на культурныя мерапрыемствы.

◊

Марыць голадам — даводзіць да знямогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азло́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аздобіць.

2. у знач. прым. Які зрабіўся (стаў) злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад.; зласліва настроены да ўсяго навакольнага. // Які выяўляе злосць, бязлітаснасць. Азлоблены погляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Грошы ці матэрыяльныя каштоўнасць якія атрымліваюцца дзяржавай, гандлёва-прамысловай установай, прыватнай асобай у выніку якой‑н. дзейнасці. Нацыянальны даход. Дзяржаўныя даходы. Даходы калгаса.

•••

Акладныя даходы — даходы, якія абкладаюцца падаткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артрыты́зм

(ад артрыт)

схільнасць да захворвання суставаў у выніку парушэння абмену рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паралагі́зм

(гр. paralogismos)

няправільны вывад у выніку ненаўмыснай лагічнай памылкі (параўн. сафізм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)