і́скарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Памянш.-ласк. да іскра. Бадзёра замільгалі ружовыя, ледзь бачныя аганькі, запырскалі іскаркі. Лынькоў. Нядобрыя іскаркі бліснулі ў вачах старой. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм. Капіравальная папера. Пісаць пад капірку. □ З канапы Валодзя дастаў пішучую машынку, падрыхтаваў паперу, капірку і пачаў друкаваць зводку. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Жан. да піянер (у 1, 2 і 4 знач.). [Надзя:] — Гэта было даўным-даўно, калі я хадзіла яшчэ ў піянерках. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяце́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Самка цецерука. Цецерукі ўзляталі з зямлі вывадкамі: старая цяцерка і маладыя з ёй — штук пяць, а то і восем. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кузу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Тое, што і казяўка. Маркотныя цені сышлі на папары, Дзе мошкі, кузуркі і пчолак атары Мядок бралі з кветак духмяных. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм. Ротны або батальённы склад вайсковай амуніцыі і абмундзіравання. У ротнай капцёрцы стаяць мае боты, што зведалі добра далёкія маршы. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей. Ранішняя паверка. Вячэрняя паверка. □ Сосны, як салдаты на паверцы, Пераклічку між сабой вядуць. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Шкляная трубачка з дном, якая выкарыстоўваецца ў лабараторнай практыцы. У кутку стаяў стол, а на ім мноства прабірак і шклянак. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

1. Кухонная анучка для выцірання стала.

2. Гумка для сцірання напісанага. Напісанае пяром прыходзілася выскрабаць ножыкам, бо сцірка не памагала. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качага́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Памяшканне, дзе знаходзяцца топкі паравых катлоў. Матросаў-неграў выселілі з кубрыка, і яны жылі ў вугальнай яме, у трумах, у качагарцы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)