ГІДРАЛОГІЯ РЭК
Нерэгулярныя гідралаг. назіранні, якія фіксавалі пераважна крыгалом і замярзанне рэк, з 1808 вяліся ў Віцебску (
Сож) і Тураве (
У 1930 арганізавана Гідраметэаралагічная служба Беларусі. У 1933—40 выдадзены першы, у 1960—70 другі Водны кадастр Беларусі. З 1931 рэгулярна складаюцца гідралагічныя прагнозы, з 1936 выдаюцца гідралагічныя штогоднікі. За рэжымам рэк назіраюць на 137 вадамерных пастах (2004), з іх 123 — на рэках, 14 — на азёрах і вадасховішчах. Іх звесткі апрацоўваюць у аддзелах гідралогіі абласных гідраметэаралагічных цэнтраў (Брэсцкім, Віцебскім, Гомельскім, Гродзенскім, Магілёўскім), у міжрэгіянальных цэнтрах па гідраметэаралогіі (Пінск, Мазыр), на гідралагічных станцыях (Полацк, Вілейка, Мінск), на азёрнай станцыі «Нарач», балотнай станцыі «Палеская» (
Даследаваны гідралагічная роля лясоў і балот (С.Х.Будыка, М.І.Касцюкевіч), водны баланс рачных вадазбораў (А.Р.Булаўка), водагаспадарчыя балансы (В.М.Плужнікаў, А.М.Пянькоўская, В.М.Шырокаў), гідралагічныя асновы асушальнай меліярацыі (А.Р.Булаўка, А.І.Івіцкі, В.Ф.Шабека), гідрахімічны рэжым (А.Г.Грыневіч), лядова-тэрмічны рэжым (Ю.М.Емяльянаў), уплыў на водны рэжым гаспадарчай дзейнасці (А.А.Макарэвіч, В.М.Плужнікаў, Я.Я.Пятліцкі), выкарыстанне ў гідралогіі метадаў матэматычнай статыстыкі (В.В.Дрозд, І.М.Ліўшыц). Гідралагічныя даследаванні вядуцца ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры, Цэнтральным
Літ.:
Булавко А.Г. Развитие гидрологической науки в
Государственный водный кадастр. Водные ресурсы, их использование и качество вод.
Плужников В.Н., Макаревич А.А. Итоги гидрологических исследований в Беларуси // Развіццё геаграфіі Беларусі: вынікі, праблемы, перспектывы.
А.А.Макарэвіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)


