аўтаматы́чны

(ад гр. automatos = самарухомы)

1) які дзейнічае з дапамогай аўтамата, 2) перан. міжвольны, машынальны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэфра́ктар

(ад лац. refractus = пераломлены)

тэлескоп, у якім адлюстраванне нябесных цел атрымліваецца з дапамогай лінзаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыстаскапі́я

(ад гр. kysüs = пузыр + -скапія)

метад даследавання ўнутранай паверхні мачавога пузыра з дапамогай цыстаскопа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

по́мощь дапамо́га, -гі ж.; по́мач, -чы ж.;

оказа́ть по́мощь дапамагчы́;

получи́ть по́мощь атрыма́ць дапамо́гу;

при по́мощи з дапамо́гай (пры дапамо́зе);

с по́мощью з дапамо́гай;

без посторо́нней по́мощи без чужо́й (пабо́чнай) дапамо́гі;

медици́нская по́мощь медыцы́нская дапамо́га;

ско́рая по́мощь ху́ткая дапамо́га;

оказа́ть пе́рвую по́мощь мед. аказа́ць пе́ршую дапамо́гу;

по́мощь на дому́ дапамо́га до́ма;

огнева́я по́мощь воен. агнява́я дапамо́га;

◊

пода́ть ру́ку по́мощи пада́ць руку́ дапамо́гі;

взыва́ть о по́мощи прасі́ць рату́нку;

на по́мощь! памажы́(це)!, рату́й(це)!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляпны́ ’зроблены з дапамогай лепкі’ (ТСБМ). З рус. лепной ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рубіко́н, ‑а, м.

Пра мяжу, рубеж чаго‑н., перашкоду, якія цяжка пераадолець. Звычайнае запаленне лёгкіх, расказваў доктар, крызіс прайшоў, чалавек, з дапамогай медыцыны, мінуў смяротны рубікон. Ермаловіч. Калясніца гісторыі імчалася да рубікона з нястрыманаю сілай. Гартны.

•••

Перайсці Рубікон гл. перайсці.

[Ад старажытнай назвы ракі Рубікон, якую перайшоў Юлій Цэзар супраць волі сената і гэтым самым пачаў грамадзянскую вайну.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пражэ́ктар, ‑а, м.

Асвятляльны прыбор, які з дапамогай аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок прамянёў у пэўным напрамку. Асветленае мноствам пражэктараў ледзяное поле стадыёна блішчала, як у сонечны дзень. Шыцік.

•••

Камсамольскі пражэктар — орган камсамольскага кантролю.

[Фр. projecteur ад лац. projectus — кінуты наперад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фантасмаго́рыя, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Прывіды, вычварныя малюнкі, што бачацца чалавеку ў хваравітым стане. // Нешта нерэальнае, што існуе толькі ў марах, ва ўяўленні.

2. Фантастычныя карціны, фігуры, якія атрымліваюцца з дапамогай розных аптычных прыстасаванняў.

[Ад грэч. phantasma — прывід, здань і agoreuō — гавару.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрылява́ць

(польск. drylować, ад ням. drillen)

пракручваць дзіркі ў метале, дрэве і інш. з дапамогай дрыля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фотамеха́ніка

(ад фота- + механіка)

сукупнасць спосабаў атрымання рэпрадукцый у паліграфіі з дапамогай фатаграфічных і хімічных працэсаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)