2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход.Шчарбатаў.Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праіснава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Пражыць, прабыць некаторы час. Няўжо мы [палонныя лагера] павінны толькі.. брахаць за вугламі на фашыстаў і пакорна падпарадкоўвацца, абы яшчэ крыху праіснаваць.Карпюк.Калгасная форма гаспадаркі праіснавала тут ва ўмовах партызанскага краю цэлы год — з лета 1941 г. да лета 1942 года.Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы, ж.
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася. Табака-самасейка. □ Каля прызбы, дзе некалі быў агародчык, ужо вялікая мята, відаць, самасейка.Кулакоўскі.За годна гектары, у лепшым выпадку, прырастае тры кубаметры драўніны. А колькі займаюць хмызнякі ды бяроза-самасейка!Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ухва́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Разм. Уменне, спрыт у чым‑н. Вясёлая баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка.Колас.Жыла з старым бацькам дзяўчына.. Васемнаццаць год і ўхватка хлапецкая, не горш, чым у лепшага з «нёманскіх казакаў».Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Разлажыць на некалькі тэрмінаў выкананне або выплату чаго‑н. Праўленне вырашыла: хочаш перасяліцца ў пасёлак, адвядзём табе ўчастак па плану, дапаможам перавезці сядзібу, а калі хата ў цябе струхлела, пабудуем новую, лепшую, разлік за гэта растэрмінуем на некалькі год...Хадкевіч.— Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯЛІ́КІ АРТЭЗІЯ́НСКІ БАСЕ́ЙН (Great Artesian Basin), Вялікі Аўстралійскі басейн,
у Аўстраліі. Пл. каля 1,7 млн.км². Цягнецца больш як на 2200 км з ПннаПд ад узбярэжжа зал. Карпентарыя да сярэдняга цячэння р. Дарлінг і амаль на 1800 км з ЗнаУ. Размешчаны ў прагіне стараж.крышт. фундамента; гал. ваданосныя гарызонты — мезазойскія пясчанікі, якія залягаюць наглыб. да 1200 м. Дэбіты свідравін ад некалькіх л/с да 25—40 л/с, самавыліванне да 60 л/с. Воды пераважна прэсныя ці слабамінералізаваныя (да 3—6 г/л). Жыўленне за кошт інфільтрацыі атм. ападкаў і паверхневых вод. Патэнцыяльныя эксплуатацыйныя рэсурсы падземных вод 1772 млн.м³/год (у т. л. прэсных 872 млн.м³/год). Вада выкарыстоўваецца для гасп.-пітных мэт і на арашэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСТОРИ́ЧЕСКИЙ АРХИ́В»,
1) неперыядычны зборнік дакумент. публікацый па гісторыі Расіі да пач. 20 ст. Выдаваўся ў 1936—54 у Маскве Ін-там гісторыі АНСССР (10 выпускаў).
2) Савецкі навук.гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1955—62 у Маскве Ін-там гісторыі АНСССР з удзелам Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС і Гал. архіўнага ўпраўлення пры СМСССР (6 нумароў у год). Друкаваў дакументы па гісторыі Расіі, СССР, КПСС і міжнар. рабочага руху, артыкулы па крыніцазнаўстве, архівазнаўстве і археаграфіі, крытыка-бібліягр. матэрыялы, інфармацыю пра навук. нарады і хроніку замежнай архіўнай справы.
3) Расійскі навукова-публікатарскі часопіс. Выдаецца з 1992 у Маскве нарус. мове (6 нумароў у год). Друкус архіўныя дакументы па актуальных праблемах рас. і ўсеагульнай гісторыі. Выходзяць 2 дадаткі: «Архіўна-інфарм. бюлетэнь» (4 нумары ў год), у якім друкуюцца пералікі рассакрэчаных дакументаў з архіваў Расіі, нарысы пра рас. гісторыкаў 18—20 ст., бібліяграфія, і (з 1997) «Відэатэка гіст. самаадукацыі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́зімка ’азімая пшаніца’ (Сцяшк.; брэсц., Нар. лекс.). Хутчэй за ўсё вынік семантычнай кандэнсацыі словазлучэння тыпу пшаніца на зіму (пасеяная) або са сцягнутага *назімая пшаніца, параўн. укр.назімий ’азімы’, такая мадэль з прыназоўнікам *na вядома і іншым славянскім мовам, параўн. серб.-харв.на́зиме ’парася да аднаго года’, назимац ’паршук’; іншае значэнне прыназоўніка (прэфікса) у в.- і н.-луж.nazyma ’восень’, першапачатковая семантыка ’ў напрамку зімы, паказваючы на зіму’ (Шустар-Шэўц, 13, 995), польск.дыял.nazima ’позняя восень’, параўн. налёцце ’будучы год’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазоўка1 ’пасудзіна з лазы для мёду’ (слуц., КЭС, Інстр. 1; добр., Мат. Гом.). Да лазобка (гл.).
Лазоўка2 ’глінабітнае памяшканне’ (раг., Мат. Гом.). Да лаза́ (гл.) — плеценая сцяна з лазы служыла асновай, на якую ляпілі гліну.
Лазоўка3 ’сорт бульбы’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з ⁺глазоўка < глазкі ’вочкі на бульбе’.
Лазоўка4 ’адзін з сартоў канюшыны, які дае два ўкосы ў год’ (ТС) і лазоўка5 ’лазаніца, Lysimachia nummularia’ (ТСБМ, БелСЭ, 6) названы паводле падабенства да лазы. Гл. лаза́.