[ад фр. J. Allemane = прозвішча фр. палітычнага дзеяча (1843—1935)]
члены французскай Рабочай сацыял.-рэв. партыі канца 19 — пач. 20 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАРХЛЕ́ЎСКІ ((Marchlewski) Юльян Балтазар) (17.5.1866, г. Улацлавак, Польшча — 22.3.1925),
дзеяч польскага і міжнар.сацыяліст. руху, эканаміст, публіцыст. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1895). Адзін з заснавальнікаў Саюза польскіх рабочых (1889), Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893; з 1900 — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). У 1893—1904 і з 1908 у эміграцыі. У 1-ю сусв. вайну адзін з заснавальнікаў (1916) «Спартака саюза» ў Германіі. З 1918 у Сав. Расіі, чл.ВЦВК. Удзельнічаў у стварэнні Камуніст. Інтэрнацыянала. У 1920 узначальваў Часовы польскі рэв.к-т у Беластоку. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэктар Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду, першы старшыня ЦКМіжнар. арг-цыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (1923). Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы, агр. пытанні: «Фізіякратызм у даўняй Польшчы» (1897), «Польскія буржуазныя праграмы па аграрным пытанні» (1908), «Антысемітызм і рабочыя» (1913) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РСДРП, гл. Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Казіміраў Д. П. (сацыял-дэмакрат) 3/541
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
бунд
(ідыш Bund = саюз)
сацыял-дэмакратычная арганізацыя «Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі» (1897—1921); аб’ядноўвала яўрэйскіх рамеснікаў Літвы, Беларусі, Польшчы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Шуцбу́нд
(ням. Schutzbund = літар. саюз абароны)
ваенізаваная арганізацыя сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі ў 1920—30-я гады, якая была разгромлена ўрадавымі войскамі ў 1934 г.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«АДУКА́ЦЫЯ»,
легальнае т-ва асветнага кірунку ў Віцебску ў студз.—вер. 1913. Аб’ядноўвала 1268 чл. розных сац. груп і паліт. партый. Заснавальнікі і кіраўнікі: Р.Н.Шулепнікаў (старшыня), К.В.Пісарэнка (нам. старшыні), В.А.Прус. Мэта т-ва — падрыхтоўка да стварэння нар. ун-та. Сацыял-дэмакраты Віцебска выкарыстоўвалі «Адукацыю» як легальную трыбуну для рэв. прапаганды. Закрыта за антыўрадавую дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
малапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць. Малапісьменны, але разумны.. рабочы хутка рабіўся цвёрдым прыхільнікам сацыял-дэмакратаў.Мурашка.Са школьнай праграмы.. [Бярвенскі] сёе-тое ведаў, а наогул быў малапісьменны.Колас.
2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Большасць пратаколаў напісана малапісьменным почыркам, сваёю хатняй мовай.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕМА́Н ((Allemane) Жан) (25.8.1843—1935),
французскі сацыяліст. У перыяд Парыжскай камуны 1871 старшыня 5-га легіёна Нац. гвардыі. Пасля паражэння камуны сасланы на пажыццёвую катаргу на в-аў Новая Каледонія (амнісціраваны ў 1880). У 1882 далучыўся да пасібілістаў, у 1890 на чале Рабочай сацыял-рэв. партыі (гл.Алеманісты). У 1901, 1906 і 1910 выбіраўся ў парламент. Пасля паражэння на парламенцкіх выбарах 1914 адышоў ад паліт. дзейнасці.