Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
portret, ~u
м. партрэт;
portret pamięciowy — вусны партрэт па памяці; фотаробат
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
аднаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Вярнуцца да ранейшага стану, выгляду; адрадзіцца, узнавіцца. Аднавілася зямля. □ У вёсцы Якава, як і ўсюды на вызваленай зямлі, аднавіўся калгас.Марціновіч.
2.(1і2ас.неўжыв.), перан. Зноў узнікнуць у памяці; прыпомніцца. [Святлане] самой часта прыходзілася брацца за падручнік, каб тое-сёе аднавілася ў памяці.Шахавец.
3. Вярнуцца ў ранейшае службовае ці грамадскае становішча. Аднавіцца ў правах. Аднавіцца на працы.
4. Пачацца зноў пасля пэўнага перапынку. Заняткі ў школе аднавіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазабыва́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Не ўтрымацца, не захавацца ў памяці — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Былі пасля і другія паездкі з бацькам на больш працяглы час, але яны пазабываліся, а тую, першую,.. [Стась] памятае.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
студэ́нцтва, ‑а, н.
1.зб. Студэнты. Прадстаўнікі студэнцтва будуць цяпер з большай актыўнасцю ўдзельнічаць і ў пасяджэннях вучонага і метадычнага саветаў.«Маладосць».
2. Перыяд вучобы ў вышэйшай навучальнай установе. Прамільгнулі ў памяці [Хадкевіча] гады студэнцтва.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРАШЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнЗ ад г. Драгічын, 100 км ад Брэста, 5 км ад чыг. ст. Драгічын. 2080 ж., 830 двароў (1995). Лясніцтва, швейнае атэлье. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Ушэсця (пач. 20 ст.). Курган на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. Вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛІН Эдуард Аляксандравіч (н. 7.1.1963, в.Вял. Нямкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Гомельскі ун-т (1984). Настаўнічаў. З 1990 заг. філіяла Літ. музея М.Багдановіча ў Мінску. Аўтар зб. «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла» (1995). Актуальнасць праблематыкі, лірызм, задушэўнасць — асн. рысы яго паэзіі. Паэма «Шлях да радзімы» прысвечана памяці М.Багдановіча. Аўтар і выканаўца песень на свае вершы і музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАПА́ЦЕНКА Фёдар Кузьміч (2.3.1903, в. Малыя Бялевічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.5.1993),
бел. вучоны ў галіне землеўпарадкавання. Праф. (1961). Скончыў БСГА (1931), у 1939—91 працаваў у ёй. Навук. працы па землеўпарадкаванні, картаграфіі і геадэзіі.
Тв.:
Землеустроительное картографирование зон деятельности МТС и административных районов. Горки, 1957;
Проблемы современного землеустройства. Мн., 1977 (у сааўт.).
Крыж і камень на ўшанаванне памяці ахвяр рэпрэсій у Курапатах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТАР,
вёска ў Чачэрскім с/с Чачэрскага р-на Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр калгаса. За 5 км на Пн ад г. Чачэрск, 70 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Буда-Кашалёўская. 329 ж., 141 двор (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. За 1,5 км ад вёскі насыпаны курган на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.