МАРТЫ́НАЎ Леанід Мікалаевіч (22.5. 1905, г. Омск, Расія — 21.6.1980),

расійскі паэт. Друкаваўся з 1921. У паэмах «Табольскі летапісец», «Шукальнік раю» (абедзве 1937), «Саматканая Венера» (1939) і інш. маляўнічыя карціны побыту старой Сібіры, маштабнасць гісторыка-філас. фону, сімвалізацыя гіст. дэталей. Своеасаблівы каментарый да паэм — маст.-гіст. нарысы ў прозе «Крэпасць на Омі» (1939) і «Аповесць пра Табольскае ваяводства» (1945). Рамант. матывы ў зб. «Лукамор’е» і «Эрцынскі лес» (абодва 1945) звязаны з Лукамор’ем — вобразам-сімвалам рэальнай паўн. радзімы паэта і адначасова легендарнай краіны шчасця. У паэт. зб-ках «Першародства» (1965; Дзярж. прэмія Расіі 1966), «Голас прыроды» (1966), «Гіпербалы» (1972; Дзярж. прэмія СССР 1974), «Вузел бур» (1979), «Залаты запас» (1981) і інш. тэмы натхнёнага служэння мастацтву, прыгажосці, роздум пра час і сэнс жыцця. Аўтар зб-каў нарысаў «Грубы корм» (1930), перакладаў «Паэты розных краін» (1964), кн. пра паэзію «Паветраныя фрэгаты» (1974), успамінаў «Знак бясконцасці» (1980) і інш. Творчасці М. ўласцівы складана-асацыятыўнае мысленне, міфалагізм, майстэрства гукапісу. Асобныя яго вершы на бел. мову пераклалі Э.​Агняцвет, А.​Каско.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—3. М., 1976—77;

Избр. произв. Т. 1—2. М., 1990.

Літ.:

Дементьев В. Леонид Мартынов: Поэт и время. 2 изд. М., 1986;

Художественная индивидуальность писателя и литературный процесс: (Творчество Л.​Мартынова). Омск, 1989;

Воспоминания о Леониде Мартынове. М., 1989.

А.​В.​Спрынчан.

т. 10, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

була́т м.

1. (род. була́ту) уст. (сталь) була́т;

2. (род. була́та) уст., поэт. (клинок) була́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасла́віць сов. просла́вить;

паэ́т ~віў у ве́ршах свой наро́д — поэ́т просла́вил в стиха́х свой наро́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

денни́ца поэт., уст. зара́нка, -кі ж., зарані́ца, -цы ж., дзянні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

десни́ца ж., уст., поэт. (рука) рука́, -кі ж.; (правая рука) пра́вая рука́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́льний поэт., уст.

1. (долинный) далі́нны; (находящийся внизу) до́льны;

2. (земной) зямны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бестала́нный

1. (бездарный) бяста́лентны; нязда́тны;

2. нар.-поэт. (обездоленный) бяздо́льны; (несчастный) няшча́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

авро́ра поэт., уст. аўро́ра, -ры ж.; ра́нішняя (світа́льная) зара́, зара́нка, -нкі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возлега́ть несов., уст., поэт., теперь шутл. ляжа́ць (на чым), лажы́цца (на што).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самогу́ды / гу́сли-самогу́ды нар.-поэт. гу́слі-самагу́ды, род. гу́сляў-самагу́даў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)