ПАКРО́ВАЎ ПРАСВЯТО́Й БАГАРО́ДЗІЦЫ НА НЕ́РЛІ ЦАРКВА́ помнік архітэктуры 12 ст. каля г.п. Багалюбава Уладзімірскай вобл.
(Расія),
у пойме р. Нерль. Належыць да Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства. Пабудавана ў 1165 кн. Андрэем Багалюбскім у памяць пра памерлага сына. 1-купальны 4-стаўповы крыжова-купальнага тыпу храм вылучаецца выключнай гармоніяй крыху выцягнутых па вертыкалі прапорцый, вытанчанасцю пластычнай апрацоўкі (ступеньчатыя лапаткі, перспектыўныя парталы, каменныя рэльефы). Фасады расчлянёны складанымі пучковымі пілястрамі з тонкімі паўкалонкамі. У верхняй іх частцы — разныя выявы цара Давіда, жаночых галоў, ільвоў, грыфонаў. Па верхняй частцы барабана праходзіць дэкар. пояс (арачкі, выкружкі, парэбрык, трохвугольнікі). Цыбулепадобны купал устаноўлены замест першапачатковага шлемападобнага. Да 1672 мелася вежа з ходам на хоры. Помнік значна скажоны ў час рамонту 1877 (знішчаны галерэі, што прымыкалі да яго з трох бакоў, фрэскі). Уключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГНЕ́ДА РАГВАЛО́ДАЎНА (?, г. Полацк —1000),
полацкая князёўна, дачка полацкага кн.Рагвалода, жонка вял.кн.Уладзіміра Святаславіча, маці кн.Ізяслава Уладзіміравіча. Паводле летапісаў, адхіліла сватанне Уладзіміра Святаславіча, які тады княжыў у Ноўгарадзе. Каля 980 Уладзімір захапіў Полацк, забіў бацьку, маці і двух братоў Р.Р., а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай і даў слав. імя Гарыслава. З пачуцця помсты Р.Р. зрабіла няўдалы замах на жыццё мужа. Уладзімір хацеў пакараць Р.Р., але за маці заступіўся сын Ізяслаў. Тады Уладзімір саслаў Р.Р. і сына ў г. Ізяслаўль (Заслаўе). Паводле падання, пасля хрышчэння Уладзіміра і ліквідацыі яго гарэма Р.Р. адмовілася другі раз выйсці замуж і пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Каля Заслаўя назвы ўрочышчаў звязаны з імем Р.Р.
Літ.:
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
Г.В.Штыхаў.
Да арт.Рагнеда Рагвалодаўна. Рагнеда і Уладзімір. Мастак С.І.Грыбкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́Н ДАНІ́ЛАВІЧ (каля 1230—58?),
князь навагрудскі ў 1250-х г. Сын галіцка-валынскага кн.Данілы Раманавіча. Дапамагаў бацьку ў вайсковай і дыпламат. дзейнасці. Вызначыўся ў баях супраць мангола-татараў, удзельнічаў у паходах на яцвягаў. У 1252 ажаніўся з герцагіняй Гертрудай, пляменніцай і спадкаемніцай Фрыдрыха II — апошняга аўстр. герцага з дынастыі Бабенбергаў, які ў барацьбе за аўстр. трон пацярпеў паражэнне і пакінуў Аўстрыю. Паводле дагавора, заключанага каля 1255 Данілам Раманавічам з Міндоўгам пры пасрэдніцтве яго сынаВойшалка. Р.Д. атрымаў Навагрудскае княства з гарадамі Навагрудак, Слонім і Ваўкавыск; тады ж ажаніўся з Аленай — дачкой ваўкавыскага кн.Глеба. У адказ на паход галіцка-валынскіх і мангола-татарскіх войск на літ. ўладанні Войшалк і Таўцівіл у 1258 адбілі Навагрудак, захапілі Р.Д. ў палон і, верагодна, забілі яго. Існуе меркаванне, што сынам Р.Д. быў слонімскі кн.Васілька.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лу́чнік, ‑а, м.
Гіст. Воін, узброены лукам.
лучні́к, ‑а, м.
Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення хаты, у якім гарэла лучына. Як сведак прадзедаўскіх дзён, Лучнік звісае нібы звон, І тоіць нейкі сум зацяты.Колас.— Ты прастудзіўся, — сказала маці і, каб пацешыць сына, дастала з куфра кнігу, падала яму на печ і вышэй падняла лучнік.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́ліца, ‑ы, м. і ж.
Разм. Такі, якому нічога не ўдаецца; няўмелы, няўклюдны чалавек. Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула.Мележ.Яўсей толькі скоса пазіраў на сына і моўчкі сабе думаў: якая няўдаліца гэты яго меншы.Сабаленка.// Што‑н. дрэнна зробленае. [Воз] быў няўдаліца: крывабокі, завалены ўправа.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зразумець, засвоіць. Успрыняць новы метад. □ Бацька зноў закульгаў па кабінеце, прыстукваючы кіем аб падлогу, і не мог ніяк успрыняць, асвоіць адказ сына.Пестрак.// Прарэагаваць пэўным чынам на што‑н. Раёк успрыняў вестку аб звальненні яго з пасады начальніка лесаўчастка знешне спакойна.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gryźć się
незак.
1. грызціся;
2. мучыцца, пакутаваць;
gryzła się brakiem wiadomości od syna — яна пакутавала з-за адсутнасці вестак ад сына;
3.разм. грызціся, сварыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
го́рыч, ‑ы, ж.
1. Горкі пах, горкі смак. Горыч дыму. □ Дзіцячай усмешкай застыну, Калі прыгадаецца ранак, Забытая горыч палыну, Драўляны даверлівы ганак.Вярба.
2.перан. Цяжкае, горкае пачуццё, выкліканае горам, няўдачай, крыўдай і пад. Горыч паражэння. Горыч разлукі. □ Боль і горыч ад незаслужанай крыўды ахапілі сэрца старога, і ён, стоячы на скрыжаванні дарог, у думках звяртаецца да сына.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
айце́ц, айца, м.
Уст.
1. Служка культу.
2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына.Колас.Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася.З нар.
•••
Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго‑н. пастаянна.
Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Многа, доўга памучыцца; нацярпецца мук, гора. — [Дачка] ж у мяне адна-адзіная. Нікуды яе не адпушчу. Хопіць таго, што ў вайну колькі намучыліся.Сапрыка.// Зазнаць шмат цяжкасцей, памучыцца з кім‑, чым‑н. Намучыцца ў дарозе з маладым канём.// Вельмі стаміцца. [Цешча:] — Адам! Ну зірні ж на свайго сына... Толькі ціхенька, не разбудзі Мар’яны. Намучылася, бедная.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)