спецыяльная скрыня для перавозкі грузаў без дадатковай упакоўкі, для навуковай апаратуры, напр. на касмічным караблі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аквамабі́ль
(ад аква- + лац. mobilis = рухомы)
невялікая адкрытага тыпу падводная лодка з запасам паветра, прызначаная для перавозкі вадалазаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
авіятра́нспарт
(ад авія- + транспарт)
1) сродкі перавозу паветраным шляхам пасажыраў, грузаў, пошты;
2) ваенны карабель для перавозкі самалётаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
таксі́
(фр. taxi)
аўтамабіль для перавозкі пасажыраў і грузаў з аплатай па лічыльніку (напр. маршрутнае т., грузавое т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ваго́н, ‑а, м.
Транспартны сродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах. Трамвайны вагон. Пасажырскі вагон.//чаго. Колькасць грузу, якая змяшчаецца ў ім. Вагон збожжа, дроў.
•••
Мяккі вагон — пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі.
Цвёрды вагон — пасажырскі вагон з цвёрдымі сядзеннямі.
[Англ. wag(g)on.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакла́жа, ‑ы, ж.
Тое, што пакладзена, ускладзена куды‑н. (для перавозкі, пераноскі і пад.); груз, багаж. Андрэй звязаў маленькі чамаданчык і пакуначак кніг раменьчыкам, перакінуў паклажу цераз плячо і рушыў да сваёй вёскі.Дуброўскі.[Дзямід Сыч] імкліва абышоў вакол машыны, прыглядаючыся .. да яе паклажы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парахо́дства, ‑а, н.
1. Прадпрыемства, якое кіруе параходным транспартам і ажыццяўляе перавозкі пасажыраў і грузаў. Пятро Рабянок — лепшы механік Гомельскага рачнога параходства.«Маладосць».
2.Разм. Рух параходаў па водных шляхах; перавозка пасажыраў, грузаў на параходах. На паўночных рэках параходства пачынаецца ў пачатку лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Падвода для перавозкі грузаў. З грэблі спускалася ўніз поўная белых мяхоў фурманка.Брыль.Яшчэ праз некалькі дзён шырокай лясной дарогай ехала фурманка.Чорны.Фурманкі з бульбай адна за адной прыязджалі з поля.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Све́нка (свэ́нка) ‘укладка жыта з дванаццаці снапоў’ (кам., Шатал.). Хутчэй за ўсё, ад свінка ў дыялектным вымаўленні, параўн. свіння2. Менш верагодна сувязь з віць, вянок (гл.). Параўн. рус.вен ‘вянок’, балг.свеник ‘добра скручаная вязка травы, прыгатаваная для ўючнай перавозкі’ (БЕР, 6, 540). Гл. яшчэ свянаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЭРАСА́НІ,
самаходныя сані, што рухаюцца па снезе, лёдзе і вадзе з дапамогай сілы цягі паветранага вінта. Бываюць суцэльнаметалічныя і аэрасані-«амфібіі».
Суцэльнаметалічныя аэрасані маюць 3 або 4 лыжы і кіруюцца пярэднімі паваротнымі лыжамі; рухавік з паветр. вінтом размешчаны на карме. Аэрасані«амфібія» маюць 1 лодку-лыжу, што дазваляе рухацца па рыхлым снезе, вадзе, забалочанай мясцовасці і інш. Грузападымальнасць аэрасаней да 600 кг, далёкасць ходу да 500 км, скорасць да 100 км/гадз па снезе, да 80 км/гадз па вадзе. Выкарыстоўваюцца ва ўмовах бездарожжа Крайняй Поўначы для перавозкі грузаў, пошты, людзей.