(ад гр. phyllon = ліст + taksis = размяшчэнне па парадку)
размяшчэнне лістоў на сцябле расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цысо́іда
(гр. kissoeides = плошчападобны)
алгебраічная крывая трэцяга парадку: х3 = у2 (а — х).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІПЕРБАЛІ́ЧНЫ ЦЫЛІ́НДР,
незамкнутая цыліндрычная цэнтр, паверхня 2-га парадку, накіроўная лінія якой — гіпербала. Кананічнае ўраўненне гіпербалічнага цыліндра ў прамавугольнай сістэме каардынат x2/a2 − y2/b2 = 1, дзе a, b — даўжыні паўвосяў гіпербалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКАЯ НЕБЯСПЕ́КАў крымінальным праве,
аб’ектыўная прыкмета злачынства ці іншага правапарушэння, якая выяўляе шкоднасць такіх паводзін для грамадства, нанясенне або рэальную пагрозу нанясення істотнай шкоды пануючым у ім грамадскім адносінам, спосабу жыцця. Шкода можа быць паліт., эканам., фіз., маральная; яна можа быць нанесена правам і законным інтарэсам грамадзян, парадку кіравання, грамадскаму парадкуі г.д. Грамадская небяспека дзеяння або бяздзеяння пэўнага віду абумоўлівае сац. патрэбу ў яго забароне пад пагрозай адпаведнай адказнасці. У залежнасці ад характару і ступені грамадскай небяспекі дзеянне разглядаецца заканадаўствам як злачынства ці правапарушэнне (адм., цывільна-прававое, працоўнае). Ступень і характар грамадскай небяспекі злачынстваў пакладзены ў аснову іх класіфікацыі і ўлічваюцца пры вызначэнні віду і памеру пакарання. Гл. таксама Адміністрацыйнае правапарушэнне, Злачынства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕБАЎТВАРА́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С,
ператварэнне горнай пароды ў асобае самастойнае цела прыроды — глебу. Адбываецца ў выніку сукупнасці фіз., хім. і біял. з’яў, што працякаюць у верхнім слоі зямной кары (гл.Глебаўтваральныя фактары). Пачатковая стадыя глебаўтваральнага працэсу — мікрапрацэсы, або элементарныя глебавыя працэсы (ЭГП) 1-га парадку, звязаныя з жыццядзейнасцю ніжэйшых раслін. З цягам часу яны змяняюцца мезапрацэсамі, ці ЭГП 2-га парадку, якія фарміруюць глебавыя гарызонты (утварэнне гумусу, распад і пераўтварэнне мінералаў). Гарызонты ўтвараюць глебавы профіль, у якім працякаюць макрапрацэсы, цесна звязаныя з водным рэжымам. У фарміраванні глебы можа ўдзельнічаць адзін глебаўтваральны працэс або іх сукупнасць. Гасп. дзейнасць уплывае на глебаўтваральны працэс праз асушэнне, арашэнне, угнаенне і апрацоўку глеб. На Беларусі развіваюцца глебаўтваральныя працэсы: дзярновы, буразёмаўтварэнне, ападзольванне, лесіваж, глееўтварэнне, карбанатна- і жалезіста-саланчаковы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. чэ́ргі і (з ліч. 2, 3, 4) чаргі́, чэ́рг і -аў, ж.
1. Парадак, паслядоўнасць у руху каго-, чаго-н.
Стаяць у чарзе за білетамі.
2. Чыё-н. месца ў такім парадку.
Прапусціць сваю чаргу.
3. Людзі, якія размясціліся паслядоўна адзін за адным з якой-н. мэтай.
У касу была вялікая ч.
4. Спіс асоб, якія павінны атрымаць што-н. у парадку чарговасці.
Ч. на атрыманне кватэры.
5. Пэўная колькасць патронаў, выпушчаных кулямётам, аўтаматам за адзін прыём.
Аўтаматная ч.
◊
Жывая чарга — чарга, якая патрабуе абавязковай прысутнасці ўсіх, хто заняў яе.
Заняць чаргу — стаць або запісацца ў чаргу за чым-н.
У сваю чаргу — са свайго боку; адпаведна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мілі́цыя, -і, ж.
1. У некаторых постсавецкіх краінах: сістэма дзяржаўных службаў і органаў для аховы грамадскага парадку, забеспячэння асабістай бяспекі грамадзян і іх маёмасці.
2.зб. Работнікі гэтай установы.
3. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.
|| прым.міліцэ́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) іміліцы́йны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вурга́ніць ’валіць адно на другое без парадку, рабіць абы-як’ (Нас.). Відаць, немагчыма разглядаць асобна ад варганіць ’тс’; узыходзіць да незафіксаванага *вурга́ць, вургану́ць ’кідаць, штурхаць’, што адпавядае балг.въ́ргам ’перакульваць, валіць’, чэш.vrhati, славац.vrhať ’кідаць’ і інш.; адносна семантыкі параўн. таксама балг.арг.върго́лю ’рабіць, працаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЖУ́Р (ад франц. à jour на гэты дзень),
1) вядзенне бухгалтарскага ўліку, пры якім усе рахунковыя запісы зроблены ў дзень завяршэння гасп. аперацый; у больш шырокім сэнсе — калі ўлікова-выліч. работы выконваюцца ва ўстаноўленыя графікам тэрміны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБВІНАВА́ЧАНЫ,
асоба, прыцягнутая да крымін. адказнасці ва ўстаноўленым законам парадку. Умовай прыцягнення асобы ў якасці абвінавачанага з’яўляецца наяўнасць дастатковых доказаў пра ўчыненне ёю злачынства. Прававое становішча абвінавачанага (працэсуальныя гарантыі, права на абарону і інш.) вызначаецца законам. Абвінавачаны, аддадзены пад суд, наз.падсудным.