АЛЕ́СІ (Alessi) Галеаца (1500 ці 1512, г. Перуджа — 30.12.1572),
італьянскі архітэктар эпохі позняга Адраджэння. Вучыўся ў Рыме ў Мікеланджэла, працаваў у Генуі. Стварыў тыпгар. палаца з разгорнутай углыбіню тэраснай кампазіцыяй, які ўзбагачаўся лесвіцамі і аркадамі: палац Пародзі ў Генуі (1567), палац Марына ў Мілане (пачаты ў 1557).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛЕ́ЦЫЯ (ад лац. deletio знішчэнне),
тыпхрамасомнай перабудовы, у выніку якой выпадае ўнутр. ўчастак генет. матэрыялу. Плячо храмасомы з вял. Д. становіцца карацейшым, а сегмент, што выпаў, можа ўтварыць ацэнтрычнае кальцо, якое пры дзяленні клеткі знішчаецца (элімінуецца). Памеры Д. ад некалькіх нуклеатыдных пар да фрагментаў, што маюць некалькі генаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗРАЖЭ́ЎСКІ Васіль Іванавіч (20.4.1776—3.1.1837),
бел. архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АН (1797). У 1805—12 Магілёўскі губ. архітэктар. Аўтар праектаў у Магілёве — астрога і дома для рэктара і прэфекта (тыпгар. жылога дома; гл.Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі, 1808), мураваных цэркваў, у Мсціславе — Троіцкага сабора (каля 1810).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМХАТЭ́П старажытнаегіпецкі архітэктар, вучоны, вярхоўны саноўнік (каля 28 ст. да н.э.). Жыў у г. Мемфіс. Кіраўнік усіх буд. работ пры фараоне Джосеры. Стварыў новы тып велічнай царскай грабніцы — ступеньчатую піраміду (выш. 60 м) і памінальны храм Джосера ў Сакары. Першы дэкарыраваў пабудовы паўкалонамі развітых маст. форм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМАТО́ЧНЫ КАЦЁЛ,
тыппаравога катла, у якім нагрэў і выпарэнне вады, а таксама перагрэў пары, ажыццяўляецца за адзін праход асяроддзя па змеевіках, што знаходзяцца ў топцы (вада падаецца ў кацёл помпай). У адрозненне ад катлоў са шматразовай цыркуляцыяй у П.к. атрымліваюць пару звышкрытычнага ціску (больш за 22,1 МПа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНГ (англ. swing узмах, раскалыхванне),
1) асобны выразны сродак у джазе, тып метрарытмічнай пульсацыі, заснаваны на пастаянных адхіленнях ад апорных метрычных доляў, які стварае эфект няўстойлівай раўнавагі.
2) Стыль джаза ў выкананні біг-бэнда, дзе свабодная імправізацыя саступае месца ігры па натаваных аранжыроўках. Сярод прадстаўнікоў — Б.Гудмен, Г.Мілер, К.Бейсі.
тыпдальнамера ў выглядзе двайной зрокавай трубы з акулярамі. Адлегласць да аб’екта вызначаецца па лікавым значэнні зрушэння аптычнага кампенсатара, дзе відарыс аб’екта сумяшчаюць з відарысам спец. метак («марак»), якія знаходзяцца ў факальнай плоскасці дальнамера.
Стэрэаскапічны дальнамер: 1 — агульны выгляд; 2 — поле зроку з «маркамі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
тыпракетнага рухавіка, які працуе на хім.ракетным паліве. Паводле агрэгатнага стану паліва падзяляюцца на вадкасныя ракетныя рухавікі, цвердапаліўныя ракетныя рухавікі і гібрыдныя ракетныя рухавікі. Развіваюць рэактыўную цягу ад доляў ньютана да дзесяткаў меганьютанаў. Выкарыстоўваюцца на снарадах ракетнай артылерыі і на касм. ракетах (гл.Ракета-носьбіт).